Чего не хватает
на сайте?


Случайные статьи

25.06.2009 Стоит ли школьникам идти учиться в гимназию?      Почти все мы учились в школе, когда были молодыми. Однако все школы различаются по своим требованиям к ученикам, кто-то ...
25.06.2009 Ученик, студент, кем станешь завтра?
25.06.2009 Что нужно сделать, чтобы выучить иностранный язык?

 Быстрый переход:

Мінск

     Мінск — сталіца нашай незалежнай Рэспублікі Беларусь.
     Светлая і разам з тым цяжкая доля выпала гораду, бо ўзнік ён на вялікіх дарогах, што вядуць з захаду на ўсход і з поўначы на поўдзень. А па гэтых дарогах ішлі не толькі добрыя людзі, а і нелюдзі, драпежнікі, якія колькі разоў спрабавалі захапіць Мінск, надзець на яго жыхароў ярмо, зрабіць нявольнікамі. Гэтак было, як пішуць летапісцы, і дзевяцьсот гадоў назад, калі князі-браты Яраславічы — Ізяслаў, Святаслаў і Усевалад рушылі ў паход, падышлі да ракі Нямігі, дзе стаяла крэпасць, збудаваная полацкім князем Усяславам. Яго войска выступіла насустрач заваёўнікам, але сілы былі няроўныя. Шмат воінаў загінула тады, а князь Усяслаў трапіў у палон. Мінскім князем стаў яго сын — Глеб.
     А колькі горад існаваў да гэтай бітвы на рацэ Нямізе, ніхто пакуль не ведае. Вучоныя толькі ўстанавілі, што Мінск куды старэйшы за свае 900 гадоў і што пачатак яго быў каля вёскі Гарадзішча, недалёка ад цяперашняга горада, калі выязджаць з яго ў кірунку на Брэст. Там захавалася рэчышча старажытнай ракі Менкі, ад якой і пайшла назва горада — Менеск, Меньск.
     Сяліліся гараджане каля замка па берагах Нямігі і Свіслачы. Гэта была пераважна бедната, якая працавала на багатых, а сама мела толькі хлеба кавалак на жыццё ды якую апранаху на кожны дзень. Але як толькі набягалі заваёўнікі, мінчане ўмелі абараняцца. Пяць разоў горад выгараў ад пажару дашчэнту і зноў адбудоўваўся. Такая была ў людзей любоў да роднага месца, воля, каб жыць, ладзіць новую спадчыну.
     Апошні, самы вялікі пажар запалілі гітлераўцы, калі ў сорак першым годзе напалі на нашу Радзіму. Тры доўгія гады цягнулася над Мінскам чорная ноч акупацыі, тры гады гераічна змагаліся падпольшчыкі, набліжаючы перамогу. Трэцяга ліпеня сорак чацвёртага года савецкія танкісты ўварваліся ў горад. Над Домам урада залунау чырвоны сцяг Перамогі. А сёння ў Мінску ўзвышаецца велічны манумент, збудаваны ў гонар прысваення нашай сталіцы звання горада-героя — за мужнасць і адвагу ў Вялікай Айчыннай вайне.
     Час працуе на гісторыю. Пакрысе вяртаюцца старыя назвы гарадскіх мясцін, несправядліва і крыўдна забытыя. Нарадзіліся новыя — Чыжоўка, Зялёны Луг, Шабаны, Масюкоўшчына, Уручча... Ды хіба ўсе пералічыш!
     Ёсць у Мінску галоўная рабочая магістраль — Партызанскі праспект. А на ім і каля яго галоўныя заводы — аўтамабільны, трактарны, маторны, фабрыка ласункаў "Камунарка" і аб'яднанне цацак "Мір". Мінск не тое што вялікі, ён проста неабсяжны, бо нельга адразу згледзець усю яго спадчыну. Яна не толькі на зямлі, але і ў светлых чыгуначных тунелях метро пад зямлёй.