Чего не хватает
на сайте?


Случайные статьи

25.06.2009 Стоит ли школьникам идти учиться в гимназию?      Почти все мы учились в школе, когда были молодыми. Однако все школы различаются по своим требованиям к ученикам, кто-то ...
25.06.2009 Проблема выбора профессии для современной молодежи
25.06.2009 Что нужно сделать, чтобы выучить иностранный язык?

 Быстрый переход:

Праблема чалавечага шчасця i сэнсу жыцця ў апавяданнi Янкi Брыля "Галя"
     Апавяданне "Галя" (1953) напiсана ў лiрычнай манеры. Гераiня нiкому не раскрывае сваей душы, якую трывожыць i мучыць балючы роздум пакутлiвае жаданне вярнуць каханне, якое ў яе ўкрала змрочная заходнебеларуская рэчаiснасць.
     Галя - працавiтая, прыгожая фiзiчна i духоўна, простая беларуская дзяўчына, бедная парабчанка - усiм сэрцам, усёй адданасцю першага пачуцця пакахала Сяргея. Але абставiны склалiся так, што Галя вымушана была выйсцi за нялюбага ёй чалавека. Жорсткая рэчаiснасць, цяжкiя ўмовы жыцця ўварвалiся ў лес дзяўчыны, абакралi яе духоўна. Нарэшце людзi здабылi шчасце жыць на вольнай зямлi. Але душэўная рана жанчыны не гоiцца, бо, апрача агульнага шчасця, чалавеку парэбна яшчэ для гарманiчнага ўспрыняцця жыцця шчасце асабiстае.
     З бязлiтаснай праўдзiвасцю раскрывае пiсьменнiк нiкчэмны свет закаранелага уласнiка - Хаменка. Стары Хаменак жыў для гумна. Хата i нават галава пад старым каўпаком яму меньш патрэбны былi, чым гэта гумно. У ахвяру багаццю было прынесено ўсе - здароўе, радасць, чалавечнасць. Уласнiк жыў паводле страшнага закону: "Не з'ясi, не зносiшь - больш застанецца; меньш паспiш - болей зробiш". Не збылiся яго мары. Прыйшло новае жыцце ў заходнебеларускую веску.
     Апавяданне разгортваецца ў двух планах - у мiнулым i ў цяперашнiм часе. Яно багатае на розныя чалавечыя настроi i перажываннi. Вялiкае гора, якое Галя паспытала ў сям'i Хамiнкаў, адступае на другi план, калi яна успамiнае свайго любага Сяргея. Нiколi яна не забудзе, як ен разам са сваiмi дзяцькамi-краўцамi першы раз з'явiўся ў iх весцы. Як першы раз пайшоў з ею танцаваць. Як яны горача адзiн аднаго пакахалi. Як ён разам з партызанамi заехаў на хутар у час вайны. Як яе палiў сорам, што муж яе знарок адпусцiў бараду i адсежваецца ў хаце, каб перабыць навалу. Цяпер Галя з сынам - падлеткам i малой дачкой жыве на хутары адна. Муж за спекуляцыю трапiў у турму. Жанчына просiць старшыню калгаса, каб той памог пераехаць у веску. Многа гора перажыла яна ў той урослай у зямлю хаце з маленькiмi вокнамi i пабiтай мохам страхой.
     Ёсць у Галi i шчасце - яна не нарадуецца з дзяцей. Антось – памошнiк у працы - ходзiць у калгасе пастушком, а ў жнiво памагае малацiць. Асаблiва цешыць Сонечка. Як песня без слоў, урываецца ў апавяданне гул трактара. Многа гаварыць гэтый гул сэрцу Галi, многа радасцi. Там, за ваколiцай арэ яе каханы, яе самае жаданае шчасце - Сяргей. Каб можна было пабегчы да яго i раскрыць усю сваю душу. Але не пабяжыш - столькi пражыта i перажыта. Дый цi ведае ён, што Галя цэлую ноч не спiць, молiць i просiць лёс, каб ён вярнуў ёй першае i адзiнае яе каханне. Жанчына нiкому не расказвае, не раскрывае сваю душу. Праходзiць немалы прамежутак жыцця Галi. Многа было ў яе гора. Але тое мiнулася. Яна жыве, як усе людзi. Смутак яе вялiкi, але ў той жа час светлы.
     Асаблiвасцi лiрычнай прозы Янкі Брыля можна паказаць на яе адрозненне ад твораў эпiчных. Пра яе адметныя рысы мы мяркуем па адносiнах аўтара да падзей i чалавечых характараў, пра якiя ён апавядае. У эпiчным творы аўтар не прысутнiчае як асоба са сваiмi эмоцыямi. У лiрычнай прозе, наадварот, аўтар сам умешваецца ў падзеi, дае iм сваю ацэнку, спавядаецца перад чытачом у сваiх пачуццях, дзелiцца з iм думкамi. Характэрная адзнака прозы Янкі Брыля ў тым, што ён аддае перавагу не самой падзеi, а таму, як гэту падзею перажывае чалавек, якiя буры яна выклiкае ў яго душы.