Чего не хватает
на сайте?


Случайные статьи

25.06.2009 Стоит ли школьникам идти учиться в гимназию?      Почти все мы учились в школе, когда были молодыми. Однако все школы различаются по своим требованиям к ученикам, кто-то ...
25.06.2009 Проблема выбора профессии для современной молодежи
25.06.2009 Что нужно сделать, чтобы выучить иностранный язык?

 Быстрый переход:

Свiтка Iгната Буйніцкага

     Ігнат Буйніцкі любіў дзяцей. Захаваліся ўспаміны сялянскай дзяўчынкі Алены Ткач. Яна прыгадвае: "Ён клікаў нас да сябе і пачынаў расказваць казкі, чытаў байкі, вучыў спяваць. Гэта быў добры і разумны челавек". Даўно, яшчэ на пачатку нашага стагоддзя, Ігнат Буйніцкі са сваімі дочкамі і таленавітымі сялянамі стварыў беларускі тэатр. На пажаўцелай фатаграфіі бачым: артысты стаяць у два рады, задаволеныя сабой. Да твару ім святочныя касцюмы з белага палатна, аздобленыя прыгожымі ўзорамі. Пасярэдзіне Буйніцкі — невысокі, чарнявы, з ранняй сівізной на скронях. Гэта яму прысвяціў свае паэтычныя радкі Янка Купала:

     Важна рэй Ігнат Буйніцкі
     У танцах нашых водзіць,
     Аж здаецца — усё чыста
     Хадыром з ім ходзіць.


     Нарадзіўся Ігнат Цярэнцьевіч Буйніцкі ў 1861 годзе ў вёсцы Палевачы, што на Віцебшчыне. Вучыўся ў Рызе на каморніка. Абхадзіў шмат вёсак, мераючы зямлю. I заўсёды з любоўю збіраў песні, танцы, узоры народнага адзення. Быў як свой сярод простых людзей, "ніколі не паніўся". Калі клікаў сялян касіць свой луг, дык казаў: "Табе капячка, мне капячка". I дапамагаць яму, бывала, уся вёска збягалася.
     Буйніцкі не абмерваў сялян, заступаўся за бедных і пакрыўджаных. I за гэта маладога каморніка выжылі са службы. Яго жыццём стаў тэатр. Багатыя людзі глядзелі на Буйніцкага як на дзівака, кпілі: запусціў гаспадарку, траціць грошы на нейкія мужыцкія скокі! Спачатку Ігнат Буйніцкі выступаў са сваімі артыстамі ў родных мясцінах. На кірмашах, вясковых вечарынках, святах. Наладжваў канцэрты, спектаклі. Звычайна прадстаўленні былі змешаныя: тут і сцэнкі з народнага жыцця, і песні, і танцы, і вершы. Сам Буйніцкі не толькі кіраваў тэатрам, але і прыгожа спяваў, чытаў вершы, танцаваў, ды так здатна, "быццам віхор тут праносіўся".
     З вялікім поспехам прайшло выступленне танцавальнай групы тэатра Буйніцкага ў Вільні, на Першай беларускай вечарынцы. Пра гэта сведчыць водгук вядомай дзяячкі нашай культуры Паўліны Мядзёлка: "За ўсё сваё жыццё я нідзе і ніколі не бачыла такога бурнага масавага ўзрушэння ў тэатральнай зале, такой гамы пачуццяў, якія міжвольна вырываліся з людскіх грудзей. Зняможаныя больш як самі танцоры, ап'янелыя ад моцнага ўражання, людзі нехаця пакідалі залу".
     Пасля Вільні Буйніцкі папоўніў тэатр драматычнымі акцёрамі і спевакамі. Яго калектыў стаў прафесійным. I пачаў называцца Першай беларускай трупай Ігната Буйніцкага. Артыстаў гарачымі воплескамі віталі ў канцэртных залах Вільні, Масквы, Пецярбурга, Варшавы. Дзякуючы таленту і рупнасці кіраўніка тэатр цвёрда стаў на ногі.
     Апошні вялікі клопат Буйніцкага — удзел у стварэнні Першага беларускага таварыства драмы і камедыі. На жаль, папрацаваў ён у тэатры нядоўга: заўчасна памёр. Але тэатр гэты стаў асновай Беларускага дзяржаўнага тэатра, які носіць сёння імя Янкі Купалы.
     Ігната Буйніцкага называюць бацькам беларускага тэатра. Доўгі час захоўвалася світка, у якой ён выступаў на сцэне. Яна перадавалася лепшаму акцёру за ролі, якія раней выконваў сам Буйніцкі.
     Дзе яна цяпер, тая світка? Быль стала легендай. I ў гэтай легендзе ўвекавечана імя Ігната Буйніцкага.