Чего не хватает
на сайте?


Случайные статьи

25.06.2009 Стоит ли школьникам идти учиться в гимназию?      Почти все мы учились в школе, когда были молодыми. Однако все школы различаются по своим требованиям к ученикам, кто-то ...
25.06.2009 Проблема выбора профессии для современной молодежи
25.06.2009 Ученик, студент, кем станешь завтра?

 Быстрый переход:

Леў Сапега

     Старажытны беларускі род князёў Сапегаў даў шмат вядомых людзей. Але найбольш праславіў яго Леў Сапега, які пражыў доўгае жыццё і сваімі справамі заслужыў удзячную памяць беларусаў і літоўцаў.
     Леў Сапега нарадзіўся ў 1557 годзе ў вёсцы Астроўна, што недалёка ад горада Бешанковічы на Віцебшчыне. Калі хлопчыку споўнілася шэсць гадоў, бацькі завезлі яго ў Нясвіж. Тады там была самая лепшая на Беларусі школа, якую адкрылі князі Радзівілы. Якраз у той час Нясвіжская друкарня выпусціла беларускія кнігі. Напэўна, па адной з іх здольны княжыч і навучыўся чытаць на роднай мове.
     У Нясвіжы жыло шмат вучоных людзей з усёй Еўропы, была вялікая бібліятэка з кнігамі на розных мовах. Ужо ў дзяцінстве Леў Сапега ўмеў гаварыць і пісаць не толькі па-беларуску, але і па-польску, па-нямецку, па-лацінску. Трынаццаці-гадовы, ён стаў студэнтам Лейпцыгскага універсітэта ў Германіі. Там Сапега вывучаў псторыю, філасофію і права навуку пра законы, па якіх жывуць людзі. Ён ужо думаў пра тое, як будзе служыць роднай зямлі.
     Вярнуўшыся на Радзіму, Леў Сапега пайшоў на службу да караля Стэфана Баторыя. Каралю спадабаўся сціплы і адукаваны юнак, які добра ведаў усе законы і меў выдатную памяць.
     У той час ішла вайна з Маскоўскай дзяржавай, якая хацела захапіць Беларусь і Прыбалтыку. Сапега на свае грошы стварыў і ўзброіў цэлы полк, а сам стаў яго камандзірам. За мужнасць на вайне кароль даў яму высокую пасаду.
      Беларусь была тады галоўнай часткай Вялікага Княства Літоўскага. Княства аб'ядналася з Польскім каралеўствам, але заставалася незалежнай дзяржавай, мела свой урад, сваё войска, свой сойм і суд.
     Пра незалежнасць і моц Бацькаўшчыны нястомна клапаціўся Леў Сапега і ягоныя аднадумцы. Больш за трыццаць гадоў ён быў вялікім канцлерам, гэта значыць другім чалавекам у дзяржаве пасля самога караля і вялікага князя. Сапега добра разумеў, што краіна магутная тады, калі жыве па мудрых і строгіх законах. У 1588 годзе ён дабіўся ад караля прызнання Статута — кнігі, дзе былі сабраны ўсе законы Вялікага княства Літоўскага. Статут забараняў іншаземцам купляць у княстве зямлю і займаць дзяржаўныя пасады, бараніў малых дзяцей-сірот, у якіх памерлі ад хваробы ці загінулі бацькі. А вось як гучаць радкі пра ахову лугоў і лясоў, звяроў і птушак:
     "Пастанаўляем: калі хто-небудзь пабурыць ці падсячэ гняздо сакалінае, наўмысна забярэ з гнязда сокала або яго птушаня і калі віна будзе даказана, дык мусіць заплаціць таму, у чыёй пушчы нашкодзіў, шэсць рублёў грошай. Тым жа звычаем, калі хто з лебядзінага гнязда яйкі пабярэ, а гняздо раскідае, абавязаны заплаціць тры рублі грошай..."
     Беларуская мова была абвешчана дзяржаўнай: на ёй складалі розныя дакументы, яна гучала на соймах. I сам Статут напісаны па-беларуску і выдадзены ў друкарні на грошы Льва Сапегі. Па законах, запісаных у Статуце, нашы продкі жылі два з паловаю стагоддзі.
     Вялікае княства Літоўскае насялялі людзі розных нацыянальнасцей і рознай веры. Леў Сапега разумеў, што дзяржава будзе моцная, калі ўсе яны будуць жыць у міры і згодзе. Таму і хацеў, каб беларусы згуртоўваліся пад знакам адной веры.
     У канцы жыцця Леў Сапега некалькі гадоў быў вялікім гетманам — галоўнакамандуючым беларуска-літоўскім войскам. Ён паказаў сябе добрым ваяводам і чалавекам, які нічога не шкадаваў для Бацькаўшчыны. Калі на Вялікае княства Літоўскае напалі шведы, вялікі гетман і яго сын Ян аддалі на барацьбу з ворагам усё сваё багацце.
     Леў Сапега дапамагаў мастакам і пісьменнікам. Ён сабраў вялікую бібліятэку і загадаў перапісаць для нашчадкаў усе галоўныя дакументы Вялікага княства Літоўскага.
     Прыйдзе час, калі гэтаму слаўнаму сыну беларускага народа паставяць помнік, а імем ягоным назавуць вуліцы і бібліятэкі.