Чего не хватает
на сайте?


Случайные статьи

25.06.2009 Стоит ли школьникам идти учиться в гимназию?      Почти все мы учились в школе, когда были молодыми. Однако все школы различаются по своим требованиям к ученикам, кто-то ...
25.06.2009 Ученик, студент, кем станешь завтра?
25.06.2009 Что нужно сделать, чтобы выучить иностранный язык?

 Быстрый переход:

Адкуль пайшлі беларусы

     Пра тое, адкуль пайшлі беларусы, ёсць старадаўняе паданне. Жыў на свеце чалавек па прозвішчу Бай. Была ў яго вялікая сям'я. Надышоў час Баю паміраць. Сабраў ён сваіх сыноў і падзяліў між імі маёмасць. Толькі аднаго сына запамятаваў, бо той якраз быў на паляванні са сваімі любімымі сабакамі. Звалі сына Белаполем.
     Пасля смерці бацькі вярнуўся Белаполь з палявання. Браты яму і кажуць: "Бацька аддаў нам усю маёмасць, а табе пакінуў сабак ды наказаў, каб ты пусціў іх на волю. Аднаго — у правы бок, другога — у левы. Колькі зямлі абабягуць за дзень, столькі і будзе тваёй".
     Пайшоў Белаполь і злавіў дзвюх птушак: адну, што прыляцела з паўднёвага мора, другую — з мора паўночнага. Выпусціў птушак у розныя бакі, а наўздагон пусціў сабак. Тыя з такім імпэтам кінуліся за птушкамі, што аж пыл закурэў. I па сённяшні дзень іх няма. А па іх слядах дзве рэчкі пацяклі: у адзін бок — Дзвіна, у другі — Дняпро.
     Вось на гэтых абшарах Белаполь і пасяліўся. Ад розных жонак у Белаполя пайшлі розныя плямёны пад найменнем беларусы. Яны і дагэтуль тут ходзяць, зямельку аруць ды жыта сеюць.
     У кожным паданні ёсць зярнятка праўды.
     Так, беларусы склаліся ў адзіны народ з розных плямёнаў. Больш за паўтары тысячы гадоў назад на абшарах нашай краіны рассяліліся славяне: крывічы, дрыгавічы, радзімічы. Побач з імі жылі старажытныя балцкія плямёны — продкі сучасных літоўцаў і латышоў. Але славянаў было больш. Яны мелі высокую культуру і таму здолелі аб'яднаць вакол сябе розныя плямёны. З цягам часу асобныя княствы — Полацкае, Тураўскае, Гарадзенскае, Менскае — аб'ядналіся ў адну буйную дзяржаву, якую назвалі Вялікім княствам Літоўскім. Літоўскім таму, што цэнтрам дзяржавы стаў горад Наваградак — сталіца тагачаснай Літвы, і ўсе вялікія князі паходзілі з гэтых зямель. Межы дзяржавы, як і ў паданні, раскінупіся ад Балтыйскага мора да Чорнага. I называлі сябе нашы продкі ў тыя часы ліцвінамі.
     Беларусамі ж мы назваліся не самі. Імя нам далі суседзі. Яшчэ ў даўнія часы заходнееўрапейскія падарожнікі, складальнікі летапісаў і хронік пачалі называць нашу краіну Белай Руссю. Чаму так здарылася, дакладна ніхто не ведае. Адны кажуць, што белая — ад колеру льняной вопраткі і светлых валасоў. Іншыя сцвярджаюць, што белая — значыць вольная. Сапраўды, белы колер ва ўсе часы быў сімвалам свабоды духу, незалежнасці, высокіх хрысціянскіх памкненняў. Белы — колер Хрыста.
     Беларуская дзяржава — ад часоў Полацкага княства і да заваёвы Вялікага княства Літоўскага Масквою — праіснавала амаль тысячу гадоў. Таму еўрапейцы, якія ўсю Усходнюю Еўропу ведалі як Русь, нашы землі з асаблівай павагаю называлі Белай Руссю. Спрыяла гэтаму і наша нацыянальная, дзяржаўная сімволіка. Белы сцяг з чырвоным пасам — сімвал незалежнасці, якую даводзілася бараніць і адстойваць цаною народнай крыві.
     Сёння Беларусь займае межы значна меншыя, чым у часы Белаполя, калі беларусы толькі пачалі сяліцца тут. Але ўсе мы памятаем наша супольнае паходжанне і павінны шанаваць нашу багатую гісторыю. Гэта — наша вечная спадчына.