Чего не хватает
на сайте?


Случайные статьи

25.06.2009 Стоит ли школьникам идти учиться в гимназию?      Почти все мы учились в школе, когда были молодыми. Однако все школы различаются по своим требованиям к ученикам, кто-то ...
25.06.2009 Ученик, студент, кем станешь завтра?
25.06.2009 Что нужно сделать, чтобы выучить иностранный язык?

 Быстрый переход:

Ефрасіння Полацкая

     Вечавы звон склікае людзей на плошчу каля храма. Спяшаюцца кавалі, броннікі, гарбары. Ледзь не ўсёй слабадою ідуць ганчары, гатовыя стаць пад княжацкія харугвы і бараніць сваю зямлю ад варожай навалы. Князь Барыс на людскі натоўп пазірае, думу думае. Час у паход выступаць.
     А па вузенькіх вулачках горада спяшаецца дзяўчынка гадоў дзесяці. Гэта Прадслава. Ідзе хутка і ўпэўнена — горад ёй добра знаёмы.
     Прадслава паднялася на ўзвышша і апынулася каля Вышняга замка. Тут, як і каля княжацкіх палат, стаіць надзейная варта. У кальчугах, з даўжэзнымі коп'ямі, вартавыя толькі ўсміхнуліся ў густыя бароды і прапусцілі Прадславу — яе ўсе ведалі.
     Праз хвіліну дзяўчынка была ўжо каля самага вялікага і прыгожага збудавання ў горадзе — Сафійскага сабора. Каля яго — дзе па хатах, дзе пад часовай павеццю — лечаць параненых ваяроў. З раніцы да вечара дапамагае Прадслава сваёй цётцы Раманіі. Каму вады паднясе, каму слова ласкавае скажа...
     Мінулі гады. Падрасла Прадслава, пасталела. Яе бацька Святаслаў, родны брат полацкага князя Барыса, надумаў аддаць дачку замуж. Але яна вырашыла інакш: сышла да цёткі ў манастыр, каб прысвяціць сваё жыццё Богу і гаротным людзям. Маладой манашцы надалі новае імя — Ефрасіння.
     Спачатку Ефрасіння жыла ў Сафійскім саборы, чытала і перапісвала кніжкі, якія па яе просьбе прадавалі, а грошы раздавалі бедным. У тыя далёкія часы школ яшчэ не было, як не было і падручнікаў. Дзяцей вучылі або бацькі, або ў манастырах і цэрквах. I вось полацкі князь, баяры сабралі грошы, запрасілі лепшых муляраў і цесляў, каб пабудаваць непадалёку ад горада новы
     манастыр. Назвалі яго — Спаскі, а настаяцельніцай манастыра — ігуменняй — стала Ефрасіння. Завіравала будоўля пад Полацкам. Высякалі лес, замешвалі гліну для пляскатай цэглы, якую называлі плінфаю, а мастакі-багамазы пісалі для храма абразы. Неўзабаве за манастырскай агароджаю ўзняўся цэлы гарадок з цэрквамі, хатамі, каплічкамі і студнямі. Пацягнуліся ў новы манастыр людзі. Многія палачане імкнуліся аддаць сюды сваіх дачок, бо Ефрасіння вучыла дзяўчынак не толькі чытаць і пісаць, але і рабіць розную хатнюю работу: шыць, гатаваць ежу, вышываць. Манашкі самі пасвілі статак, даглядалі свойскіх жывёл, хадзілі ў лес па грыбы і ягады. Сваім набыткам дзяліліся з беднымі людзьмі, давалі прытулак падарожным.
     Слава аб дабрадзейнасці Ефрасінні разышлася далёка за межы Полацка. Ведалі яе ў Кіеве і ў Ноўгарадзе, ведалі і ў далёкай Візантыі на ўзбярэжжы Міжземнага мора. Візантыйскія імператары пасылалі Ефрасінні падарункі, а людзі дзякавалі за дабро, якое яна рабіла для іх. Ефрасіння вучыла людзей паважаць адзін аднаго, заклікала спыніць крывавыя войны, бо зброя, казала яна, прыносіць у хаты замест хлеба горыч ды слёзы. Нават вялікія князі прыслухоўваліся да голасу Ефрасінні.
     Колькі пражыла Ефрасіння, дакладна ніхто не ведае. Але добрая памяць аб ёй застапася на зямлі. У Полацку, непадалёку ад вірлівай Палаты, і па сённяшні дзень стаіць прыгожая, нібыта лялечная царква, збудаваная князёўнай-манашкай. Гэту царкву людзі завуць Спаса-Ефрасіннеўскай.