Чего не хватает
на сайте?


Случайные статьи

25.06.2009 Проблема выбора профессии для современной молодежи      Так уж устоялось, что ребенок обязан получать образование, сначала в школе, затем высшее, по будущей специальности. На этом ...
25.06.2009 Ученик, студент, кем станешь завтра?
25.06.2009 Что нужно сделать, чтобы выучить иностранный язык?

 Быстрый переход:

Салігорскія агні

     Аднойчы трапіў я глыбока пад зямлю. I было гэта ў Салігорску, у горадзе, да якога тры гадзіны язды ад Горад пачаў будавацца ля вёскі Чыжэвічы, у голым полі. Дамы раслі мо хутчэй, чым грыбы ў лесе. Падумайце самі: спачатку ў новым горадзе жыло ўсяго пяцьсот чалавек, а праз дзесяць гадоў — трыццаць тысяч. Адусюль ехалі сюды людзі.
     I зразумеў я ў салігорскім падзямеллі, што так вабіць людзей у малады горад, чаму ён хутка расце і застаецца заўжды маладым.
     Незлічоныя багацці схаваны пад зямлёй. Каб іх здабыць, трэба шмат умелых і вопытных рук, працавітых машын. Вось і расце з кожным днём сям'я беларускіх шахцёраў.
     У Салігорску пачуў я такую легенду: "Шмат слёз пралілі нашы продкі. Слязамі арасілі зямлю. Глыбока ў нетры зацяклі яны. I ўтварылася там з людскіх слёз салёнае мора. А потым ператварылася яно ў соль зямлі. I назвалі яе сільвінітам".
     Я атрымаў дазвол спусціцца ў адну з шахтаў. Правілы строгія: трэба надзець рабочы касцюм, каску з ліхтарыкам, слухацца павадыра, не парушаць правілаў бяспекі. Падышлі да шахты, выклікалі вялізны ліфт і паехалі ўніз, пад зямлю.
     Вельмі доўга спускаліся. Аж страшнавата стала. Ды вось урэшце і прыехалі. Выходзім. Якая прыгажосць! Падалося, трапіў у падземныя палацы. "Падлога" і "сцены" быццам высланы віцебскімі ды брэсцкімі дыванамі. Чырвоныя, белыя,бэзавыя фарбы нібы ўплецены ў шэрую пароду. Пальцам датыкаюся да каляровай сцяны, спрабую на язык: салёна. Дык вось якія "дываны" тчэ мастачка-прырода!
     Ідзём па шырокай і роўнай вуліцы — штрэку. Нас абганяюць падземныя машыны. Штрэк асветлены, а яшчэ ў кожнага — свой ліхтарык. Прыгожа, таямніча. Дыхаецца лёгка. А на сценах усё новыя і новыя ўзоры. Вачэй не адарваць.
     Наша захапленне падземнымі тунелямі доўжылася да таго часу, пакуль не ўбачылі шахцёраў. Яны працуюць у лаве, дзе "столь" трымаюць металічныя "далоні". Магутныя камбайны ўгрызаюцца ў нетры палескай зямлі. Твары ў шахцёраў валявыя, мужныя. Усміхаюцца, значыць, добра ідзе работа.
     Толькі не думайце, што ім пад сілу здабыць усе залежы беларускай калійнай солі. Яе столькі, што хопіць не аднаму пакаленню шахцёраў. Болей таго, трэба думаць, як выкарыстаць незлічоныя багацці адпрацаванай руды, з якой утварыліся цэлыя горы каля Салігорска.
     А вы ж яшчэ ўлічыце, што геолагі працягваюць вывучаць нетры Беларусі. Можна не сумнявацца: яны адкрыюць новыя скарбы беларускай зямлі.
     Калійныя ўгнаенні дапамагаюць хлебаробам збіраць высокія ўраджаі. I ў нас, і за межамі нашай рэспублікі. Во як далёка свецяць агні Салігорска!

     Край мой беларускі, край!..
     Ніл Гілевіч
     
     Край мой беларускі, край!
     Дай мне прыгарнуцца, дай!
     Да твайго ляснога
     Вераснога долу,
     Дзе так шчасця многа
     Выпала на долю, -
     Дай жа прыгарнуцца, дай!
     Край мой беларускі, край!
     Дай ты мне наліцца, дай!

     Той вады чаючай
     З той крыніцы вечнай,
     Дзе ад ран балючых
     Ты арлоў вылечваў, -
     Дай жа мне напіцца, дай!
     Край мой беларускі, край!
     Дай ты мне паслухаць, дай!
     Як на лад пявучы
     Старажытнай мовы

     Тут гамоняць пушчы,
     Там шумяць дубровы, -
     Дай жа мне паслухаць, дай!
     Край мой беларускі, край!
     Дай ты мне прайсціся, дай!
     Па тваіх прасторах,
     Па шляхах бясконцых
     У начы - пры зорах,
     Раніцай - пры сонцы, -

     Дай жа мне прайсціся, дай!
     Край мой беларускі, край!
     Дай мне наглядзецца, дай!
     На твае на пожні,
     На лугі ды рэкі,
     Каб у час апошні
     Узяць з сабой навекі, -
     Дай жа наглядзецца, дай!