Чего не хватает
на сайте?


Случайные статьи

25.06.2009 Стоит ли школьникам идти учиться в гимназию?      Почти все мы учились в школе, когда были молодыми. Однако все школы различаются по своим требованиям к ученикам, кто-то ...
25.06.2009 Проблема выбора профессии для современной молодежи
25.06.2009 Ученик, студент, кем станешь завтра?

 Быстрый переход:

Родны кут

     Спявае ансамбль "Песняры":

     Мой родны кут, як ты мне мілы!
     Забыць цябе не маю сілы!..


     Гэтыя натхнёныя радкі напісаў народны паэт Беларусі Якуб Колас. Шмат цікавых кніжак падарыў ён дарослым і дзецям.
     А дзе ж той родны кут, які ўсім сэрцам любіў пясняр?
     Шмат разоў праязджаў я праз Стоўбцы — горад па Брэсцкай шашы. Даўно ведаў пра вёску Мікалаеўшчыну, пра хутар Смольня, дзе. пазнаваў прыгоствы, суладнасць і чары прыроды наш славуты Якуб Колас. Ды вось аднойчы і завітаў у жаданую мясціну.
     Перад асфальтаванай стужкай расступіўся малады хвойнік. У вокны машыны замахалі калматыя іглістыя галінкі. Вось яна, былая сядзіба бацькоў Коласа. Дзве сялянскія забудовы. У адной — музей. Другая — копія той, дзе жыла дружная сям'я. Высокія разложыстыя ліпы. Іх пасадзіў Якуб Колас. Яны пакалыхваюць лісцем, нібы вітаюць гасцей.
     Музейная сядзіба — у вянку прывабнай зеляніны. А воддаль — задумлівы Нёман. У пазалоце пяску яго берагі. Далей — зноў жа хвойнік, палеткі...
     Чароўная паэзія Коласа, з якой мы знаёмы з дзяцінства, у Мікалаеўшчыне загучала незвычайнай мелодыяй. Такое адчуванне, што паэт жыве тут і сёння і песцяць яго жаўруковыя спевы, ціхі плёскат нёманскіх хваль.
     У хаце-музеі ўсё кранае душу. Вось печляжанка, дзе халоднымі зімовымі вечарамі збіраліся дзеці паслухаць байкі дзядзькі Антося. А во дзяжа, у якой маці рашчыняла смачныя блінцы. Стол каля акна. Усю ноч прасядзелі за ім Якуб Колас і Янка Купала ў першае сваё спатканне. Моцнае іх сяброўства на доўгія гады пачыналася ў гэтай хаце.
     Адну вечную песню склалі Якуб Колас і Янка Купала пра свой народ, пра родную Беларусь, пра моцную дружбу нашага народа з іншымі народамі свету, пра любоў і адданасць сваёй мілай Айчыне.
     А вытокі іх творчасці, бязмежнай любові да людзей і краіны — у родных мясцінах. Пра сваю Вязынку Янка Купала пісаў:

     Я тут бачу свой край,
     Поле, рэчку і бор,
     Сваю матку-зямлю
     Беларусь!


     Калі будзеце ехаць электрычкай з Мінска на Маладзечна, то праз паўгадзіны пачуеце аб'яву: "Станцыя Вязынка". Перад вамі — маляўнічы куток беларускай зямлі, радзіма народнага паэта Беларусі Янкі Купалы.
     Тут жыў яго бацька Дамінік Луцэвіч з жонкай Бянігнай. Тут нарадзіўся на свята Купалле іх сын Янка.
     Цяпер у Вязынцы Купалаўскі мемарыяльны запаведнік. Адноўлена хата, у якой будучы паэт вучыўся хадзіць, з якой убачыў свет.
     Пераступаем парог — і мы ў пакоі. Адразу кідаецца ў вочы печ з прыпечкам. Пасярод хаты вісіць калыска, падвязаная да бэлькі. На сцяне — бацькава стрэльба. А каля лаўкі — самапрадка, на якой маці прала кудзелю, каб пасля на кроснах ткаць палатно.
     Каля хаты — сажалка з бруістай ручаінай, растуць старыя ліпы і бярозы, таполі і бэз. А далей раскінуліся палеткі саўгаса імя Янкі Купалы.
     На Купалле ў Вязынцы заўсёды шмат гасцей. Весела праходзіць Свята паэзіі. Паэты і артысты чытаюць вершы, а дзявочыя карагоды спяваюць песні на словы Янкі Купалы:

     На Купалле на святое
     Рві, матуля, зелле тое,
     Што ў нас папараць завецца!
     I шчаслівым быць здаецца!


     У кожнага з вас, сябры, свой родны кут. Вучыцеся любіць і шанаваць сваю вёску ці горад так, як Янка Купала і Якуб Колас.

     Пагоня
     Артур Вольскі

     А чые тм дзіва-коні
     Абганяюць час?
     Гэта едзе ў ззянні-звоне
     Сонейка да нас.
     Конь чырвоны пасяродку,
     Белыя — з бакоў.
     Скачуць хутка,
     Скачуць ходка.
     Іскры з-пад падкоў.
     Рыцар побач з іні ў гонцы.
     Меч, як звон, Звініць.
     Ён ад хмараў наша сонца
     Бцдзе бараніць.
     У пагоні скачуць коні
     У світальны час.
     Гэта едзе ў ззянні-звоне
     Сонейка да нас.