Чего не хватает
на сайте?


Случайные статьи

25.06.2009 Стоит ли школьникам идти учиться в гимназию?      Почти все мы учились в школе, когда были молодыми. Однако все школы различаются по своим требованиям к ученикам, кто-то ...
25.06.2009 Ученик, студент, кем станешь завтра?
25.06.2009 Что нужно сделать, чтобы выучить иностранный язык?

 Быстрый переход:

Запавет Францішка Багушэвіча

     Ён пакінуў нам у спадчыну дзве кніжкі вершаў — "Дудку беларускую" і "Смык беларускі", не жменьку нават, а ўсяго некалькі апавяданняў. Астатняе — не захавалася. Як бы збоку гледзячы на сябе, на сваю творчасць, пісаў:

     Каму дудка паслушна
     Ды іграе спеўна,
     Той душа дабрадушна
     I шчырая, пэўна.


     Мацей Бурачок. Сымон Рэўка з-пад Барысава. Так сціпла падпісваў свае кніжкі Францішак Багушэвіч. I каб падкрэсліць еднасць з народам. I каб не прыцягваць асаблівай увагі высокіх улад. Толькі за тое, што пісаў на беларускай мове, маглі пасадзіць у турму.
     Яшчэ адна прычына вымушала хавацца за псеўданімамі: Багушэвіч быў сярод паўстанцаў Кастуся Каліноўскага. Паранены, ледзьве не трапіў у рукі царскіх карнікаў. Падабралі і выхадзілі яго сяляне, за волю і лепшую долю якіх змагаўся ён у лясным войску.
     Нарадзіўся Францішак Казіміравіч Багушэвіч у 1840 годзе на Віленшчыне, у фальварку Свіраны. Скончыў юрыдычны ліцэй, працаваў судовым следчым і адвакатам. I тут, у судзе, абараняў найперш інтарэсы сялян і гарадской беднаты. Пра гэту яго спагаду да простых людзей добра сказаў паэт Рыгор Семашкевіч: "На ўсю Беларусь мільён пракурораў — і толькі адзін, толькі ён адвакат".
     Хто толькі не здзекаваўся з беднага мужыка?! Паны, суддзі, ураднікі, пісарчукі... Багушэвіч бачыў гэта, і рукі, якія некалі трымалі зброю, узялі пяро і паперу. Каб яшчэ і так, у паэтычных радках, абараніць чалавечую годнасць мужыка. "Не чурайся мяне, панічок, што далонь пакрываюць мазолі: мазоль — працавітых значок, не заразіць цябе ён ніколі". Спачуваючы мужыку, паэт дасціпна высмейвае тых, хто жорстка крыўдзіць, абірае людзей да ніткі.
     Час і жыццё не спрыялі творцам, якія пісалі на беларускай мове. У прадмовах да кніжак праявіўся яшчэ адзін клопат Багушэвіча – трывога за лёс роднага слова. "Братцы мілыя, дзеці Зямлі-Маткі маёй! — звяртаецца ён да чытачоў. — Вам ахвяруючы працу сваю, мушу з вамі пагаварыць трохі аб нашай долі-нядолі, аб нашай бацькавай спрадвечнай мове... Яно добра, а нават і трэба знаць суседскую мову, але найперш трэба знаць сваю". У тым, што беларуская мова стала нарэшце мовай дзяржаўнай у нашай рэспубліцы, ёсць і ўклад Францішка Багушэвіча, слаўнага нашчадка Скарыны.
     Даўно, яшчэ ў канцы мінулага стагоддзя, паэт пісаў:

     Эх, скручу я дудку!
     Такое зайграю,
     Што ўсім будзе чутка
     Ад краю да краю!


     Ні час, ні грымоты рэвалюцый і войнаў не заглушылі звонкай песні дудара, яна дайшла да нас, як і запавет самога аўтара: "Не пакідайце ж мовы нашай беларускай, каб не ўмерлі!"

     Слова-зерне
     Пятрусь Макаль

     Каб замкнуць пагарджанаму люду раты,
     У турэмшчыкаў рук не хапала.
     Сумным плачам жалейкі прарэзаўся ты,
     Боль народа - Купала.
     Песня тая, што спела пакутна ў душы,
     Думнай долі сваёй не праспала.
     Пракаціўся, як гром перановы ў цішы,
     Крык народа - Купала.
     Свет пытаў у здзіўленні:
     - А хто там ідзе?
     З воч заслона туману апала.
     Вырастоў упярэймы спрадвечназ бядзе
     Меч народа - Купала.
     Каб заўжды ты ўпрагожваў сабою Зямлю,
     Каб віхура цябе не шчапала,
     Я любоўю сыноўняй цябе атулю,
     Сад народа - Купала.
     Сёння зноў на вялікай штодзённая сяўбе
     Слова-зерне, што ў сярцы запала.
     Мы нясём пакаленням наступным цябе,
     Скарб народа - Купала.