Чего не хватает
на сайте?


Случайные статьи

25.06.2009 Стоит ли школьникам идти учиться в гимназию?      Почти все мы учились в школе, когда были молодыми. Однако все школы различаются по своим требованиям к ученикам, кто-то ...
25.06.2009 Ученик, студент, кем станешь завтра?
25.06.2009 Что нужно сделать, чтобы выучить иностранный язык?

 Быстрый переход:

Жаўранкі на жырандолі

     Хлапчуком ён любіў слухаць жаўранкаў. Хацелася самому ўзляцець у блакіт, шчаслівай песняй паяднаць зямлю і неба. Каб слухалі і радаваліся ўсе добрыя людзі ў родным краі.
     Паўлюк Багрым нарадзіўся пад Баранавічамі, у вёсцы Крошын. Вучыўся ў пачатковай школе, пасталеўшы, працаваў парабкам. Бацька, каваль, часта браў сына ў кузню, прыахвочваў да свайго рамяства. А ў сына была паэтычная душа, як у жаўранка. Толькі на зямлі ў той час, на пачатку мінулага стагоддзя, спяваліся невясёлыя песні. Боль і скарга на сваю долю чуліся ў іх, сумных песнях аратых і жней. Мясцовы пан ашукаў сялян — выкраў у іх вольную, і яны вымушаны былі працаваць на яго як прыгонныя.
     Шукаючы справядпівасці, крошынцы ўзбунтаваліся. Тады пан выклікаў войска і сілай уціхамірыў непакорных мужчын і хлопцаў. Адных прагналі праз строй, збіваючы палкамі, другіх здалі ў салдаты. Паўлюк Багрым, сведка лютай расправы, напісаў гнеўныя вершы, і гэта, вядома, не спадабалася ні пану, ні ўладам, якія стаялі за ім. Маладога паэта здалі ў салдаты. Муштрай і кулаком адвучвалі гаварыць праўду, думаць, пісаць. I ён маўчаў. Не пяюцца песні ў клетцы. А салдацкая казарма і была той клеткай, дзе пакутаваў Паўлюк Багрым цэлых дваццаць пяць гадоў. Чвэрць века! I ўвесь гэты час зайздросціў птушынай долі. Ужо не жаўранкавай нават, як у дзяцінстве, а і каршуновай — толькі б жыць на волі.

     Каб я каршуном радзіўся,
     Я бы без паноў абыўся:
     У паншчыну б не пагналі
     I ў маскалі б не аддалі.


     Часта ўспамінаўся салдату-крошынцу школьны настаўнік. Ён першы ацаніў яго вершы. I першы перасцярог: "Не тыя песні спяваеш — цяжка будзе табе ў жыцці". Час пацвердзіў горкую справядлівасць гэтых слоў. I тады, калі гнуў спіну на пана. I пазней, на царскай службе.
     Творчая спадчына Паўлюка Багрыма загінупа.Вершы нараджаліся без сведак — бяссоннай ноччу. Запісваць іх было небяспечна: знойдуць — і зноў жорстка пакараюць. Даводзілася ўсё захоўваць у памяці. А памяць — не рукапіс, не кніга: паэтычныя радкі забываюцца яшчэ пры жыцці аўтара. Выжыў, дайшоў да нас
     адзіны верш - "Зайграй, зайграй, хлопча малы..." Гэта шчымлівая споведзь паэта-самародка, талент якога захлынуўся ў крыві і слязах паднявольнага жыцця.

     Ой, кажане, кажане!
     Што ж ты не сеў на мяне?
     Каб я большы не падрос
     Ды ад бацькавых калёс.


     Вярнуўшыся з салдатчыны на радзіму, Паўлюк Багрым працаваў кавалём, як і бацька. У Крошынскім касцёле зберагаецца жырандоль — металічная люстра-падсвечнік яго работы. Уражвае цудоўны арнамент гэтай люстры: бутоны кветак і жаўранкі ў палёце. Як быццам збылася дзіцячая мара: ён, каваль-мастак, паяднаў у сваім творы зямлю, дзе цвітуць прыгожыя кветкі, і неба, у якім спяваюць вольныя птушкі. Прыязджайце, глядзіце і радуйцеся, добрыя людзі! А той, у каго паэтычная душа, пачуе, пэўна, і спеў жаўранкаў.