Чего не хватает
на сайте?


Случайные статьи

25.06.2009 Стоит ли школьникам идти учиться в гимназию?      Почти все мы учились в школе, когда были молодыми. Однако все школы различаются по своим требованиям к ученикам, кто-то ...
25.06.2009 Проблема выбора профессии для современной молодежи
25.06.2009 Что нужно сделать, чтобы выучить иностранный язык?

 Быстрый переход:

Песні дзеда Рыгора

     Пры жыцці ў яго было шмат званняў і пасад: народны артыст, лаўрэат Дзяржаўных прэмій, старшыня Саюза кампазітараў, пісьменнік, кіраўнік Дзяржаўнай акадэмічнай харавой капэлы Беларусі, якая цяпер носіць яго імя. Але самы высокі і пачэсны тытул —збіральнік народных песень.
     Здаецца, ён абышоў ад вёскі да вёскі ўсю Беларусь. Нястомна шукаў народныя таленты, запісваў песні, якія захоўвалі людзі ў сваіх сэрцах.
     Падарожнічаючы па роднай зямлі, Рыгор Раманавіч Шырма аднойчы завітаў у вёску Кацёлкі на Брэстчыне. Пазнаёміўся з таленавітай спявачкай Захвеяй Хвораст. А пасля чатыры гады запар, кожнае лета, прыязджаў да мілай старэнькай бабулі, запісваў яе мелодыі, перакладаў іх на ноты.
     Песні бабкі Захвеі, як і песні іншых спевакоў, Рыгор Раманавіч уключыў у шматлікія зборнікі беларускіх народных песень. Яны — наша дарагая спадчына, багацце нацыянальнай культуры.
     Вось як з дапамогай валачобнай песні выпрабоўвалі будучую нявесту. Ёй загадвалі сем загадак. Калі адгадае, атрымае пярсцёнак — як сімвал таго, што яе возьмуць замуж.
     Давайце праверым на кемлівасць нашых дзяўчынак:

     А што шэпча без говара,
     А што бяжыць без повада,
     А што расце без кораня,
     А што чорна — не чэрнячы,
     А што бела — не белячы,
     А што стогне без немачы,
     А што ўецца паверх дрэва?


     Рыгор Раманавіч Шырма дбаў аб тым, каб у кожнай школе быў свой хор.
     Ён лічыў: калі заспявае школа — заспявае народ. I быў перакананы, што "чалавек, які ўсёй душой імкнецца да песні, глыбока разумее непаўторную прыгажосць народнай песні, ніколі не пакрыўдзіць таварыша".
     Мне пашчасціла быць на юбілеі Рыгора Раманавіча Шырмы. У Доме літаратара, у Мінску, святкавалі яго 85-годдзе. У зале сядзеў сівенькі дзядок з пышнымі вусамі. З-пад шырокіх броваў па-маладому свяціліся вочы. Калі слухаў песню, шчыра ўсміхаўся.
     У той вечар яму ўручылі залатую зорку Героя Сацыялістычнай Працы. Пра яго ўсхвалявана гаварылі вядомыя людзі рэспублікі: народны артыст Генадзь Цітовіч, народны паэт Максім Танк, госці амаль з усяго свету. Землякі з Піншчыны спявалі яму народныя песні. Пасля да мікрафона падышоў усхваляваны дзед Рыгор. Усе сцішыліся. А ён сказаў проста: "Дарагія сябры! На маім жыццёвым шляху было нямала экзаменаў. Іх я вытрымаў, каб дайсці да сённяшняга свята. Але такога экзамена, які адбыўся на гэтым вечары, яшчэ не было. Дзякуй за такое шчасце! Дзякуй вам за любоў і ласку!.."
     Са свайго юбілею Рыгор Раманавіч праводзіў амаль кожнага госця. На развітанне падаваў усім руку, казаў: "Бывайце, хлопцы!" Не магу і я забыць поціску яго рукі, мілай шырмаўскай усмешкі і апошніх слоў. Як светлую памяць аб ім захоўваю кніжку "Песня — душа народа", якую падарыў мне "ад сэрца" сам дзед Рыгор.

     Тройчы забіты
     Яраслаў Пархута

     Яго прасілі:
     - Вырві карані свае з Зямлі гэтай, ідзі за
     намі. Только і ў нас цябе чакае багацце.
     Не вырваў. Не пайшоў.Не захацеў
     багацця таго. І яго забілі.
     Яму прапанавалі:
     - Адрачыся ад веры свае, прымі нашу.
     Толькі сярод нас цябе чакае слава.
     Не адрокся. Не прыняў. Не захацеў
     славы тае. І яго забілі.
     Яму загадвалі:
     - Забудзь матчыну мову, пакінь народ свой.
     Только і ў нас ты адчуешь сябе шчаслвым.
     Не забыў. Не пакінуў. Не пажадаў шчасця
     таго. І яго забілі.
     Тройчы забіты, ён застаўся навечна

     СЫНАМ Зямлі сваёй.