Чего не хватает
на сайте?


Случайные статьи

25.06.2009 Стоит ли школьникам идти учиться в гимназию?      Почти все мы учились в школе, когда были молодыми. Однако все школы различаются по своим требованиям к ученикам, кто-то ...
25.06.2009 Ученик, студент, кем станешь завтра?
25.06.2009 Что нужно сделать, чтобы выучить иностранный язык?

 Быстрый переход:

Сымон Будны

     Скупое зімовае сонца свеціць над Нясвіжам. У вянку старых клёнаў і ліп стаіць помнік. Павее ветрык, і белыя крышталікі інею асыпаюцца на бронзавага Сымона Буднага, ярка ўспыхваюць на сонцы. А Сымон Будны горда трымае ў адной руцэ кнігу "Катэхізіс", а другой нібы перагортвае яе старонкі, запрашае пачытаць.
     Непадалёку ад помніка знаходзіцца друкарня імя Сымона Буднага. Побач — славуты касцёл, якому чатырыста гадоў, старыя мураваныя будынкі. Здаецца, на міг трапляеш у той час, калі жыў у Нясвіжы чалавек, які так многа зрабіў для нас, беларусаў.
     Сымона Буднага справядліва называюць вялікім гуманістам, асветнікам, філосафам, філолагам, гісторыкам. Прадаўжальнік справы Францыска Скарыны, ён жыў у эпоху Адраджэння, калі вялася барацьба новых поглядаў і ідэй з тымі, што аджылі свой век. Сымон Будны выступаў супраць феадалаў, якія прыгняталі народ. Ён лічыў, што ўсе людзі, багатыя і бедныя, павінны быць роўнымі перад законам, перад судом. Каб шчасліва жыць, патрэбен мір. Войны падзяляў на справядлівыя, калі адстойваюць сваю Радзіму, і на заваёўніцкія, злачынныя.
     У той далёкі час рэлігія моцна ўплывала на жыццё людзей. Сымон Будны бачыў шмат недарэчнага ў вучэнні оагасловаў і смела выкрываў іх. Ён быў перакананы, што душа памірае разам з целам, што на тым свеце няма ні пекла, ні раю. Трэба, каб кожны чалавек у жыцці кіраваўся розумам і сумленнем, а не страхам перад боскай карай.
     Распаўсюджваў свае перадавыя погляды Сымон Будны па-рознаму. Ён перапісваўся з вядомымі вучонымі, якія жылі ў Расіі, Польшчы, Англіі, Германіі і ў іншых краінах. Закончыўшы вучобу у Кракаўскім універсітэце, працаваў настаўнікам у Вільні, быў пратэстанцкім прапаведнікам у Клецку. Затым пераехаў у Нясвіж, дзе заснаваў друкарню і выдаў у 1562 годзе "Катэхізіс" — першую на Беларусі кнігу на роднай мове. Гэта кніга надоўга стала падручнікам для тых, хто любіў і шанаваў сваю мову, сваю гісторыю і культуру, свой народ.
     Памёр Сымон Будны ў вёсцы Вішнева, што пад Валожынам, пакінуўшы нам у спадчыну нямала сваіх твораў. Жыццё ён пражыў нялёгкае, поўнае трывог і клопатаў. Духавенства і ўлады праследавалі яго, зневажалі, а кнігі, выданыя ім, спальвалі. Аднак нішто не магло зламаць волю аднаго з самых мужных беларускіх першадрукароў.
     У Нясвіж часта прыязджаюць госці, прыязджаюць зблізку і здалёку. I ўсе прыходзяць сюды, да старых клёнаў і ліп, каб пакланіцца Сымону Буднаму за ўсё, што зрабіў ён для людзей.