Чего не хватает
на сайте?


Случайные статьи

25.06.2009 Стоит ли школьникам идти учиться в гимназию?      Почти все мы учились в школе, когда были молодыми. Однако все школы различаются по своим требованиям к ученикам, кто-то ...
25.06.2009 Проблема выбора профессии для современной молодежи
25.06.2009 Ученик, студент, кем станешь завтра?

 Быстрый переход:

Апавяданне чацвёртае. Ваўкалак
     Чацвёрты падарожны распавёў гісторыю жыцця селяніна Маркі, які жыў у адной мясцовасці недалёка ад горада Невеля.
     Дзіўнае было яго жыццё. Заўсёды ён хадзіў маркотны, задумлівы, неспакойны, быццам штосьці згубіў. Калі вяскоўцы пыталі, чаму ён такі журботны, селянін адказваў, што шмат пакутаваў і нішто ўжо на свеце яго не цікавіць.
     Аднак такім Марка быў не заўсёды. Раней ён не прапускаў аніводнай забавы, любіў кірмашы, гулі і скокі. Спадабалася Марку дзяўчына Алёна. Усё было спачатку добра, бо яна адказвала хлопцу ўзаемнасцю.
     Шмат хто да Алёны заляцаўся і хацеў за жонку ўзяць, а найперш Ілля, які быў у ласцы ў пана.
     Але сватоў ад Іллі Алёніны бацькі не прынялі. Тады Ілля дамогся свайго праз пана.
     Суседзі кпілі з Маркі. На гэта Марка адказваў, што Іллі нядоўга засталося мець панскую ласку, а грошы, сабраныя ашуканствам і крадзяжом, шчасця не дадуць. Ілля, дачуўшыся, што так пра яго кажуць, паабяцаў адпомсціць Марку. У час вяселля, на якое Марку запрасілі Алёніны бацькі, дудар Арцём прапанаваў хлопцу выпіць кілішак гарэлкі. Гэта гарэлка была зачараванай, і Марка ператварыўся ў ваўка.
     Ён уцёк ад людзей, бо нават свойская жывёла палохалася яго выгляду. Доўга Марка блукаў па гарах і лясах у абліччы страшнага звера, захаваўшы, аднак, чалавечыя думкі, пачуцці і памяць пра мінулае.
     I расла ў Марку нянавісць да людзей, калі думаў пра іхнія блуд, несправядлівасць і незычлівасць да роўных сабе. Вырашыў ён шкодзіць ўсім. Аднаго разу выпала нагода адпомсціць дудару Арцёму. Той араў поле, а недалёка ад лесу яго малая дачка пасвіла гусей. Марка выскачыў з лесу, схапіў дзяўчынку, занёс у глыб лесу і кінуў там.
     Аднак помста нядоўга цешыла Марку. Адчуў ён нязносны сум: зразумеў, што помстаю не супакоіш пакуты. Яму не давалі спакою бацькоўская роспач Арцёма, плач пакінутай у лесе дзяўчынкі.
     Марка кінуўся на пошукі дзяўчынкі, але не знайшоў.
     Аднаго разу ён падслухаў размову знаёмых людзей, якія адпачывалі ў засені дрэў. Тыя згадвалі гаротны лёс Маркі, гаварылі пра чараўніцу Аксіню, якая лёгка ператварае людзей у звяроў і зноў вяртае ім чалавечае аблічча.
     У пошуках Аксіні Марка доўга блукаў па дзікіх пушчах.
     Аднойчы ён сустрэў на паляне котку, якая лавіла матылёў.
     Марка хацеў схапіць котку, але яна ператварылася ў сароку і паляцела. Яна прывяла Марку да самотнай хаціны, вакол якой было мноства катоў. Марка прытаіўся ля хаціны, чакаючы вяртання чараўніцы Аксіні.
     Пасля змяркання ўсе каты пабеглі на луг, дзе шчыпалі зубамі чароўную траву і ўраз ператвараліся ў дзяўчат. Паспрабаваў і Марка гэтую траву — і вярнуў сабе чалавечае аблічча. Але апоўначы дзяўчаты зноў сталі катамі, а Марка — ваўкалакам.
     Наступным вечарам Марка зноў часова вярнуў сабе чалавечае аблічча і бавіўся з дзяўчатамі. Адна з дзяўчат-котак сказала, што ненавідзіць ваўкоў, бо праз іх стала няшчаснай.
     Яна распавяла сяброўкам, што калісьці яе, як пасвіла гусей, схапіў воўк, занёс у лес ды кінуў там. На яе плач прыляцела чорнай птушкай чараўніца Аксіня і забрала дзяўчо ў сваю хаціну. Дзяўчына праклінала таго ваўка — лепш, каб ён разарваў яе, лепш было б ёй памерці тады, чым быць цэлы дзень зверанём і толькі на хвіліну забываць пакуты.
     Пачуўшы дзявочыя нараканні, Марка зноў ператварыўся ў ваўкалака і ў роспачы кінуўся ў лес.
     Доўга ён бадзяўся без адпачынку, пакуль аднойчы не трапіў на сустрэчу ксяндза з сялянамі. Марка пачуў, як ксёндз вучыў сялян жыць між сабою ў згодзе і ніколі не думаць пра помсту. I тады Марка вырашыў ніколі болып не шкодзіць людзям, а, надварот, старацца ім дапамагаць. Ён спадзяваўся, што, можа, тады і Бог над ім злітуецца.
     Праз нейкі час Марка набрыў на Алёну, сваю былую каханую. Яна жала, а на мяжы спаў яе маленькі сын. Раптам з лесу выскачыў воўк і схапіў дзіця. Маці знепрытомнела ад гора.
     Марка дагнаў ваўка, адабраў хлопчыка і прынёс да Алёны.
     Пасля гэтага ўчынку ён лёг пад дрэвам і заснуў, а прачнуўся — у чалавечым абліччы. I доўга яшчэ Марка баяўся крануцца з месца: усё не верыў, што жахлівае жыццё ваўкалака для яго скончылася назаўсёды...