Чего не хватает
на сайте?


Случайные статьи

25.06.2009 Стоит ли школьникам идти учиться в гимназию?      Почти все мы учились в школе, когда были молодыми. Однако все школы различаются по своим требованиям к ученикам, кто-то ...
25.06.2009 Проблема выбора профессии для современной молодежи
25.06.2009 Ученик, студент, кем станешь завтра?

 Быстрый переход:

Апавяданне першае. Пра Чарнакніжніка і пра цмока, што вылупіўся з яйка, знесенага пеўнем
     Першы падарожны распавёў пра злога пана К.Г., які здзекаваўся з людзей без усялякай літасці. Яшчэ болып лютым стаў той пан, калі сышоўся з чарнакніжнікам і, прагнучы багацця, прадаў душу д'яблу.
     Меў пан лёкая Карпу, злога чалавека. Але і Карпа з нейкага часу ўжо не мог дагадзіць пану. Той прагнаў лёкая з маёнтка і аддаў у работнікі заможнаму гаспадару.
     Аднак Карпа не прызвычаіўся працаваць. Ён болей замінаў, чым памагаў. Аканом праводзіў яго з аднае хаты ў другую, але той нідзе не мог застацца надоўга. Нарэшце Карпа папрасіў аканома заступіцца за яго перад панам.
     Паабяцаў, што, калі яму дадуць хату і некалькі дзесяцін зямлі, ён стане старанным гаспадаром.
     Пан выканаў просьбу Карпы.
     Карпа ўпадабаў сціплую і прыгожую Агапку. Але бацькі не хацелі аддаваць адзіную дачку за лайдака. Па просьбе бацькоў Агапкі пан адклаў вяселле на год. За гэты час Карпа павінен быў паказаць сябе руплівым гаспадаром.
     Карпа звярнуўся да чараўніка Парамона. Чараўнік даў Карпу зярняткі і загадаў накарміць імі чорнага пеўня. Той певень знёс яйка, якое Карпа цэлы месяц насіў пад пахай. З яйка вылупілася яшчарка, якую Карпа штодзень з далоні карміў малаком. Праз месяц з яшчаркі вырас крылаты цмок, які прыносіў Карпу па начах збожжа, золата і срэбра.
     Разбагацеўшы, Карпа нагадаў пану пра абяцанае. Той загадаў бацькам Агапкі рыхтавацца да вяселля.
     Вяселле Карпа і Агапкі было нярадасным. На вяселле прыйшоў Парамон. Сяляне Акім і Грышка прыгадалі чараўніку, як калісьці ён назваў іх вінаватымі ў крадзяжы палатна, хоць гэта была няпраўда. Парамон адпомсціў ім, прымусіўшы Грышку граць на дудзе, а Акіма скакаць да поўнай знямогі.
     Пасля вяселля Карпа ўвесь час адчуваў сябе неспакойна, знікаў на некалькі дзён. У яго адсутнасць да Агапкі прыязджаў малады чалавек, які прапаноўваў ёй золата, сваю службу, дапамогу. Калі ж Агапка жагналася і памінала Бога, чалавек знікаў. Гэта ў розных абліччах прыходзіў цмок.
     Аднойчы, калі Карпа зноў адсутнічаў, Агапка кінула ў печ свянцоныя зёлкі — у хаце пачалі скакаць і падаць рэчы.
     Карпаў дом прыехаў свянціць ксёндз. Аднак, калі ён са свянцонай вадой хацеў наблізіцца да сцен, дом ахапіла полымя.
     Карпа пасля пажару знік. Праз нейкі час яго мёртвага знайшлі ў возеры. Агапка вярнулася жыць да бацькоў, доўга хварэла. Пасля смерці бацькоў яна згасла, як свечка.