Чего не хватает
на сайте?


Случайные статьи

25.06.2009 Стоит ли школьникам идти учиться в гимназию?      Почти все мы учились в школе, когда были молодыми. Однако все школы различаются по своим требованиям к ученикам, кто-то ...
25.06.2009 Проблема выбора профессии для современной молодежи
25.06.2009 Что нужно сделать, чтобы выучить иностранный язык?

 Быстрый переход:

Чалавек на вайне ў творах Васіля Быкава
     Творы большасці сучасных празаікаў паказваюць, што станоўчыя якасці героя залежаць не толькі ад яго ўнутраных задаткаў, самавыхавання і жадання, хоць гэта і надзвычай важна, але таксама ад тых магчымасцяў, якія дае чалавеку існуючы ўзровень жыцця. Яшчэ варта адзначыць, што ў поглядзе на свет, у адносінах сучаснага героя да людзей адчуваецца душэўнасць, натуральнасць, шчодрасць пачуццяў. У паводзінах герояў раскрываюцца такія рысы, як шчырасць і давер. Пры раскрыцці розных тэм аўтары вырашаюць, кожны па-свойму, і маральна-этычныя праблемы.
     Звернемся да твораў Васіля Быкава. У змесце многіх з іх прысутнічае адзін з самых тыповых канфліктаў ваеннай рэчаіснасці — канфлікт паміж свядомай воляй салдата і стыхійнасцю падзей. Няцяжка зразумець, што паняцці вернасці і здрады зводзяцца на вайне да падпарадкавання агульнай волі, г. зн. загаду. I ў сваіх творах В. Быкаў паказаў звычайнага чалавека ў вострых маральна-этычных сітуацыях.
     Возьмем, напрыклад, аповесць «Пайсці і не вярнуцца». Гэта твор аб цяжкім партызанскім жыцці з яго адказнасцю за лес людзей, асабліва за тых, хто яшчэ вагаецца і можа зрабіць няправільны крок. Гераіня аповесці Зося Нарэйка — простая вясковая дзяўчына. На яе долю выпалі цяжкія маральныя і фізічныя пакуты ў час выканання адказнага задання, бо Антон, блізкі ей чалавек, здраджвае партызанам, вырашае выжыць любой цаной. Такія людзі, як Зося, з іх маральнай стойкасцю, душэўнай чуйнасцю бралі на сябе яшчэ дадатковы цяжар пакутаў тых, хто збаяўся, стаў на калені перад ворагам.
     Чытаючы наступныя радкі з твора, уяўляем, якім чалавекам быў Антон, даведваемся пра яго маральнае аблічча: «... Сумленне? Канешне, ён не стане бажыцца, што сумленне яго неспакойнае. Было трохі няёмка, нешта яго трывожыла. Але што рабіць? Ён даўно ведаў, што калі прыслухоўвацца да згрызотаў сумлення, дык хутка адкінеш капыты. Не так проста з гэтай штукай, якую завуць сумленнем, спакойна пражыць у мірны час, не кажучы ўжо пра вайну...»
     Жорсткі, нікчэмны чалавек. Зося шкадуе яго, хаця душу пранізвае боль. Здзіўляешся, колькі вытрымкі ў чалавеку, стойкасці. Напэўна, сапраўды ў сумленнага чалавека нішто не здольна заглушыць, знішчыць чалавечнасць — аснову ўчынкаў.
     Праблема выбару ва ўмовах крайняй сітуацыі, характэрная для твораў В. Быкава, вырашалася так, што чалавек сам сабе не суддзя. Чалавек судзіць другіх, ці другія — яго. Калі ўзяць аповесць «Сотнікаў», то ўбачым, што тут прагучала новае вырашэнне: судзіце, але і вас судзіць будуць. I яшчэ адно тлумачэнне: ад кожнага залежыць усё. Аўтар уцягвае нас у няпросты псіхалагічны працэс, што адбываецца ў Рыбаку, уцягвае тым, што выклікае да яго добрыя пачуцці, давер. Рыбак чымсьці болып прыемны за таго самага Сотнікава. Але гэта толькі ўпачатку. А далей у Сотнікава вылучаецца такая рыса, як нежаданне перакладаць свае праблемы на плечы друтога, быць цяжарам, і ён стараецца ўсё рабіць сам. Для мяне Сотнікаў — герой: ён застаўся чалавекам у самай складанай сітуацыі. Праўда, перад павешаннем у Сотнікава выявілася вельмі натуральная для чалавека агіда да смерці, нежаданне развітвацца з жыццём: «... Але ён стрымаў сябе, толькі сэрца яго да болю сцялася ад смяротнае распачы; як наибольшей палёгкі перад канцом, захацелася заплакаць. Замест таго ён раптам усміхнуўся напаследак сваей, мабыць, жаласнай, вымучанай усмешкай...»
     Нялёгка прыняць Сотнікаву смерць, але, у адрозненне ад Рыбака, у яго ёсць нешта большае — адчуванне абавязку перад людзьмі. Вось маральнае аблічча сапраўднага чалавека.
     Героі В. Быкава застаюцца людзьмі, нягледзячы ні на што. Тут варта ўспомніць творы «Альпійская балада», «Жураўліныкрык», «Абеліск», «Кар'ер». Галоўны герой названых аповесцяў — гэта чалавек з перадавой, дзе ён выпрабоўваецца на стойкасць перад сіламі вайны і сацыяльнага зла. I тут прыходзяць на ўспамін словы Ю. Фучыка, які сказаў, што «абавязак быць чалавекам — бестэрміновы».