Чего не хватает
на сайте?


Случайные статьи

25.06.2009 Проблема выбора профессии для современной молодежи      Так уж устоялось, что ребенок обязан получать образование, сначала в школе, затем высшее, по будущей специальности. На этом ...
25.06.2009 Ученик, студент, кем станешь завтра?
25.06.2009 Что нужно сделать, чтобы выучить иностранный язык?

 Быстрый переход:

Мікола Гусоўскі

     Жыў ён пяцьсот гадоў назад, напісаў паэму "Песня пра зубра". Расказваецца ў ёй пра нашу прыгожую зямлю "пад зоркай Палярнай", пра нашых мужных, працавітых продкаў, якімі ён захапляўся і ганарыўся. Менавіта між такіх людзей гадаваўся маленькі Мікола — сын палясоўшчыка-паляўнічага. А вось дзе нарадзіўся, пра гэта ніхто дакладна не ведае. I ўсё ж няцяжка здагадацца, што яго радзіма — Магілёўшчына, лясны прыдняпроўскі край. Нездарма аўтар "Песні пра зубра" зазначае:

     Рэкі лясныя, Дняпра паўнаводнага строму
     Пераплываў я з канём у пагоні за зверам.
     Быў і адважны, а дзе й неразважны, казалі:
     Як ні было — не забыць сваю школу Міколу.


     Школу мужнасці і адвагі прайшоў ён у свайго бацькі. А калі падрос, вучыўся ў другой школе. У якой? Давайце глянем на карту Беларусі і знойдзем на ёй сіненькую нітачку Дняпра. Бачыце: не злічыць шматлікіх гарадоў і вёсак абапал гэтай ракі, як і невялікіх рэк і рачулак, што ўпадаюць у Дняпро. Сярод іх — Бася і Проня. А ў верхнім цячэнні гэтых рачулак — вёсачка Зубры. Пэўна ж, вельмі старажытная, калі носіць такую назву. Відаць, і тут, у навакольных лясах, як цяпер у Белавежскай пушчы, вадзіўся калісьці зубр — магутны волат-звер, услаўлены Міколам Гусоўскім. А калі так, то, магчыма, у гэтай самай вёсачцы і была некалі школа, куды хадзіў вучыцца маленькі Мікола.

     Свет даўніны вывучаў я па кнігах славянскіх,
     Граматах рускіх, кірыліцай пісаных вязкай.

     Можа, і застаўся б Мікола Гусоўскі жыць у бацькоўскай леснічоўцы, калі б не прага да навукі. Спачатку ён трапіў у Вільню. Потым, ужо юнаком, вучыўся ў Польшчы, у Кракаве, скончыў у Італіі Балонскі універсітэт. I стаў чалавекам высокай культуры, славутым паэтам, вядомым грамадскім дзеячам. Некаторы час выконваў у Рыме адказную пасольскую місію.
     "Песня празубра", напісаная ўдалечыні ад радзімы, стала гімнам Бацькаўшчыне, хараству яе прыроды.Зубр у паэме — гэта паэтычны вобраз роднага краю, сімвал яго магутнасці.

     Пара клубіцца з-пад чэрава, з ноздраў, а грыва
     Нават без ветру ўзлятае.
     I звер гэты ў бегу —
     Быццам сама утрапёнасць, імклівасці сімвал:
     Кожная жылка ў парыве, і ў позірку — іскры.


     За пяць стагоддзяў "Песня пра Зубра" выдавалася на розных мовах. А ў нас у Беларусі была надрукавана адразу на трох: на лацінскай мове, на якой пісаў Мікола Гусоўскі, на беларускай і на рускай. Аўтар "Песні пра зубра" парадніў нас з усім светам.