Чего не хватает
на сайте?


Случайные статьи

25.06.2009 Проблема выбора профессии для современной молодежи      Так уж устоялось, что ребенок обязан получать образование, сначала в школе, затем высшее, по будущей специальности. На этом ...
25.06.2009 Ученик, студент, кем станешь завтра?
25.06.2009 Что нужно сделать, чтобы выучить иностранный язык?

 Быстрый переход:

Вобраз маці-паланянкі ў паэме Пятруся Броўкі "Голас сэрца"
     Праз усю вайну паэта не пакідала трывога аб маці, якая няньчыла яго, гадавала. У самыя цяжкія хвіліны жыцця яна заўсёды была побач з ім. Маці радавалася, калі Петрусю было радасна, засмучалася, калі яго душу агортваў смутак. Усю вайну паэт марыў, як вернецца на радзіму, як сустрэне яго маці і спытае, што ён зрабіў для перамогі, і яму будзе чым пахваліцца.
     П. Броўка прыехаў у Мінск на другі дзень пас ля яго вызвалення. У тэты час ён не ведаў, што не знойдзе ў роднай вёсцы сваей хаты, бо ўсю вёску спалілі фашысты. Таксама нічога не знаў ён і пра лес маці Алены Сцяпанаўны, якую немцы знішчылі ўлетку 1943 года на сваей фабрыцы смерці. Пра Асвенцім у той час ведаў увесь свет. Жахлівыя падрабязнасці пра пакуты людзей паэту расказала стрыечная сястра, якая вярнулася з Асвенціма. Яму цяжка было ўявіць, як на руцэ самага дарагога чалавека нелюдзі выпальваюць нумар 61580, як абстрыгаюць яе сівыя косы, як босую выводзяць на мароз...
     П. Броўка пісаў у сваіх творах пра зварот паланянак дадому з праклятай фашысцкай катаргі, расказваў пра іх пакуты, гараваў разам з імі. Але доўга паэт не мог нічога напісаць пра маці, боль быў такі вялікі, што, здавалася, няма слоў, каб перадаць яго. У 1947 годзе П. Броўка разам з А. Твардоўскім пабываў у Асвенціме. Ён бачыў тыя коміны, з якіх ішоў чорны дым, калі палілі людзей, бачыў тыя вокны, з якіх гучала музыка і смех фашыстаў, тыя сцены, якія чулі жахлівыя крыкі людзей. Хадзіў, глядзеў, а сам увесь час думаў пра маці. А ці не ейная гэта пасма сівых валасоў? Ці не на гэтых змрочных сценах спыняўся яе позірк перад тым, як аддалі яе агню? Але і пасля паездкі П. Броўка нічога не напісаў пра маці. I толькі ў 1960 годзе з-пад яго пяра з'явілася паэма «Голас сэрца» з прысвячэннем «Памяці маці маёй». Паэма «Голас сэрца» з'яўляецца апошнім творам П. Броўкі. На гэтым этапе ў творчасці Броўкі адчуваецца сталая ўраўнаважанасць, засяроджанасць на перажыванні, стрыманасць у выяўленні пачуццяў, дакладнасць і яснасць вобраза, інтанацыйная шматграннасць.
     Паэма «Голас сэрца» — ліра-эпічная. Аўтар паўстае перад намі то засмучаным сынам, які жалобна схіляе галаву перад памяццю сваей маці. То ён становіцца грозным абвінаваўцам фашызму, заклікае сачыць, каб новыя падпалыпчыкі вайны зноў не распалілі яшчэ болып жахлівы атамны пажар на планеце. Апавяданне ў паэме вядзецца ад імя самога аўтара, і гэта робіць яе багатай на пачуцці. Боль змяняецца гневам, успамін суседнічае з наказам сучаснасці і позіркам у будучыню. Усё гэта складае лірычны элемент паэмы.
     У паэме пераважае роздум над падзеямі, іх ацэнка, а не паказ саміх падзей. Мы нават не ведаем, як схапілі маці, як вялі яе ў палон, як яна развіталася з роднымі мясцінамі, але мы добра адчуваем, што перажыў паэт, наведаўшы Асвенцім, як ён шукаў яе сляды, як яму ўяўляўся яе воблік сярод сцен. Меншае месца ў паэме займае эпічны элемент — гэта значыць паказ падзей. Але ён ёсць. Напрыклад, у апавяданні пра дзейнасць партызан і іх камандзіра дзядзькі Ісая, пасляваеннага калгаснага брыгадзіра. Падзеі ў творы афарбаваны лірычным пачуццём.
     У цэнтры паэмы — вобраз маці. Яна паўстае перад намі пакутніцай — адной з ахвяр Асвенціма. Паэту вельмі легка было прыгадаць воблік самага дарагога яму чалавека. У памяці кожная маршчынка матчынага твару, кожны яе жэст. Але цяжка ўявіць усё тое, щто рабілі з ей немцы:
     
