Чего не хватает
на сайте?


Случайные статьи

25.06.2009 Стоит ли школьникам идти учиться в гимназию?      Почти все мы учились в школе, когда были молодыми. Однако все школы различаются по своим требованиям к ученикам, кто-то ...
25.06.2009 Проблема выбора профессии для современной молодежи
25.06.2009 Ученик, студент, кем станешь завтра?

 Быстрый переход:

Полацк

     Калі вам недаводзілася бываць у Полацку, то ўявіце сабе вялікае паселішча, што выцягнулася ўздоўж Дзвіны. На яе ўзбярэжжа і прыйшлі некалі славяне, каб заснаваць тут новы горад. Паколькі гарады ставіліся ці, як казалі раней, "рубіліся" на берагах вялікіх рэк, то кожнаму новаму паселішчу давалі найменне рэчкі, якая ўпадала ў Дзвіну. Ад рэчкі Палаты і атрымалі назву першыя славянскія жыхары гэтых зямель — палачане.
     Разам з баявымі дружынамі кіеўскага князя Алега палачане хадзілі ў ладдзяхі стругах нават у далёкае Міжземнае мора. Але гэта быў мірны народ. Апрацоўваў зямлю, паляваў на дзікіх звяроў, вырабляў розныя рамесныя тавары. Полацкія майстры славіліся сваімі ювелірнымі вырабамі, футрам, пянькою, скурамі.
     На жаль, старажытныя кнігі-летапісы няшмат захавалі звестак пра Полацк таго часу. I ўсё ж мы ведаем пра першага полацкага князя Рагвалода і яго знакамітую дачку Рагнеду. А сыны і ўнукі Рагнеды сталі пачынальнікамі многіх славутых княжацкіх родаў, якія правілі пазней і ў Полацку, і ў Кіеве, і ў Ноўгарадзе.
     Полацк тым часам рос і будаваўся. Свайго найбольшага росквіту ён дасягнуў пры князю Усяславе. Гэта быў не проста князь, а, як казалі ў народзе, чарадзей. Слава аб Полацку разнеслася па ўсім свеце. Рэдка хто адважваўся пайсці на яго вайною, з ім шукалі згоды і міру.
     Па смерці Усяслава Чарадзея вялікае княства — Полацкая зямля — было падзелена паміж сынамі князя. Каму дастаўся Менск, камуДруцк, каму Віцебск, а старэйшаму, Барысу, — Полацк. Пры яго княжанні горад вырас. Толькі некалькі гарадоў Усходняй Еўропы маглі паспрачацца з ім па колькасці мураванак.
     Пазней, у трынаццатым стагоддзі, дпя Полацка насталі цяжкія часіны. З поўначы прыйшлі драпежныя крыжакімечаносцы. Яны рабавалі гарады і вёскі, зводзілі людзей у палон. Супроць крыжацкай навалы аб'ядналіся многія славянскія і балтыйскія народы. Тады ж палачанам давялося змагацца і з татара-манголамі, якія напалі на рускія княствы.
     Якія толькі віхуры не праносіліся над Полацкам! Але горад выстаяў. I сёння цешаць вока шырокія вуліцы, ціхія скверы над дзвінскай плынню, старыя пабудовы ў цэнтры і гмахі новых раёнаў. Палачане любяць свой горад, ганарацца ім, як і сваімі славутымі землякамі Ефрасінняй Полацкай, Францыскам Скарынам, Сімяонам Полацкім.
     Кожнай раніцы людзі спяшаюцца на працу. Углядаешся ў іх твары і міжволі думаеш: а якімі былі яны, палачане, сто, тысячу гадоў назад? Відаць, такімі ж — светлымі, натхнёнымі і добрымі.