Чего не хватает
на сайте?


Случайные статьи

25.06.2009 Стоит ли школьникам идти учиться в гимназию?      Почти все мы учились в школе, когда были молодыми. Однако все школы различаются по своим требованиям к ученикам, кто-то ...
25.06.2009 Ученик, студент, кем станешь завтра?
25.06.2009 Что нужно сделать, чтобы выучить иностранный язык?

 Быстрый переход:

Бярэсце

     Ёсць у сучасным Брэсце музей, створаны на тым месцы, дзе існаваў даўні горад. Вучоныя-археолагі раскапалі жылыя дамы, гаспадарчыя пабудовы, вуліцы. Па іх нават можна прайсціся, уяўляючы, як гудзе гаманлівы гарадскі натоўп.
     Вунь там, на падворку, з далё кай усходняй Візантыі, а можа, са Скандынавіі купец прывёз тавар: дарагія аксаміты, бліскучыя, загартаванай сталі мячы, келіхі і кубкі з празрыстага шкла, пацеркі, бранзалеты. Чаго тут толькі няма! А праз двор — круціць майстар ганчарнае кола, вырабляючы гліняныя гаршкі на продаж. Побач — другі майстар. Гэты на драўляным такарным станку выразае посуд, які ставіцца толькі на стол. Далей гудзе горан кузні, на цэлы квартал разносіцца звон кавальскага молата.
     Шчыльна стаяць хаты на падворках — сядзіба да сядзібы. Вуліцы вузкія, пакручастыя. "Сцеражыся!" — чуецца крык. Да княжацкага церама шалёным галопам праносяцца ваяры. Што за вестку нясуць яны? Аб міры ці аб вайне? На імгненне спынілі працу кавалі, сцішылася хада ганчарнага кола, замоўк такарны станок. А праз хвіліну зноў усё зазвінела, загуло, загаманіла...
     Аб тым, як узнік горад, захавалася паданне. Даўно гэта было. Невядомы купец прабіраўся з абозам праз палескія балоты. Ніхто не ведаў, хто ён і куды едзе. У тыя старадаўнія часы не было ні дарог, ні гасцінцаў. Адны толькі рэкі, рачулкі ды ручаі. Дзе вада дазваляла, вазілі тавары на стругах ды лодках, а па сушы — цягнулі вазамі. На Палессі ж — скрозь балоты, вось і трапіў той купец у непраходную дрыгву. Што рабіць? Загадаў ён абдзіраць бярозы ды бяростаю шлях гаціць. Так і выратаваўся. Калі ж прадаў купец тавар і вяртаўся дадому, спыніўся на гэтым месцы і прынёс язычніцкім багам ахвяры. А само месца ў гонар бяросты-выратавальніцы назвалі Бярэсцем. Ад яго і сучасная назва — Брэст.
     Ніхто не ведае імя купца. Але назва горада сведчыць, што заснаваны ён славянамі. Месца, дзе паўстаў старажытны горад, незвычайнае: з усіх бакоў абкружана водамі Буга і Мухаўца. Мухавец — невялікі, стромкі, Буг — пакручасты, спакойны, болей за тысячу гадоў цячэ як жывая мяжа паміж землямі Беларусі і Польшчы.
     У старажытных летапісах Бярэсце ўпершыню прыгадваецца ў 1019 годзе, калі тут спыняўся князь тураўскі і кіеўскі Святаполк. Горад на мяжы стаў крэпасцю. У самыя даўнія часы ён належаў Тураўскаму княству. Але завалодаць Бярэсцем імкнуліся і ляхі, і валыняне, і кіеўскія русічы, і рыцары-крыжакі, і наваттатары. У час жахлівага нашэсця мангола-татараў пад Бярэсцем адбылася вялікая бітва. Загінула столькі вояў, што па полю сечы немагчыма было прайсці.
     Каб надзейна абараніць горад, акрамя высокіх і моцных сцен пабудавалі крэпасць у выглядзе вежы. Падобная крэпасць захавалася да нашых дзён у мястэчку Камянец, што паблізу Белавежскай пушчы. Уздымалася вежа высока над горадам і не дазваляла ворагу блізка падыходзіць да яго сцен.
     Але неўзабаве з'явілася новая пагроза з поўначы — крыжакі. Ратуючыся, беларускія землі аб'ядналіся ў адну дзяржаву — Вялікае княства Літоўскае. У новым гаспадарстве Бярэсце заняло асаблівае, ганаровае месца. Горад першы сярод іншых пачаў жыць вольна, па сваіх уласных законах. I не дзіва! Цераз Бярэсце праходзілі ўсе самыя вялікія дарогі з Заходняй Еўропы ў Масковію, Кіеўшчыну. Горад хутка рос і квітнеў. Тут праводзіліся штогадовыя кірмашы, узводзіліся цэрквы, касцёлы, сінагогі.
     Болей ста гадоў назад у Бярэсці пабудавалі вялікую мураваную крэпасць. Яе абаронцы мужна змагаліся з гітлераўцамі ў першыя дні Вялікай Айчыннай вайны. I цяпер крэпасць з усяго свету прымае гасцей — ужо як музей народнай славы.
     Сёння Брэст — буйны прамысловы горад. Тут працуюць ткачы, хімікі, вырабляюцца станкі і вылічальныя машыны. Аў нашых дамах гараць электрычныя лямпачкі, зробленыя брэсцкімі майстрамі. Як і тысячу гадоў назад, Брэст застаецца пагранічным горадам. Гэта — нашы вароты ў Заходнюю Еўропу. I таму тут заўсёды шмат гасцей, дарослых і дзяцей. Прыязджайце і вы — падзівіцца на прыгажосць старажытнага і вечна маладога горада.

     Белая вежа
     Мікола Пракаповіч
     
     Ты з'яўляешся а світанні
     З цемры, быццам з глыбінь вякоў,
     І блукаюць ля сцен, як здані,
     Посвіст стрэл і звон падкоў.
     Прарастаюць з нябыту гукі, -
     Ты не ведала цішыні.
     Чужаніцы цягнулі рукі
     Да тваёй святой чысціні.
     На скрываўленых родных межах
     Чорны дым засцілаў зару,
     Ды стаяла Белая вежа,
     Прыкрываючы Белую Русь.
     Прарастала з нябыту слова
     Недасяжнаю вышынёй
     І набатам гуло сурова
     Над тваёй сятой чысцінёй.
     Нам адведзены час кароткі,
     Чым пазначым мы гэты час?
     За пасівелых байніцаў продкі
     Запытальна глядзяць на нас.
     Прорастае з нябыту памяць -
     І ў наструненай цішыні
     Белай птушкай плыве над намі
     Да тваёй святой вышыні.