Чего не хватает
на сайте?


Случайные статьи

25.06.2009 Стоит ли школьникам идти учиться в гимназию?      Почти все мы учились в школе, когда были молодыми. Однако все школы различаются по своим требованиям к ученикам, кто-то ...
25.06.2009 Ученик, студент, кем станешь завтра?
25.06.2009 Что нужно сделать, чтобы выучить иностранный язык?

 Быстрый переход:

Асноўныя матывы i вобразы лiрiкi Петруся Броўкi. Асаблiвасцi яго паэтычнага стылю
     25 чэрвеня 1905 г. у весцы Пуцiлкавiчы Вiцебскай вобласцi нарадзiўся Пятрусь Броўка. Многа прачулых вершаў напiсана Броўкай пра родныя гаi i пралескi, сняжынкi ў жыце i блакiтныя азеры, сонечныя паляны i гамонкiя дубрабы. Паэт многа i прачула напiсаў пра свае дзiцячыя гады, пра сваiх землякоў, прыродў, якая навявала яму з малых гадоў свае казкi i легенды. З вершаў паэта паустае яго родная веска. Хаты пастаўлены ўсытыч - страха да страхi. Сярод iх тая, адкуль пачалася сцяжынка ў жыццe. Вялiкая, амаль на палову хаты печ. Доугi стол, сцены хаты ўвечары цьмяна, копчацы дымам, асвятляе лучына.
     7 лiстапада 1917 г. П. Броўка лiчыць датай другога свайго нараджэння. Пра змены ў жыццi, пра працу ў гушчы народа хацелася гаварыць мовай паэзii. Першы верш пачынаючага паэта "Ой, не шапчы, мая бярозка" быў надрукаваны ў газеце "Чырвоная Полаччына" у жнiўнi 1926 г.
     Першая кнiга П. Броўкi "Гады як шторм" (1930) была шмат вучнёўскай. Кнiга сведчыла пра вучобу ў Малкоўскага. I тым не менш першая кнiга мела для П. Б. немалае значэнне. Яна сведчыла пра iмкненне паэта прыняць удзел мастацкiм словам у вялiкiм будаўнiцтве. З гэтай кнiгi бяруць пачатак галоўныя матывы, якiя паэт потым распрацоўваў у далейшай творчасцi. Паэт iмкнецца сказаць сваё слова пра найбольш значныя тэмы: уславiць iндустрыальнае будаўнiцтва угорадзе, паказаць новую веску, расказаць пра слаўнае мiнулае i раскрыць воблiк, мары, iмкнення, справы савецкай моладзi. Сам час падказваў тэмы для твораў. Шматзначны сэнс мела назва кнiгi "Прыход героя" (1935). Застаючыся верным дэвiзу, каб верш iшоў "ударнiкам да домнаў", каб ён памагаў "падносiць цэглу" паэт пачынае шукаць шляхоў да сэрца чытача, усе больш вызваляючыся ад агульных заклiкаў. Спачатку ён узяў героямi вершаў будаўнiкоў новага жыцця, змагароў за перабудову горада i вескi. Ён пiсаў пра моладзь, перад якой адкрылiся прасторы для творчасцi, уваскрашаў вобразы герояў грамадзянскай вайны. Паэт часам падмяняў паказ складанасцi чалавечага перажывання абстрактным выказваннем. У кнiзе "Прыход героя" былi змешчаны паэмы "Праз горы i стэп" (1932) i "1914" (1933).
     "Праз горы i стэп" расказвае пра змаганне самарскай кавалерыйскай дывiзii з белымi на Паўночным Каўказе. "1914" - пра выспяванне рэвалюц. свядомасцi працоўнага селянiна, якога цар паслаў на вайну i якi вярнуўся з вайны без рук i ног. Прайшоўшы праз горы i пакуты ён зразумеў, як яго жорстка ашукалi, i стаў заклятым ворагам царiзму.
     З выхадам наступных твораў П. Б. паэмы "Кацярына" (1938), кнiг "Вясна радзiмы" (1937), "Шляхамi баравымi" (1940) - тэматычны дыяпазон яго паэзii ўсё больш пашыряўся. Ён пiсаў пра вялiкую сiлу дружбы савецкiх людзей, прыгадваў цяжкае мiнулае, уваскрашаў вобразы народных герояў.
     Вялiкi ўклад у перамогу над лютым ворагам рабiлi сваiм палымянным словам пiсьменнiкi. У Пятруся Броўкі ёсць верш "Сосны" (1943) - у Беларусi лютаваў вораг, паэту праз дым i агонь бачыўся блiзкi дзень вызвалення. Адгрукаюць гарматы, расееца чорны дым, i з усiх канцоў на родную землю прыйдуць яе сыны. Творы якiя напiсаў Пятрусь Броўка ў першыя ваенныя гады, сабраны ў кнiзе "Насустрач сонцу". У ей 25 вершаў i паэма "Пра Смалячкова". У ваенныя гады расце майстэрства паэта. Ён дасягае яшчэ большай злiтнасцi прамоўнiцкага пафасу сваiх вершаў з задушэўным лiрiзмам.
     Многа напiсана ў беларускай лiтаратуры твораў пра подзвiгi партызан. Пачэснае месца сярод iх займае верш Пятруся Броўкі "Каст. Калiн" (1943). Герой верша - калгасны трактарыст Калiна. Пачалася вайна i ен пайшоў партызанiць. Усе, што рабiў партызан, падобна на легенду. Як агню баяцца ворагi Калiны, а савецкiя людзi любяцi i славяць яго.
     Пра творчую актыунасць Пятруся Броўкі ў пасляваенны час сведчаць шматлiкiя кнiгi вершаў. Пятрусь Броўка удастоены высокiх узнагарод за свае кнiгi. Ён атрымаў Дзяржаўную прэмiю СССР за паэму "Хлеб", вершы "Спатканне", "Думы пра Маскву". У 1962 г. урад рэспублiкi надаў Пятрусю Броўке званiе народнага паэта БССР. Паэтызацыя працы робiцца адным з галоўных матываў пасляваеннай творчасцi Пятруся Броўкі. Вось назвы вершаў: "Садоўнiк", "Рыбак", "Каваль".
     Цiкава i хвалюючы пiша пра лiрыку кахання. Да лепшых узораў беларускай iнтымнай лiрыкi належыць верш "Пахне чабор" (1957). У вершы расказваецца пра сустрэчу з дзяучынай. Слова "пахне чабор" гучаць то як успамiн пра вечар, адзiн з самых шчаслiвых у жыццi, то як успамiн пра незвычайнае хараство дзяўчыны, то як шкадаванне, што не асмелiўся пазнаемiцца, не адважыўся прызнацца, што яе хараство паланiла душу. Хараство i сум, радасць i дакор самаму сабе, шчырасць i сарамлiвасць злiлiся ў вершы i заварожваюць нас чарадзейнаю сiлаю сапраўднай паэзii. Пятрусь Броўка ў вершы "Паэзiя" (1958) iранiзуе над увiшнымi крытыкамi i пяснярамi.
     
