Чего не хватает
на сайте?


Случайные статьи

25.06.2009 Стоит ли школьникам идти учиться в гимназию?      Почти все мы учились в школе, когда были молодыми. Однако все школы различаются по своим требованиям к ученикам, кто-то ...
25.06.2009 Ученик, студент, кем станешь завтра?
25.06.2009 Что нужно сделать, чтобы выучить иностранный язык?

 Быстрый переход:

Чытаючы аповесць Васіля Быкава "Знак бяды"
     Аповесць Васіля Быкава «Знак бяды» належыць да самых значных і глыбокіх сучасных твораў. Праз вайну аўтар здолеў раскрыць гісторыю вёскі, лесы людзей, важнейшыя сацыяльныя і маральныя працэсы дзесяцігоддзяў, што папярэднічалі вайне. В. Быкаў паказаў, што многае можна ўбачыць і зразумець толькі праз трагедыю, якая раскрывав такія глыбіні чалавечай душы, да якіх ніякім іншым спосабам нельга дабрацца. Але ж сапраўдная навізна «Знака бяды» не ў тым, што тут намаляваны народныя характеры. Яны з той ці іншай паўнатой і грунтоўнасцю, але заўсёды прысутнічалі ў творах пісьменніка. У аповесці сама вайна паказана крыху інакш, бо цяпер у цэнтры твора яго галоўнымі героямі сталі не салдаты ці партызаны, а звычайныя мірныя жыхары, якія вымушаны былі ўзяць зброю ў рукі і стаць на абарону Радзімы.
     Галоўныя героі аповесці — Пятрок і Сцепаніда Багацькі, якія жылі ў вёсцы Выселкі. Пятрок — ціхі, мяккі, разважлівы, крыху баязлівы чалавек. З прыходам фашысцкай акупацыі ён спачатку абірае больш лёгкі шлях — шлях прыстасавальніцтва, улагоджвання. Пятрок частуе паліцаяў самагонкай, робіць па загаду немцаў «клазет», возіць пясок на дарогу. Адным словам, ён робіць усё, каб неяк улагодзіць фапіыстаў, дагаджае ім сваей паслухмянасцю. Але аднойчы ноччу ў хаце Багацькоў з'явіліся паліцаі. Шукаючы гарэлку, яны збілі Сцепаніду, а Петрака, паставіўшы ля сцяны, палохалі стрэламі. Менавіта гэта ноч «нешта зрушыла ў Петраковай свядомасці, нешта непапраўна зламала, збіла хаду яго думак са звыклага для яго кола». Гэта быў пераломны момант у жыцці галоўнага героя аповесці. Пятрок прама і адкрыта паўстае супраць фашызму, выказвае паліцаям свае абурэнне, пагарду і нянавісць. Ён ужо не думае аб тым, што яго чакае, ён робіць тое, што дыктуе яму любоў да Радзімы, уся яго істота. Герой выканаў свой грамадзянскі абавязак, не стаў здраднікам.
     Сцепаніда, жонка Петрака, з'яўляецца больш рашучай, упартай, самаахвярнай жанчынай. З самага першага дня акупацыі яна паўстае супраць фашызму, не жадае мірыцца з новымі парадкамі. Сцепаніда змагаецца за свае жыццё, за жыццё Радзімы так, як можа: хавае газу, пазбавіўшы немцаў святла, кідае ў калодзеж вінтоўку, хавае ў лесе парсючка, каб не дастаўся ворагам. А пасля арышту Петрака яна вырашае змагацца з фашыстамі больш дзейсна, не баючыся нічога і нікога, змагацца да апошняга. Сцепаніда купляе ў Карнілы бомбу, каб знішчыць адноўлены мост. Але ж паліцаі даведаліся пра яе намер, і жанчына, перахаваўшы бомбу, падпаліла хату разам з сабой. Сцепаніда не змагла б паступіць інакш. Яе непераадольная прага пометы, пачуццё справядлівасці і разумение праўды, чалавечнасці зрабілі гэты выбар. Менавіта ў вобразе Сцепаніды В. Быкаў адлюстраваў лепшыя рысы беларускай жанчыны і чалавека ўвогуле. Сумленнасць, працавітасць, нязломнасць духу, высокая чалавечая годнасць, адданасць Радзіме, самаахвярнасць — усё гэта якасці звычайнага, мірнага жыхара, беларуса.
     Фашызм імкнуўся зніпгчыць народы, растаптаць усё чалавечае, таму простыя людзі, звычайныя еяляне, усе паўсталі супраць гэтага, зрабіліся ворагамі фашызму. А Пятрок і Сцепаніда Багацькі — гэта тыповыя прадстаўнікі пакалення, якія з асаблівай сілай адчувалі цяжар вайны, яе трагедыйнасць, бесчалавечнасць і несправядлівасць. Яны, нягледзячы ні на што, не страцілі сваей чалавечай годнасці, сумлення, не сталі прыстасаванцамі і здраднікамі, не пашкадавалі для Радзімы самага дарагога, што ў іх было — свайго жыцця.