Чего не хватает
на сайте?


Случайные статьи

25.06.2009 Проблема выбора профессии для современной молодежи      Так уж устоялось, что ребенок обязан получать образование, сначала в школе, затем высшее, по будущей специальности. На этом ...
25.06.2009 Ученик, студент, кем станешь завтра?
25.06.2009 Что нужно сделать, чтобы выучить иностранный язык?

 Быстрый переход:

Iдэйны змест паэмы Пятруся Броукi "Голас сэрца". Вобраз мацi-паланянкi. Лiрызм i пубiцыстычнасць твора, яго антываенная накiраванасць
     У 1947 г. Пятрусь Броўка пабываў у Асвенцыме. Ен убачыў смрочныя баракi, печы крэматорыя, дзе знiшчылi сотнi тысяч людзей, месцы, дзе фашысты расстрэльвалi ахвяр. Ен бачыў тыя комiны, з якiх iшоў чорны дым, тыя сцены, якiя чулi жахлiвыя крыкi ахвяр Хадзiў, глядзеў, а думаў пра сваю мацi. П. Броўка перажыў пекла i цяжар страт, таму не мог быць спакойным: боль сэрца, крык збалелай душы перадаў у сваей паэме "Голае сэрца". Уявiць пакуты паэта больш выразна дапамагаюць чытачу мастацкiя прыемы, што выяўляюць настрой апавядання.
     
     Поўнымi гора, пакуты вачыма
     Глянуў я ў карцэр - таксама нiкаго,
     Дыхая стынню з цэменту падлога,
     Нават наручнiкi моўчкi ляжалi,
     Быццам па целе людскiм сумавалi...
     Выйшаў. Ад болю пачаў я хiстацца,
     Чорныя комiны ўбачыў на пляцы...
     Колькi крывi на iх дымам асела,
     Колькi жыцця цераз iх праляцела...

     
     Некаторыя метафары моцна з'вязаны з рэальнасцю. "Жыцце праляцела" – гэта жахлiвая рычаiснасць, калi спаленыя ў печах канцлагера людскiя целы "праляталi" праз комiны, "асядалi дымам". У строфах паэмы адчуваецца сум, боль, пакута. Вока паэта зайшлося слязою не ад звычайнай пясчынкi-парушынкi, а ад той пылiнкi, якая магла быць часцiнкай попелу роднага матчынага цела. П. Броўка, апiсваючы жахлiвыя сцены, выказаў суровае абвiнавачванне фашызму за ўсе злачынствы. Пра мацi паэта расказваюць ахвяры Асвенцыма, якiм пашцясцiла застацца ў жывых.
     У центры тэмы - вобраз мацi. Мацi. Яе ўжо болей няма ў паэта. Але цяжка згадзiцца з гэтай думкай сыну. Успамiны аб мацi ў паэта самыя дарагiя, самыя мiлыя. Ва ўспамiнах адчуваецца цяплыня яднання з дарагiм чалавекам. Кожны радок, у якiм расказвае сын пра сваю мацi, - гэта ўспамiны, сагретыя жывою цеплынёю, уражлiвага сэрца. Пра мацi ен гаварыць з глыбокiм i роўным пачуццем любовi, з пяшчотнасцю i замiлаваннем. Яна паўстае перад намi пакутнiцай, адной з ахвяр Асвенцыма. Паэту лёгка ўявiць вобраз самага дарагога чалавека - у памяцi кожная маршчынка твару, кожны яе жэст. Але цяжка ўявiць усе тое, што асабiста перажывае яна ў фашысцкiм пекле. Стыне i дыхае халодным цаментам дол, па якiм мацi ступала басымi нагамi. Як светкi жахлiвых учынкаў ляжаць наручнiкi, якiя былi на яе руках. Далей аўтар паказвае мацi са сваiмi турботамi i радасцямi. Ён размаўляе з ей, як з жывой, i ўспамiнае, "як ты спявала, як прала, як жала, як ты кашулькi вышывала". Далей аўтар паказвае тое, што яна перажывала, расказваючы на руiнах старай хаты. Як сведка ўсяго, што перажывала мацi, расказвае бэзавы куст, што яна пасадзiла. Яна была адна ў хаце, але не адзiнокая. Для яе роднымi сынамi сталi партызаны. Мы бачым у тым што аўтар паўстае перад намi то засмучаным сынам, якi схiляе жалобна галаву перад памяццю мацi, носiць у сэрцы яе вобраз; то ён паўстае грозным абвенаваўцам фашызму, заклiкае сачыць за тым, каб зноў не пачалася вайна. Апавяданне вядзецца ад iмя самаго аўтара. Гэта робiць яго вельмi багатым на пачуццi i настроi, боль змяняецца гневам, успамiн суседнiчае з паказам сучаснасцi. Пяшчота i замiлаванне раптам змяняецца гневам - усе гэта складае лiрызм паэмы. Паэма "Голае сэрца" - адзiн з твораў, у якiм праз асабістыя пачуццi i перажываннi паэта раскрываюцца складаныя жыццевыя праблемы, малюецца мiнулае i сучаснае жыцце народа, расказваецца пра клопат, трывогi ўсiх барацьбiтоў за мiр.
     У паэме "Голае сэрца" гучыць заклiк, у якiм асаблiва падкрэслiваецца жаданне жыць у мiры, радавацца жыццем. Словы ад мацi-нябожчыцы паэт звяртае да ўсiх новых мацi, вобраз якiх вырастае ў сiмвал Радзiмы:
     
     Сення iмкнемся насустрач мы зорам,
     Сення не стрэльбамi ў свеце гаворым.
     З сэрцамi сэрцы узнiмаюць размовы.
     Сення магутныя нашыя словы
     Скрозь над зямлёю праменнямi свецяць:
     Мiр ва ўсiм свеце! Мiр ва ўсiм свеце!

     
     Паэма "Голас Сэрца" блiзкая нашаму часу глыбокай iдэйнай напранасцю, высокай мастацкай годнасцю, вобразам мацi, якi намаляваны з такой любоўю i пяшчотай.