Чего не хватает
на сайте?


Случайные статьи

25.06.2009 Стоит ли школьникам идти учиться в гимназию?      Почти все мы учились в школе, когда были молодыми. Однако все школы различаются по своим требованиям к ученикам, кто-то ...
25.06.2009 Проблема выбора профессии для современной молодежи
25.06.2009 Что нужно сделать, чтобы выучить иностранный язык?

 Быстрый переход:

Хведар Роўба як ахвяра часу (па аповесці Васіля Быкава "Аблава")
     Васіль Быкаў — пісьменнік-грамадзянін, сумленне якога ніколі не драмала, тым больш у наш час, калі вырашаюцца складаныя пытанні сучаснасці. Таму пацверджанне — многія творы пісьменніка. Яго аповесць «Аблава» дае адказ на шматлікія пытанні, што паўстаюць сёння, калі мы бачым «неперспектыўныя вёскі», калі дзеці саромеюцца сваіх бацькоў-калгаснікаў, вяскоўцаў...
     У цэнтры ўвагі аповесці — яе галоўны герой Хведар Роўба, раскулачены беларускі селянін, які пахаваў у мерзлай зямлі пад Котласам каханую жонку Ганулю і любімую дачушку Валечку, гэта адшчапенец, «лішэнец» не па сваей волі. З самага юнацтва Хведар Роўба батрачыў і ажаніўся з такой, як сам, бяднячкай, «без зямлі і пасагу». Нарэшце збылася спрадвечная мара селяніна — атрымаў зямлю і шчыраваў на ей без адпачынку. Дзякуючы зямлі, Хведар упершыню адчуў сябе паўнацэнным чалавекам. Імкнуўся стаць «культурным гаспадаром», што на той час ухвалялася, купіў малатарню, якой карысталася амаль уся веска.
     Але пачалася калектывізацыя, і Роўба ператварыўся ў «цвёрдападатніка», «лішэнца», «кулацкую морду». Усё, што Роўба здабыў уласнай цяжкай працай, адабралі, а самога з сям'ёю заслалі ў Сібір. Насуперак цвярозаму розуму, чалавека зрабілі «спецперасяленцам» за тое, што любіў зямлю, працу, паважаў і шанаваў іншых, не быў ліхадзеем, хацеў жыць па-людску, верыў у справядлівасць.
     Ніякім ворагам «новага жыцця» Роўба ніколі не быў, заўсёды сумленна выконваў свае абавязкі перад дзяржавай, «пачціва ставіўся да ўлады, быў шчыра ўдзячны ей за зямлю, за шчодрасць да бедняка, які савецкую ўладу лічыў сваей, сялянскай уладай». I верыў, што яна не пакрыўдзіць бедняка.
     Зведаўшы ўсе пакуты і непапраўныя страты, знясілены, зняважаны і знявечаны, у адных лахманах на худым целе і раскіслых пасталах на нагах, рызыкуючы жыццём, Хведар уцякае з лагера і, хаваючыся ад людзей, прыходзіць на радзіму, дадому, адкуль яго выгналі як пракажонага. Не было спадзявання на тое, што нехта сустрэне тут як блізкага, ён ведаў, што ўсюды і для ўсіх ён быў ворагам. Але ж на радзіму клікалі найперш родныя карані: хата, якую некалі збудаваў з жонкай, зямля, якой аддаў маладыя сілы. Хацелася на свае вочы ўбачыць, як жывуць людзі ў калгасе. Цеплілася надзея не сустрэцца, а хаця б прачуць пра сына. Нарэшце, хацелася знайсці свой апошні прытулак на радзіме.
     Але сядзіба аказалася знішчанай, выкрасленай з жыцця, як і сам гаспадар. Праца ў калгасе цяжкая, паднявольная, жыццё калгаснікаў такое ж бяспраўнае. Герой даведваецца і пра свайго сына-дэспата, які адмовіўся ад бацькі, «прозвішча меўся мяняць, каб ані звання...».
     Кола замкнулася. Усялякі сэнс жыцця для Хведара страчаны, бо ён не можа зразумець, за што яго так люта пакаралі, адабраўшы нажытую нялёгкай сумленнай працай гаспадарку і, па сутнасці, правы на жыццё ў яго самога, жонкі Ганулі і дачушкі Волечкі.
     У свае перадсмяротныя хвіліны Хведар цвяроза ўсведамляе, што ўся яго віна была ў прыналежнасці да сялянства: «Пракляты лес наканаваў яму ў такі час нарадзіцца селянінам».