Чего не хватает
на сайте?


Случайные статьи

25.06.2009 Стоит ли школьникам идти учиться в гимназию?      Почти все мы учились в школе, когда были молодыми. Однако все школы различаются по своим требованиям к ученикам, кто-то ...
25.06.2009 Ученик, студент, кем станешь завтра?
25.06.2009 Что нужно сделать, чтобы выучить иностранный язык?

 Быстрый переход:

Бранiслаў Тарашэвiч

     Браніслаў Тарашкевіч, славуты беларускі асветнік, вучоны і пісьменнік, з маладых гадоў думаў пра тое, як дапамагчы свайму народу. Нарадзіўся ён у канцы мінулага стагоддзя, у сялянскай сям'і. Яшчэ вучнем Віленскай гімназіі ўдзельнічаў у падпольным рэвалюцыйным гуртку моладзі. А пазнаёміўшыся з тымі, хто выдаваў беларускую газету "Наша ніва", задумаў важную справу. Вырашыў паступіць ва універсітэт, на гісторыка-філалагічны факультэт, каб вывучыцца на мовазнаўца і скласці граматыку беларускай мовы.
     У рэдакцыю "Нашай нівы" пісалі тады з усіх куткоў Беларусі. Пісалі самыя розныя людзі: сяляне-земляробы, леснікі і рабочыя. Пісалі са школ і інстытутаў. Пісалі звычайна на той гаворцы, якую чулі дома, у сваіх гарадах і вёсках. Не было агульнага для ўсіх правапісу. Бо тая даўнейшая старабеларуская мова, на якой пісалі ў Вялікім княстве Літоўскім, прыйшла ў заняпад. Новая беларуская літаратурная мова грунтавалася на народных гаворках. Важна было абагульніць усе рысы гэтай мовы, акрэсліць граматычныя нормы.
     Браніслаў Тарашкевіч і ўзяўся за гэту няпростую справу. Дапамагло тое, што яшчэ ў гімназіі ён вывучыў грэчаскую і лацінскую мову. Пазней удасканальваў свае веды ў рускай і польскай мове. А родную, беларускую, ведаў змалку, у бацькавай хаце. Сяляне з навакольных вёсак хоць і лічылі сябе палякамі, хадзілі ў касцёл, але гаварылі па-беларуску. У святы ды пры рознай рабоце заўсёды спявалі сардэчныя народныя песні.
     Збылася запаветная задума. Браніслаў Тарашкевіч падрыхтаваў "Беларускую граматыку для школ". I яна не аднаму пакаленню нашых бацькоў і дзядоў дапамагла стаць пісьменнымі. Заканчваючы працу над граматыкай, Браніслаў Тарашкевіч выпісаў словы Купалавага верша "А хто там ідзе?" Людзьмі звацца, быць народам — гэта жаданне жыло ў сэрцы маладога аўтара, калі схіляўся ён над дарагім рукапісам, дзе ўсходзіла, рунела, цягнулася да сонца спрадвечнае беларускае слова.
     А яшчэ Браніславу Тарашкевічу давялося стаць палітыкам. У Заходняй Беларусі, якая падпала пад уладу панскай Польшчы, яго выбралі ў сойм. Гэта як наш Вярхоўны Савет цяпер. Выступаючы перад дэпутатамі сойма, ён бараніў інтарэсы простых людзей, іх права на зямлю, на працу, на школу ў роднай мове. А потым арганізаваў, каб разам бараніцца ад паноў, Беларускую сялянска-рабочую грамаду. Народ пайшоў у Грамаду, і хутка яна налічвала ўжо сто тысяч сяброў. Тады польскі ўрад, спалохаўшыся Грамады, разграміў яе, а Тарашкевіча, Рака-Міхайлоўскага, Мятлуды іншых беларускіх дэпутатаў пасадзілі ў турму.
     У турме Браніслаў Тарашкевіч напісаў новую, пашыраную "Беларускую граматыку", каб дзеці нават без школ, закрытых палякамі, маглі вывучаць родную мову. Таленавіты і руплівы чалавек, ён пераклаў для нас са старагрэчаскай мовы "Іліяду" Гамера, паэму польскага паэта Адама Міцкевіча "Пан Тадэвуш". I пасля яшчэ шмат пісаў і шмат зрабіў для адкрыцця беларускіх школ у нашым краі. Хацеў, каб дзеці раслі свядомымі сынамі свайго народа, памнажалі яго здабыткі, умелі шанаваць праўду, дабро і працу.