Чего не хватает
на сайте?


Случайные статьи

25.06.2009 Стоит ли школьникам идти учиться в гимназию?      Почти все мы учились в школе, когда были молодыми. Однако все школы различаются по своим требованиям к ученикам, кто-то ...
25.06.2009 Проблема выбора профессии для современной молодежи
25.06.2009 Ученик, студент, кем станешь завтра?

 Быстрый переход:

Батлейка

     Тыя, хто жыве ў Маладзечна, напэўна, чулі і чыталі на афішах слова "батлейка": у горадзе працуе тэатр пад такой назвай. Для астатніх жа яно, слова гэта, мабыць, загадка.
     Батлейка — беларускі народны лялечны тэатр. Ён вядомы з шаснаццатага стагоддзя. I насіў розныя назвы: яселка, батляемка, жлоб. Часцей за ўсё батлейка паказвалася на калядныя святы.
     Як жа выглядала батлейка?
     Рабілася вялікая скрынка ў выглядзе хаткі ці вясковай царквы. З дзверцамі замест акон. Вопратку для лялек шылі з тканіны. Валасы, бровы і вусы ў іх былі з лёну, пакулля ці аўчыны. Лялька насаджвалася на драўляны або металічны шпень, які рухаўся па проразях у падлозе.
     Сцэна аздаблялася тканінай, каляровай паперай, фігуркамі з тоненькіх палачак і нагадвала балкон, на якім адбывалася дзеянне. На задніку сцэны маляваліся абразы, крыжы, начныя зоркі, лялечныя кампазіцыі на біблейскія тэмы. Батлеечнік знаходзіўся за скрынкай, вадзіў лялькі, гаварыў тэкст, падбіраючы голас персанажа. Нярэдка ён быў не толькі адзіным выканаўцам, але і драматургам, рэжысёрам, мастаком, музыкантам. Батлеечнікі звычайна былі таленавітымі артыстамі-самародкамі.
     Многія гады адзінай пастаноўкай была п'еса "Цар Ірад". Страшны Ірад даведаўся, што нарадзіўся хлопчык, які стане замест яго царом. I ён загадаў забіць усіх хлопчыкаў да трох гадоў. Аднак таго хлопчыка, Ісуса Хрыста, выратавалі пастухі.
     Адной такой п'есы было мала. Хацелася нечага весялейшага, бо спектаклі паказваліся звычайна на святы. Каб выклікаць большую цікавасць, батлеечнікі пачалі паказваць камічныя сцэнкі з народнага жыцця. Дасціпныя, перасыпаныя песнямі і танцамі, спектаклі батлейкі ставіліся ўжо і ў будні. З'явіліся новыя персанажы, у якіхлюдзі пазнавалі саміх сябе, сваіх суседзяў, сваякоў, знаёмых. Гледачы бачылі на сцэне тых, каго і самі не любілі: фанабэрыстага шляхцюка, гультая-п'яніцу, злодзея-прайдзісвета, доктара-шарлатана, хітрага карчмара. Сатырычным героям проціпас-таўляўся селянін. Працавіты, кемлівы, вясёлы. Жылі гэтыя спектаклі доўга, іграліся па шмат разоў. Захаваліся іх назвы: "Мацей і доктар", "Антон з казой і Антоніха", "Вольскі — купец польскі", "Скамарох з мядзведзем".
     Батлеечнікі вандравалі па ўсёй Беларусі. Іх сустракалі як самых дарагіх гасцей. Асабліва радаваліся дзеці. I гэта зразумела: столькі таямнічага і непаўторнага было ў лялечным тэатры!
     З даўніх часоў вядомы батлеечнік Патупчык з Докшыц. У верхняй частцы яго скрыні размяшчаліся два пеўні. Кожны спектакль пачынаўся іх бойкай і спевамі, інтрыгуючы гледачоў. А сваіх герояў Патупчык капіраваў з натуры. I таму яго батлейку часта ламалі, а сам ён трапляў у няміласць да тых людзей, якіх высмейваў.
     З гадамі батлейка мянялася.. У пачатку нашага стагоддзя ў камічных сцэнках ужо ўдзельнічалі артысты. Называлася гэта відовішча "жывой батлейкай". I яшчэ болей цешыла людзей, дарослых і дзяцей.
     Заняпад батлейкі пачаўся пасля падзей, звязаных з разбуральнымі войнамі, што пракаціліся па Беларусі адна за адной. А пасля на змену батлейцы прыйшлі прафесійныя тэатры з мноствам выдатных артыстаў.
     Але ніводнае сапраўднае мастацтва не можа знікнуць бясследна. У наш час, пасля доўгіх гадоў маўчання, батлейка пачала адраджацца. I першымі спектаклі свайго новага прафесійнага тэатра "Батлейка" ўбачылі маладзечанцы.
     Хочацца верыць, што батлейка прыйдзе ў школы і дзіцячыя садкі. I дзень сустрэчы з ёю стане для ўсіх сапраўдным святам.