Чего не хватает
на сайте?


Случайные статьи

25.06.2009 Стоит ли школьникам идти учиться в гимназию?      Почти все мы учились в школе, когда были молодыми. Однако все школы различаются по своим требованиям к ученикам, кто-то ...
25.06.2009 Проблема выбора профессии для современной молодежи
25.06.2009 Что нужно сделать, чтобы выучить иностранный язык?

 Быстрый переход:

Рагачоў

     Вазьміце ў рукі томік вершаў Апеся Жаўрука. I вам, напэўна ж, западуць у памяць радкі, прысвечаныя любімаму гораду:

     Засталося пакланіцца
     клёнам
     Ды ускінуць куртку на плячо.
     Не сумуй па госцю,
     Мой зялёны,
     Мой птушыны горад Рагачоў.


     Раскінуўся Рагачоў у прыгожым кутку, у сутоках рэк Дняпра і Друці. У далёкай старажытнасці на месцы горада знаходзілася паселішча. Называлася яно Рогач. Відаць, адсюль і пайшла назва цяперашняга Рагачова. Сюды з'язджаліся гандляры, прывозілі мёд, воск, драўляныя і ганчарныя вырабы. Рогач быў важнай прыстанню на гандлёвым шляху паміж Магілёвам і Кіевам.
     Гісторыю горада нельга аддзяліць ад тых завірушных падзей, што адбываліся на нашай зямлі. Ён цярпеў разруху і голад, сціраўся з твару зямлі і будаваўся нанава. Шмат у горадзе мясцін, якія расказваюць пра сівую старажытнасць. Да нашых дзён захавалася назва — Замкавая гара.
     Калісьці на высокім беразе Дняпра ўздымаўся замак, абнесены высокай сцяною. Гэты замак разам са шматлікімі зямельнымі ўладаннямі падарыў сваёй жонцы кароль польскі і вялікі князь літоўска-беларускі Жыгімонт Першы. Пяць стагоддзяў прастаяў замак. I толькі на пачатку Вялікай Айчыннай вайны быў разбураны. Месца, дзе стаяў замак, людзі і назвалі Замкавай гарой.
     Улетку Рагачоў прываблівае прыгажосцю і ўтульнасцю, шолахам цяністых паркаў і сквераў. Тут хадзіў і складаў свае шчырыя вершы Алесь Жаўрук. Паэт-франтавік, ён загінуў пад Сталінградам. Але і сёння гучыць з юнацтва яго голас — светлая мара, якая, на жаль, не збылася:

     Аднойчы вечарам лагодным
     У гасцях у дальніх землякоў
     Раскажу я з гонарам пра родны
     Свой зялёны горад Рагачоў.


     Рагачоўцы любяць свой горад, ганарацца ім. Ёсць тут свае вучылішчы, фабрыкі і заводы. З іх два буйныя прадпрыемствы — завод "Дыяпраектар" і малочнакансервавы камбінат. Сотні людзей прыязджаюць сюды, у санаторый "Прыдняпроўскі", каб адпачыць і падлячыцца.