     Што ад рання да рання,
     Таўкуць адзiнае пытанне.
     Каб мець карысць, належны плен,
     Каб чуць яе душою,
     Паэзiя сучасных дзен
     Павiнна быць якою?

     
     Iранiзуе таму што iх спрэчкi часам нагадваюць пералiванне пустога ў парожняе. Паэзiя павiнна быць заўседы маладой i цiкавай, быць звонкая, як салавей, нiколi не стамляцца, быць праўдзiвай i шчырай. Чытаючы творы Пятруся Броўкі адчуваецца iх сувязь з традыцыямi, гiсторыяй, культурай народа.
     Тэматыка пасляваеннай паэзii Пятрусь Броўка надзвычай разнастайная, вызначаецца актуальнасцю. Праз усю пасляваенную паэзiю праходзiць тэма гiстарычнага подзвiга народу. Верш "А хiба есць, што забываюць" - велiчны i ўрачысты гiмн перамогi, мужная песня ў гонар тых, хто загiнуў, змагаючыся за шчасце вольна жыць. Узбагачаны жыццевым вопытам паэт глыбока раскрывае ўнутраны свет лiрычнага героя. Паказваючы штодзенныя клопаты, iнтарэсы i iмкненнi чалавека працы (вершы "Каваль", "Архiтэктар", "Бондар"), Пятрусь Броўка стварае калектыўны вобраз народа - творцы, выяўляе тыя змены, што адбылiся ў характары людзей. У вершы "Каваль" раскрываецца тэма натхнёнай працы i тэма кахання. Дзякуючы гэтаму, паэт здолеў глыбока паказаць гармонiю, паўнату жыцця i шчасця чалавека. Каханне дапамагае чалавеку, акрыляе, узбагачае духоўна. У вершы "Бондар" у заключнай страфе паэт як бы перакiдвае мосцiк памiж працай бондара i творчасцю паэта. Яму, як i бондару, абавязкова патрэбна ўдасканальваць свае майстэрства. Лірычнай цяплынёй вызначаецца iнтымная лiрыка Пятруся Броўкі ("Косы", "Пахне чабор", "Пра вочы"). Паэт псiхалагiчна праўдзiва паказвае складанасць i супярэчлiвасць пачуццяў лiрычнага героя. Прырода апiсання ў вершы Пятруся Броўкі лiрычная, напоўненая фiласофскiм роздумам пра жыццё. Паэт тонка перадае i адчувае прыгажосць роднага краю. Пейзажныя малюнкi ў вершах дапамагаюць раскрыць светлыя i узвышаныя пачуццi лiрычнага героя, аптымiзм ("Хор", "Ручай", "Царь-дуб"). У сучаснай паэзii Пятрусь Броўка ў параўнаннi з першым пасляваенным 10-i годдзем пашырiлася i узмацнiлася фiласафiчнасць. Многае перажыта i прожыта, i таму ёсць iмкненнi не толькi самому яшчэ раз азiрнуцца на пройдзенае i здзейсненае, але i падзялiцца з моладзю вельмi каштоўным i значным. Верш "Калi надыйдзе час пачыну" уражвае глыбока народным, па-фiласоўскi мудрым разуменнем дыялектыкi. Арлiнае крыло - сiмвал спрадвечнага iмкнення чалавека да святла i шчасця, а крыло галубкi - самай шчырай чалавечнасцi, дабраты i гуманiзму. Паэзiя Пятруся Броўкі мае свой голас, сваю меладычнаю моўную аснову. Фальклорнасць выступае як неадемная яе якасць. Шырокае выкарыстанне фальклору i народна-нацiянальных элементаў робяць яго паэзiю не толькi сучаснай, па-народнаму мудраю, але i наватарскай па сваёй сутнасцi i паэтычнай форме.