Чего не хватает
на сайте?


Случайные статьи

25.06.2009 Стоит ли школьникам идти учиться в гимназию?      Почти все мы учились в школе, когда были молодыми. Однако все школы различаются по своим требованиям к ученикам, кто-то ...
25.06.2009 Проблема выбора профессии для современной молодежи
25.06.2009 Что нужно сделать, чтобы выучить иностранный язык?

 Быстрый переход:

Апавяданне трэцяе. Вужачая карона
     Трэці падарожны расказаў Завальню пра тое, як аднойчы нейкі пан загадаў свайму лоўчаму Сямёну прынесці праз тры дні ў двор пару глушцоў, дзве пары цецерукоў і некалькі курапатак. Сямён цэлы дзень дарэмна прахадзіў па лесе — нічога не ўпаляваў.
     Баючыся, каб пан не абвінаваціў яго ў гультайстве, падумаў пра сябе, што пакланіўся б цяпер і нячысціку, абы той паспрыяў яму. Раптам да яго выбег чорны сабака, а потым з гушчару выйшаў незнаёмы пажылы чалавек. Чалавек параіў Сямёну прыйсці назаўтра ўвечары на Ласіную гару.
     Раніцай на схіле гары лоўчы сустрэў сярод мноства вужоў Вужачага Караля, паслаў перад ім белую хусцінку, укленчыў і пакланіўся. Вуж скінуў на хустку сваю залатую карону.
     З таго часу Сямёну на ловах дапамагаў чорны сабака.
     Усе дзівіліся з паляўнічага шчасця і спрыту Сямёна. Па ваколіцах пайшла пагалоска, быццам ён — чараўнік.
     Аднойчы, ідучы на паляванне, Сямён сустрэў Марысю — дзяўчыну, якая даўно вабіла яго. Лоўчы спытаў, ці падабаецца ён Марысі. Дзяўчына адказала, што людзі кажуць, быццам Сямён чаруе, а яна баіцца чараўнікоў.
     Каб пераканаць дзяўчыну ў тым, што ён не знаецца з нячыстай сілай, Сямён пацалаваў крыжык. Як толькі ён гэта зрабіў, з травы падняў галаву велізарны вуж, нібыта хацеў зірнуць на Марысю. Перапалоханая дзяўчына закрычала. Лоўчы выцяў вужа каменем. Вуж, сыкаючы, схаваўся ў траве. А пасля раптам з'явіўся чорны сабака, загаўкаў і знік.
     Вярнуўшыся дадому, Сямён убачыў, што залатая Вужачая Карона ператварылася ў два пажоўклыя бярозавыя лісточкі. Паляўнічае шчасце назаўсёды здрадзіла Сямёну. Дома і ў гасцях яму дакучалі вужы — нічога не баючыся, яны ўвесь час з'яўляліся перад ім.