Чего не хватает
на сайте?


Случайные статьи

25.06.2009 Проблема выбора профессии для современной молодежи      Так уж устоялось, что ребенок обязан получать образование, сначала в школе, затем высшее, по будущей специальности. На этом ...
25.06.2009 Ученик, студент, кем станешь завтра?
25.06.2009 Что нужно сделать, чтобы выучить иностранный язык?

 Быстрый переход:

Тураў

     Там, дзе вольна нясе свае воды Прыпяць, у краі дрымучых палескіх лясоў размясціўся гарадскі пасёлак Тураў. Сівыя камяні Турава памятаюць вельмі многа. Густа скрыжавала тут свае шляхі гісторыя.
     Вось што кажа легенда. Было гэта даўно. I бары ў той час былі гусцейшыя, і балоты — багністыя ды непраходныя. Цякла ў гэтым месцы срэбнаводная рака Струмень. Была і другая, такая ж паўнаводная рака Язда, ад якой засталася сёння толькі невялічкая жываточынка. I прыйшоў сюды аднойчы з вялікім войскам князь Тур. Прыйшоў таму, што было ў гэтым краі шмат звяроў, рыбы і ўсялякага птаства. I вырашыў ён пабудаваць тут горад. Па імю князя і назвалі горад Туравам. Упамінае легенда і пра незвычайны калодзеж. Было ў ім тры дны: меднае, срэбнае і залатое. Як толькі прарвецца трэцяе, залатое дно, тады настане канец свету, зямля зробіцца суцэльным акіянам. Калодзеж той быццам таксама выкапаў заснавальнік горада князь Тур.
     Упершыню Тураў згадваецца ў "Аповесці мінулых часоў" пад 980 годам. Потым ён стаў цэнтрам Тураўскага княства, славіўся рознымі рамёствамі. Тут апрацоўвалі жалеза, ,дрэва і косць, рабілі посуд з гліны, шылі абутак, выштукоўвалі цудоўныя ўпрыгожванні з каштоўных металаў. I сабе хапала, і гандлявалі з Кіевам, Блізкім Усходам, Сярэдняй А'зіяй, Прыбалтыкай.
     У Тураве жыў і працаваў славуты пісьменнік-прапаведнік Кірыла Тураўскі. З веку ў век перапісваліся яго творы, дайшлі да нас прытчы і "словы"-павучанні, якія вызначаюцца хараством і велічнасцю паэтычных вобразаў. "Златоуст, паче всех воссияший нам на Руси", — казалі пра іх аўтара сучаснікі.
     Сённяшні Тураў шмат чым падобны на іншыя гарадскія пасёлкі нашай рэспублікі. Тут цэнтр калгаса "Новае жыццё". На правым беразе Прыпяці — прыстань. Доўгі час па рацэ суткамі снаваў паром. Цяпер берагі злучае мост.
     Новыя дамы і вуліцы, школы і дзіцячыя сады. Пра старажытны Тураў напамінае хіба гарадзішча, размешчанае пры ўпадзенні Язды ў Струмень. Мае яно форму трохкутніка, умацавана равамі і валам, які падзяляе гарадзішча на дзядзінец і вакольны горад. Трапляеш у далёкае мінулае, калі заходзіш у Тураўскі краязнаўчы музей. Тут сабраны рэчы, знойдзеныя ў час раскопак: наканечнікі стрэл, коп'і, нажы, крэсівы, замкі, бранзалеты, шкляны і гліняны посуд. Гэта — сведкі далёкіх часоў, голас самой гісторыі.
     Нясе ўдалеч свае воды задумлівая Прыпяць, і маўчаць у задуменні сівыя валы старога гарадзішча.