Чего не хватает
на сайте?


Случайные статьи

25.06.2009 Стоит ли школьникам идти учиться в гимназию?      Почти все мы учились в школе, когда были молодыми. Однако все школы различаются по своим требованиям к ученикам, кто-то ...
25.06.2009 Проблема выбора профессии для современной молодежи
25.06.2009 Ученик, студент, кем станешь завтра?

 Быстрый переход:

Царква — крэпасць

     Непадалёку ад горада слоніма можна пабачыць адно з самых дзівосных збудаванняў на Беларусі — Сынковіцкую царкву. Яна высокая — здаецца, дастае да аблокаў. Сцены — з чырвонай старадаўняй цэглы, нібыта абпалены полымем шматлікіх войнаў, што пракаціліся па нашай шматпакутнай зямлі. Цяжка адарваць вочы ад гэтага надзвычай прыгожага помніка дойлідства.
     Сынковіцкая царква — царква-крэпасць. Сведчаннем таму — маўклівыя байніцы ў сценах Божага храма. За яго магутнымі сценамі прашчуры бараніліся ад ворагаў і перамагалі іх.
     Падобная бажніца ёсць яшчэ толькі ў вёсцы Мураванка, што таксама знаходзіцца ў Гродзенскай вобласці. У абодвух помніках увасоблены лепшыя рысы беларускага характару: мы — людзі мірныя і гасцінныя, але — калі трэба — умеем пастаяць за сябе, за сваю зямлю.
     Сынковіцкая царква, на думку даследчыкаў даўніны, збудавана ў пачатку пятнаццатага стагоддзя. Паданне кажа, што заклаў яе сам вялікі князь Вітаўт. I здарылася гэта вось з якой нагоды...
     У 1377 годзе памёр вялікі князь Альгерд, які, па словах летапісцаў, "не столькі сілаю, колькі ўмельствам ваяваў". I пакінуў ён пасля сябе наступнікам любімага сына князя Ягайлу, што неўзабаве стаў каралём Польскім. Пайшоў Ягайла вайною супраць дзядзькі свайго роднага вялікага князя Кейстута і сына яго князя Вітаўта. Аднак не змог іх адолець. Тады замысліў ён жорсткую хітрасць. Запрасіў да сябе дзядзьку і брата і пакляўся, што не зробіць ім зла. А як толькі яны, паверыўшы ў клятву, прыехалі ў Вільню, дык паланіў абодвух. Вітаўта спачатку каля сябе пакінуў, а вялікага князя Кейстута загадаў закаваць і кінуць у вежу Крэўскага замка. Яшчэ праз некалькі дзён служкі Ягайлавы забілі слаўнага Кейстута. Потым у Крэўскі замак прывезлі і Вітаўта з жонкаю. Далей летапісец вялікіх князёў Літоўскіх расказвае:
     "Сядзеў вялікі князь Вітаўт у Крэве пад моцнаю вартаю. Штовечар дзве кабеты прыходзілі слаць пасцель яму і княгіні. А паслаўшы, выходзілі. За дзвярыма пакоя неадступна стаяла варта. Пачула вялікая княгіня Вітаўтава ад людзей: "Калі Вітаўт не ўцячэ з вязніцы, дык з ім тое самае ўчыняць, што і з бацькам ягоным Кейстутам". I навучыла яна мужа свайго князя Вітаўта пераапрануцца ў адзенне адной з кабет, што прыходзілі ім слугаваць, а з другою — выйсці з пакоя. Паслухаў жонку князь Вітаўт, надзеў на сябе жаночае ўбранне, незаўважна спусціўся з замка і ўцёк да немцаў у Прусію..."
     Але, як сведчаць другія летапісы, Вітаўт не адразу накіраваўся ў Прусію. Заблытваючы сляды ад Ягайлавых служак, ён пусціўся наўцёкі зусім у адваротны бок — да старадаўняй Літвы, што знаходзілася тады за Наваградкам. I непадалёку ад Слоніма, у непрыкметнай лясной вёсачцы, князь Вітаўт знайшоў сабе надзейную сховань пад сялянскай страхой. Потым, перачакаўшы пагоню, сабраў войска, пачаў перамагаць клятваадступніка Ягайлу і ўрэшце стаў адзіным уладаром Вялікага княства Літоўскага.
     Праз дваццаць пяць гадоў пасля ўратавання ад немінучай пагібелі вялікі князь загадаў пабудаваць у вёсачцы каля Слоніма храм: у знак удзячнасці Богу і тутэйшым людзям, якія захавалі яму жыццё. Невядомыя таленавітыя дойліды выканалі Вітаўтаву волю і паднялі да нябёс Сынковіцкую царкву-крэпасць, што і па сённяшні дзень зачароўвае людзей сваёй стрыманай суровасцю і казачнай прыгажосцю.

     Васілёк
     Марыя Шаўчонак
     
     Сімвал роднага краю,
     Васілек сінявокі,
     Я табе давяраю
     Поле думкі высокай.
     Засявай яго дбайна
     То надзеяй, то марай,
     Надзівіцца ўсім дай нам
     Тваім сінім пажарам.
     Абагрэй клапатліва
     У пахмурную восень
     І ўсміхніся шчасліва,
     Калі штосьці збылося.
     Твая ўвага і ласка,
     Твая родная песня,
     Як дзіцячая казка,
     Праз стагоддзі ўваскрэсне.