Чего не хватает
на сайте?


Случайные статьи

25.06.2009 Проблема выбора профессии для современной молодежи      Так уж устоялось, что ребенок обязан получать образование, сначала в школе, затем высшее, по будущей специальности. На этом ...
25.06.2009 Ученик, студент, кем станешь завтра?
25.06.2009 Что нужно сделать, чтобы выучить иностранный язык?

 Быстрый переход:

Як да нас прыйшла кніга

     Даўным-даўно літары высякалі на камянях, выціскалі на гліняных плітах. Уяўляеце — гліняная кніга! Ці ўлезла б яна ў школьны ранец? А якім трэба быць волатам, каб насіць яе! Кожнаму вучню спатрэбіўся б грузавік.
     Пазней нашы продкі пісалі на бяросце. У Афрыцы ды Егіпце выкарыстоўвалі для пісьма расліну папірус, У іншых краінах — пергамент (так называлі спецыяльна апрацаваную скуру жывёлы).
     Новыя кнігі ў Кітаі пісалі на шоўку. Там жа вырабілі першую паперу. Спатрэбілася яшчэ тысяча гадоў, пакуль паперу пачалі вырабляць у Еўропе, дзе мы з вамі жывём.
     Як бачыце, вельмі доўга шукалі людзі матэрыял, на якім можна было б запісваць свае думкі, вершы, казкі. Шукалі яны і сродкі, чым запісваць. Прымянялі зубіла, разец, завостраную палачку, гусінае пяро. I, урэшце, вынайшлі металічны шрыфт для друкавання кніг.
     Хто ж першы надрукаваў кнігу па-беларуску? Якая яна была?
     У старажытным ды слынным горадзе Полацку 6 сакавіка 1486 года ў сям'і купца Лукі Скарыны нарадзіўся сын. Назвалі яго Францішкам. Рос ён дасціпным, здольным хлопчыкам, любіў слухаць легенды, казкі. Вучыўся ў Полацку, потым паехаў у польскі горад Кракаў, паступіў ва універсітэт. З цікавасцю чытаў вучоныя кнігі. I марыў надрукаваць кнігу на роднай мове. Сваю запаветную мару здзейсніў у Празе, дзе была добра наладжана друкарская справа.
     За кароткі час доктар лекарскіх навук Францыск Скарына выдаў больш за дваццаць кніг. А першая з'явілася 6 жніўня 1517 года. Гэта дата і лічыцца пачаткам кнігадрукавання на Беларусі.
     Доўгі час Скарына жыў далёка ад дому. Але ў думках і душой ён заўсёды быў з Радзімай. Паслухайце, як сучасна гучаць яго шчырыя словы прызнання ў любові да роднага краю: "Як ад нараджэння звяры, што ходзяць у пустыні, ведаюць ямы свае; птушкі, што лётаюць у паветры, ведаюць гнёзды свае; рыбы, што плаваюць па моры і ў рэках, чуюць віры свае; пчолы і падобныя ім бароняць вуллі свае, — гэтак і людзі, дзе нарадзіліся і ўскормлены ў Бога верачы, да таго месца вялікую ласку маюць".
     Скарына выдаваў біблейскія кнігі. Па іх тады вучыліся. I каштоўнасць іх утым, што ўпершыню яны з'явіліся на мове "русінаў", так даўней называлі беларусаў. Скарына шырока скарыстаў ілюстрацыі. Асобныя літары алфавіта, з якіх пачынаўся тэкст, ён упрыгожваў пэўным малюнкам, каб лягчэй запаміналіся. Каля "К" — казлянятка, каля, "З" — звер, каля "Л" — лён, а да літары "Я" намаляваў свой партрэт. Кнігі свае наш славуты зямляк адрасаваў простым людзям, як ён пісаў, "людзям паспалітым на добрае навучанне".
     Вось так прыйшла да нас кніга.

     Францішак Скарына
     Юрась Свірка
     
     Сусветную славу яму здабылі
     Кнігі, якія жывучь у стагоддзях.
     Першадрукар беларускай Зямлі
     І слова народнага першапраходзец.
     Роднае слова адчуў ён душой,
     Яно асвяціла і думкі, і сэрца.
     МАладзіком над Зямлёй узышоў,
     Якая спрадвек Беларуссю завецца.
     Схіляўся над кнігамі, як чарадзей,
     Іх выдаў у Вільні і ў Празе нямала.
     Кніжную мудрасць ён нёс для людзей,
     Каб мудрысці гэтай святло не згасала.
     Слава Францыска не ведае меж,
     Птушкай яна абляцела краіны.
     Новую кнігу ты ў рукі бярэш -
     І абгукаецца рэхам: Скарына.