Чего не хватает
на сайте?


Случайные статьи

25.06.2009 Стоит ли школьникам идти учиться в гимназию?      Почти все мы учились в школе, когда были молодыми. Однако все школы различаются по своим требованиям к ученикам, кто-то ...
25.06.2009 Проблема выбора профессии для современной молодежи
25.06.2009 Ученик, студент, кем станешь завтра?

 Быстрый переход:

Збiральнiк моўных скарбаў

     Ад вёскі да вёскі, з хаты ў хату хадзіў ён па нашай зямлі, нястомны вандроўнік. Старыя людзі расказвалі яму казкі і легенды, спявалі песні, прыгадвалі прыказкі і прымаўкі. А ён уважліва слухаў і запісваў — радок да радка, слова да слова.
     Іван Іванавіч Насовіч нарадзіўся ў вёсцы Гразівец, што ў Чавускім раёне, у сям'і дзяка. Працаваў настаўнікам, інспектарам школ. А калі выйшаў у адстаўку, заняўся навуковай працай. Сын Насовіча пазней успамінаў: "Бацька мой не шкадаваў ніякіх сродкаў, ездзіў у розныя беларускія мясцовасці, якія цікавілі яго. З маленства жывучы сярод вясковага люду, добра ведаў як гаворку беларусаў, так і мноства іх песень, прыказак, прымавак... Заўсёды насіў пры сабе сшытак, куды зараз жа заносіў кожнае новае для яго слова, якое траплялася яму ў гутарцы з простым чалавекам..."
     Працы Насовіча абуджалі цікавасць да беларускай мовы, да трапнага народнага слова. Колькі паэзіі, чалавечай мудрасці і дасціпнасці сабрана ў зборніках "Беларускія прыказкі і прымаўкі", "Беларускія прыказкі і загадкі", "Беларускія песні"! Гэта скарб, якому няма цаны.
     Шмат гадоў працаваў Іван Іванавіч Насовіч над тлумачальна-перакладным "Слоўнікам беларускай мовы". У гэты слоўнік увайшло больш за 30 тысяч слоў, запісаных у розных кутках Беларусі. Для тлумачэння слоў Насовіч выбраў народна-паэтычную творчасць— казкі, песні, прыказкі, прымаўкі, загадкі. I таму ў слоўніку мы знаходзім шмат цікавых звестак аб сямейным побыце беларусаў, аб іх звычаях і абрадах, жыллі, адзенні, прыладах працы.
     На жаль, не ўсё з навуковай спадчыны Насовіча дайшло да нас. Не выяўлены рукапіс зборніка легенд, паданняў, былін, баек, запісаных руплівым збіральнікам моўных скарбаў. Дзе ён, гэты рукапіс? Можа, ляжыць недзе, чакае, каб хто-небудзь з вас адкрыў яго людзям.
     Два стагоддзі мінула з таго часу, як нарадзіўся наш славуты зямляк. Імя яго жыве ў нашай памяці, у нашых удзячных сэрцах. I знакам гэтай удзячнасці стала другое выданне слоўніка Насовіча. У ім, як у чароўным засеку, сабраны рэдкія словы-зярняты. Адно да аднаго! Чытайце, запамінайце, каб родную мову не заглушыла пустазелле чужых слоў.

     Прыказкі, сабраныя Насовічам. Як вы іх разумееце?

     У няўмекі рукі калекі.
     Паволі едучы, далей 6удзеш.
     Не праскочыўшы рэікі, не кажі гоп.
     Пад ляжачы камень вада не цячэ.
     Чужым розумам сыт не будзеш.
     Кошка мышцы не таварыш.