     Ўзімку, як снежныя ветры кружылі,
     Каты тваю галаву агалілі
     
     I на прамерзлы, Лядовы дзядзінец
     Вывелі босай у сарочцы адзінай.
     
     Падала. Білі раз'юшана боты,
     А знепрытомнела — пала, а потым...

     
     Потым гераіня паэмы паўстае перад чытачом са сваімі матчынымі турботамі, клопатамі і радасцямі. Тут зноў паэт узнаўляе воблік маці праз лірычныя дэталі, кожная з якіх сагрэта сэрцам:
     
     Досыць мне ростані, родная, досыць,
     Што ты загінула, можа, здалося,
     
     Сенцы адчыніш, паклічаш у хату.
     Можа, й не быў я у тым месцы праклятым,
     
     Дзе ты збылася ў пакуце пякельнай...
     А каля печы зазвоніш патэльняй
     
     Ды за сталом, за абрусам бялюткім,
     Будзеш расказваць навіны ціхутка.

     
     Сын размаўляе з маці, як з жывою. Ён успамінае:
     
     Як ты спявала, як прала, як жала,
     Як шыла кашульку, як вышывала,
     
     Як пахлі рукі твае лебядою,
     I хлебам жытнёвым, і сырадоем...

     
     Далей паэт вядзе нас на руіны хаты, ад якой застаўся толькі падмурак. Як сведка ўсяго таго, што перажыла маці, расце бэзавы куст:
     
     Мне бэзавы куст як быццам гаворыць,
     Як ты тут жыла ў бядоце, у горы,
     
     Як на світанні уранку уставала,
     На ўсход паглядала, нас ты чакала,
     
     А мы былі дзесьці у полымі бою,
     Ты ж заставалася ў хаце адною.

     
     Яна была адна ў хаце, але не адзінокая: для яе роднымі сынамі сталі партызаны.
     Паступова матыў журбы і гора саступае месца іншым пачуццям паэта. Перамагаючы асабісты боль па любімаму чалавеку, паэт думае, як многа на свеце яшчэ бедных і галодных. У паэме моцна гучыць матыў абароны міру і асуджэння вайны. Вялікае гора — страціць маці на вайне. Яшчэ большае гора ад таго, што яна памерла такой пакутнай смерцю. Але яна адна з мільёнаў ахвяр германскага фашызму. Колькі на свеце дзяцей аплакваюць сваіх маці? Колькі маці не дачакаліся сваіх сыноў? Ён нагадвае людзям свету, каб яны былі пільнымі.
     Паэма заканчваецца зваротам да маці-нябожчыцы. Паэт гаворыць да ўсіх жывых маці:
     
     Сёння імкнёмся насустрач мы зорам,
     Сёння не стрэльбамі ў свеце гаворым,
     
     З сэрцамі сэрцы ўзнімаюць размовы.
     Сёння магутныя нашыя словы
     
     Скрозь над зямлёю праменнямі свецяць:
     — Мір ва ўсім свеце! Мір ва ўсім свеце!

     
     Паэма «Голас сэрца» — адзін з тых твораў, у якім праз асабістыя пачуцці і перажыванні паэта раскрываюцца складаныя жыццёвыя праблемы, малюецца мінулае і сучаснае жыццё. Гэта сапраўдны голас паэтавага сэрца, голас сына, патрыёта, грамадзяніна.