Чего не хватает
на сайте?


Случайные статьи

25.06.2009 Проблема выбора профессии для современной молодежи      Так уж устоялось, что ребенок обязан получать образование, сначала в школе, затем высшее, по будущей специальности. На этом ...
25.06.2009 Ученик, студент, кем станешь завтра?
25.06.2009 Что нужно сделать, чтобы выучить иностранный язык?

 Быстрый переход:

Вобраз Алеся Руневіча ў рамане Янкі Брыля "Птушкі і гнёзды"
     Асуджэнне фашызму як самай страшнай і ганебнай з'явы ў гісторыі чалавецтва — так можна сфармуляваць, асноўную думку рамана Янкі Брыля «Птушкі і гнёзды». Гэты твор напісаны на аўтабіяграфічным матэрыяле, аднак яго галоўны герой Алесь Руневіч не з'яўляецца аўтарскім двайніком. Так лічыць і сам пісьменнік: «... Для гэтай кнігі я аддаў свайму герою многае з перажытага. А ўсё ж яна — «не аўтабіяграфія, а — біяграфія адной душы».
     «Птушкі і гнёзды» — новая старонка ў нашай літаратуры. Ніхто з пісьменнікаў не пісаў раней пра жыццё ў фашысцкай Германіі да нападзення яе на СССР. Гэта жыццё мала каму было вядома. Наватарства твора і ў тым, што ўсе падзеі перадаюцца праз светаўспрыманне палоннага, сялянскага хлопца з Заходняй Беларусі, былога польскага салдата, які трапіў у самы цэнтр нацысцкага логава, — Алеся Руневіча.
     Інтэлігент у душы, ён увесь час думае, аналізуе, супастаўляе, шукае свае месца ў падзеях і адначасова імкнецца дакапацца да каранёў фашызму, яго сутнасці і прыроды. Фашызм паказаны ў рамане ў розных абліччах. Трапіўпіы за калючы дрот, Руневіч стаў сведкам зверстваў, ён бачыў, як фашысты нібы спаборнічалі ў сваім майстэрстве прынізідь, зганьбіць, знявечыць палоннага. Але ведаў герой іншых немцаў і тую Германію, якая дала свету вялікіх мысляроў, музыкантаў і пісьменнікаў, і таму са скрухай заўважаў, што цяпер гэта ўсё вынішчалася, і светлыя, чыстыя душы забруджваліся фашысцкай хлуснёй. За час палону герой Янкі Брыля не збяднеў душою, не страціў здольнасці разбірацца ў людзях. I ён перакананы, што не ўсе немцы — ворагі.
     Вельмі ўразіў Алеся стары батрак Ракаў. Тэты, здавалася б, запалоханы на ўсё жыццё чалавек, расказаўшы палоннаму з Беларусі анекдот пра Гітлера, выявіў здольнасць на дзёрзкі ўчынак, за які звычайна траплялі ў канцлагер. З рознымі немцамі давялося сустрэцца Алесю Руневічу ў час першай спробы ўцячы з палону. Адны з іх прагналі палонных з двара, другія выдалі іх фашыстам. Але больш запомнілася сялянка, якая і накарміла, і расказала пра свае пакуты і гора. Або шчырая і спагадлівая дзяўчынка-падлетак, дачка немца і полькі, Стася. Усё гэта дае Руневічу падставу зрабіць вывад: «Як шмат людзей і тут, у Германіі, робяць не тое, што яны хацелі б!»
     Што ж дапамагло герою Янкі Брыля не зламацца і з годнасцю прайсці цярністы, даўжынёю ў два гады шлях палоннага? Адказ на гэта пытанне можна знайсці ў словах Алеся Адамовіча: «Ёсць у Руневіча адна страсць, пачуццё, якое накіроўвае ўсе яго думкі, вызначае ўчынкі, — гэта пачуццё Радзімы, якое стала асабліва вострым у няволі.
     Актыўны пачатак характару Руневіча іменна ў гэтым глыбокім пачуцці Радзімы». Паняцце пра Радзіму ў Алеся Руневіча вельмі шырокае. Гэта найперш родная веска Пасынкі ў Заходняй Беларусі, краявіды якой не адзін раз, як пратэст супраць няволі, усплываюць у памяці палоннага. Радзіма для Алеся — гэта і кнігі. У палоне яму ўспамінаюцца творы Гогаля, Горкага, Дастаеўскага.
     Шмат думае Руневіч і пра маці. То ўяўляе яе бледную, з высушаным ад хваробы тварам, то бачыць з сярпом у руках, добрую, ласкавую, а інпіы раз і злосную, бязлітасную ў працы. Часцей успамінаюцца мацярынскія слёзы і гора. Вобразы няшчаснай жанчыны-маці і шматпакутнай Беларусі ў рамане зліваюцца ў адно цэлае, і таму зваротам да іх абедзвюх успрымаюцца Алесевы палымяныя словы: «Я прыйду, дарагая, я ўсё ж такі калі-небудзь прыйду!.. I ўсё зраблю тады, каб ты адпачыла ад слёз, ад пакутаў сваіх, ад беспрасветнай працы для нас, для зямлі».