Чего не хватает
на сайте?


Случайные статьи

25.06.2009 Проблема выбора профессии для современной молодежи      Так уж устоялось, что ребенок обязан получать образование, сначала в школе, затем высшее, по будущей специальности. На этом ...
25.06.2009 Ученик, студент, кем станешь завтра?
25.06.2009 Что нужно сделать, чтобы выучить иностранный язык?

 Быстрый переход:

Гародня

     У сутоках бруістай Гараднічанкі і вольнага Нёмана паўсталі муры старадаўняга горада. Цяжка цяпер сказаць, хто першы з прыезджых гандляроў панёс па свеце яго гордае імя. I кожны — на свой лад: Гарадзень, Горадня, Гродна, Гародня. Відаць, назва паходзіла ад слоў "гарадзіць", "агароджваць".
     Няпроста складваўся лёс горада. Перш за ўсё таму, што паўстаў ён на сумежжы розных зямель-княстваў: Літвы, Польшчы, Полацкай дзяржавы і Галіцка-Валынскай Русі. Але ў гэтым быў і яго шчаслівы лёс. Гародня стала буйнейшым гандлёвым цэнтрам. Каго тут толькі не было! Найчасцей прыязджалі на кірмашы прадпрымальныя еўрапейцы. Яны прывозілі свае тавары, набывалі тавары ў Гародні, дзе жылі ўмелыя ліцейшчыкі, ганчары, кавалі, шаўцы, цеслі, збраяры, ювеліры, майстры дзіцячых цацак.
     Пра горад над Нёманам хадзілі цэлыя паданні. Многім карцела пераканацца ў яго багацці сілай сталёвага мяча. Але горад мужна абараняўся. Адстойваючы яго незалежнасць, загінуў гарадзенскі князь Ізяслаў — унук знакамітага Усяслава Чарадзея. Гэта аб ім, Ізяславе, плача "Слова пра паход Ігаравы":

     Адзін толькі Ізяслаў, сын Васількаў,
     на траве крывавай
     быў прыбіты літоўскімі мечамі.
     Зажурыліся галасы,
     весялосць панікла, трубы
     трубяць гарадзенскія.


     Славу, як і незалежнасць, набыла Гародня ў часы князя Давыда. Нашым продкам пагражалі закаваныя ў жалезныя латы крыжакі. У абарону свайго народа і выступіў Давыд Гарадзенскі. Ён шмат зрабіў для згуртавання сіл супраць крыжацкай навалы. Створаны ім саюз узначаліў князь Вітаўт, які за сталіцу новай дзяржавы — Вялікага княства Літоўскага, Рускага і Жамойцкага — абраў Гародню. А каб усе ведалі, што гэта дзяржава моцная і незалежная, узяў герб: скача на кані ўзброены вершнік. Гэта — "Пагоня". Пагоня заўсёды імчала на захад, супраць крыжакоў, якія і былі разбіты пад Грунвальдам у 1410 годзе.
     Праз вякі пранесла Гародня сваю непаўторную прыгажосць. Сярод нямногіх уцалелых на Беларусі помнікаў вылучаецца Барысаглебская Каложская царква. Адна яе сцяна абвалілася, але тое, што захавалася, здзіўляе шматколернасцю фарбаў, веліччу і ў той жа час — утульнай хатняй цеплынёю. На месцы старога гарадзішча ўзвышаецца замак, збудаваны яшчэ каралём Рэчы Паспалітай Стэфанам Баторыем. Тут была каралеўская рэзідэнцыя, дзе праводзіліся з'езды-соймы вялікай дзяржавы, у склад якой уваходзілі беларускія, украінскія, польскія і літоўскі землі.
     
     Прайсціся па вулачках старога горада — усё роўна што павандраваць на машыне часу. Адзін за адным змяняюцца будынкі колішніх манастыроў, касцёлаў. На вежы фарнага езуіцкага касцёла па сённяшні дзень захоўваецца гадзіннік. Гэта ледзь не першыя ў Еўропе куранты. Столькі мінула часу, а яны дакладна ідуць. Крыху далей — Новы замак. Яго будавалі тыя ж славутыя архітэктары, што і палац Цвінгер — знакамітую Дрэздэнскую галерэю. Не дзіва, што гэтыя старадаўнія будынкі і сёння яшчэ хаваюць таямнічыя скарбы. Параўнаўча нядаўна ў скляпеннях Новага замка была знойдзена цэлая бібліятэка, а ў адным з кляштараў — калекцыя рэдкіхкарцін.
     Здаўна Гародня — буйнейшы на Беларусі прамысловы і культурны цэнтр. Гарадзенскі стараста Тызенгаўз заснаваў тут некалі шматлікія мануфактуры, у тым ліку і рэдкія — гарматную, карэтную. Заснаваў і першы тэатр, акцёры якога паклалі пачатак Варшаўскаму тэатру оперы і балета.
     Славуты горад! Прыгожы, непаўторны, загадкавы. Стагоддзі лунаюць над яго сівою галавою. Але гэта не старасць. Гэта — сталасць і мудрасць, суквецце мінулага і будучыні.