Чего не хватает
на сайте?


Случайные статьи

25.06.2009 Стоит ли школьникам идти учиться в гимназию?      Почти все мы учились в школе, когда были молодыми. Однако все школы различаются по своим требованиям к ученикам, кто-то ...
25.06.2009 Проблема выбора профессии для современной молодежи
25.06.2009 Что нужно сделать, чтобы выучить иностранный язык?

 Быстрый переход:

Музеі пад адкрытым небам

     Люблю бываць у Белавежскай пушчы. Кожны раз зда ецца, што гартаю дзівосную лясную кнігу. Векавыя дрэвы, высокія і замшэлыя. От пабачылі на сваім вяку ўсяго! Уяўляеце, ёсць веліканы, якім па семсот гадоў. Стаяць задуменныя, вартуюць спакой старажытнай пушчы.
     За цяністай дубровай пачынаецца бялюткі бярозавы гай. Потым трапляеш у каралеўства магутных грабаў, а за ім — у сасновы бор. Высока, у самых верхавінах, гуляе лагодны ветрык, скачуць вавёркі.
     У пушчы жыве мноства птушак, і ў кожнай — свая песня. Лічыцца, што самыя пявучыя салаўі ў нас, у Белавежскай пушчы.
     Тут пачуеце, як вухкаюць і рагочуць пугачы, совы, сычы. Убачыце прыгожага, расфуфыранага ўдода, хоць спявак з яго дрэнны, умее толькі дудзець. Затое казадой крычыць на ўвесь лес, свішчуць івалгі, курлыкаюць жураўлі.
     Птушак безліч. Аднак, выглядаючы іх на дрэвах, не забывайцеся аглядацца і па баках. Вы можаце нечакана натрапіць на аленяў альбо чародку дзікіх коз, убачыце паласатых дзікоў, лісіцу, барсука, куніцу. Ёсць нават дзікія коні — тарпаны. Толькі не бойцеся лясных жыхароў. Яны даўно ведаюць, што людзі — іх сябры.
     Даўней паны часта з'язджаліся ў пушчу на паляванне. Сотнямі, тысячамі гінулі рэдкія жывёлы. Шмат бяды нарабілі і фашысцкія захопнікі.
     Цяпер Белавежская пушча перажывае сваё адраджэнне. Гаспадарамі тут адчуваюць сябе зубры. Вы бачылі гэтага ляснога цара звяроў на значках і паштоўках. Ён стаў эмблемай на мінскіх МАЗах і гадзінніках, на сувенірах і спартыўных касцюмах... А будзеце ў пушчы — пашанцуе ўбачыць і жывога зубра. Ды не аднаго, а цэлы статак.
     Паміж тоўстых дрэў прагляне раптам сонечная зялёная паляна. Падыдзіце бліжэй — і ад здзіўлення аж перастанеце дыхаць: непадалёку пасвяцца зубры. Побач з бацькамі — маленькія цяляткі, але ўжо з рагамі і бародкамі. Іх маці спакойна скубуць траву. Харчуюцца. А крайні зубр, як і належыць гаспадару, першы пачуе і ўбачыць вас. Падыме калматую галаву, акіне пільным позіркам, нібы хоча дазнацца, хто вы такія. Палюбуйцеся на магутных асілкаў, ды вельмі не затрымлівайцеся. Зубры не любяць, калі парушаюць іх спакой.
     Далей, у зялёных залах музея прыроды пад адкрытым небам, вас чакаюць новыя адкрыцці, сустрэчы, якія надоўга запомняцца.
     Белавежская пушча — пад Брэстам. А ў другім баку ад Мінска, за Плешчаніцамі, пачынаецца яшчэ адзін цікавы лясны музей — Бярэзінскі запаведнік. Там шмат баброў, ласёў, ёсць мядзведзі, рысі.
     На мяжы Мінскай і Гродзенскай абласцей раскінулася Налібоцкая пушча, дзе таксама прывольна жывецца ўсім лясным насельнікам. Багата грыбоў, ягад, арэхаў.
     На Прыпяці створаны свой заказнік. У Чэрыкаўскім заказніку, што на Магілёўшчыне, жывуць бабровыя сем'і. Шматлікія паселішчы збудавалі яны пад аховай чалавека.
     Ёсць яшчэ на Беларусі заказнікі: Свіцязянскі, Блакітныя азёры, Заазер'е, Дзікае, Казьянскі, Ельня, Чачэрскі...
     Вялікі знаўца прыроды і гісторыі Беларусі пісьменнік Уладзімір Караткевіч, вярнуўшыся аднойчы з Белавежскай пушчы, напісаў:
     "Мы зберажом. I зуброў, і чалавечнасць, і старыя вежы, і ўсплёскі бабра, і дзіва сонечных палян, і вуркатанне дзікага голуба, і святую гучную цішыню пушчы. Тады будзе мірусім. Усяму жывому..."
     Хочацца, каб так і было.

     Незабудкі азёр
     Віктар Гардзей

     Ля ціхай затокі, на плёсе,
     Ёсць шчасце згадаць аб любві.
     Сваіх я не высушу вёсел -
     Плыві, мая лодка, плыві!
     Крычаць патрывожана гусі
     У мрайны азёрны разліў.
     А карта маёй Беларусі -
     Як луг, што блакітна зацвіў.
     Ля Браслава звоняць крыніцы.
     Азёры Наддзвіння бруяць.
     І вербы схіляюцца ніца,
     І вёсны, і вёслы блішчаць.
     Якая ж нязнаная сіла
     І вабіць сюды, і заве,
     Дзе Нарач нябёсы ўтапіла,
     Дзе Свіцязь плюскоча ў траве...
     Запеў пастушковае дудкі
     Ля плёса яшчэ не замёр.
     І росна цвішуць незабудкі
     Маіх беларускіх азёр.