Чего не хватает
на сайте?


Случайные статьи

25.06.2009 Стоит ли школьникам идти учиться в гимназию?      Почти все мы учились в школе, когда были молодыми. Однако все школы различаются по своим требованиям к ученикам, кто-то ...
25.06.2009 Проблема выбора профессии для современной молодежи
25.06.2009 Что нужно сделать, чтобы выучить иностранный язык?

 Быстрый переход:

Навагрудак

     Калі стаіш ля руін Навагрудскага замка, чуеш, здаецца, пра што яны гавораць...
     Навагрудак, лічаць некаторыя гісторыкі, заснаваны яшчэ Яраславам Мудрым. Ён быў сынам кіеўскага князя Уладзіміра і полацкай князёўны Рагнеды. Сілком вывезеная ў Кіеў, вярнулася Рагнеда пазней назад, на родную зямлю.
     У добрым суседстве з балтамі рос славянскі Навагрудак — прыгожы, багаты горад, культура якога была вядома ў далёкіх землях. Паступова балты і славяне, жывучы разам, зліліся, перамяшаліся, як бы парадніліся адзін з адным. Тым больш, што паблізу Навагрудка існавала Літва — радзіма мужнага племя людзей, якія здаўна дапамагалі Полацкай зямлі, крывічам-славянам. I калі з Літвы прыйшоў у Навагрудак воін Міндоўг, пакрыўджаны суродзічамі, яго прынялі прыветна, выбралі сваім князем.
     Навагрудскае княства з цягам часу аб'ядналася са старажытнай Літвой. Новую дзяржаву назвалі Вялікім княствам Літоўскім, а Навагрудак стаў першай сталіцай гэтага княства.
     Так склалася, што наша гісторыя чатыры стагоддзі была звязана з Польшчай. Цесна звязана яна з Літвой і, вядома, з Расіяй. Перакройваліся межы, але вечна жыў на гэтых землях народ. Час ведаць сваю гісторыю, беражліва разблытаць вузлы, спляценні рознакаляровых нітоў, вярнуць тое, што належыць нам па праву.
     Навагрудак — таксама наша спадчына. I давайце добра ўсвядомім, што значыць для беларусаў гэты слаўны горад, асвечаны імёнамі Міндоўга, Льва Сапегі, Адама Міцкевіча, Яна Чачота, Ігната Дамейкі. З удзячнасцю думаеш пра іх, калі ходзіш па гістарычных мясцінах. Побач яны, даўніна і сучаснасць, у межах аднаго горада. Аб крэўнай еднасці і пераемнасці пакаленняў сведчаць тут, у Навагрудку, старажытныя помнікі архітэктуры, дом-музей Адама Міцкевіча, магіла Невядомага салдата, каля якой запалены Вечны агонь.