Чего не хватает
на сайте?


Случайные статьи

25.06.2009 Стоит ли школьникам идти учиться в гимназию?      Почти все мы учились в школе, когда были молодыми. Однако все школы различаются по своим требованиям к ученикам, кто-то ...
25.06.2009 Ученик, студент, кем станешь завтра?
25.06.2009 Что нужно сделать, чтобы выучить иностранный язык?

 Быстрый переход:

Апавяданне шостае. Плачка
     Першая гісторыя сляпога Францішака тычылася дзіўнай кабеты, якую бачылі ў розных мясцінах на поўначы Беларусі.
     На вачах незвычайна прыгожай кабеты заўсёды блішчэлі слёзы. З-за таго жанчыну называлі Плачкай. Яна з'яўлялася найчасцей у пакінутых дамах, у пустых касцёлах і на руінах.
     Людзі рознае казалі пра Плачку. Хтосьці баяўся, што сваім з'яўленнем яна вяшчае нейкае вялікае няшчасце. Нехта ж звязваў яе з'яўленне з закапаным скарбам.
     У адной вёсцы маладыя хлопцы пайшлі ноччу шукаць скарб на тым месцы, дзе бачылі Плачку. Аказалася, там, дзе яны капалі, некалі былі могілкі.
     Але адкапалі толькі спарахнелыя дошкі ды чарапы.
     Вяртаючыся ў вёску, хлопцы ўбачылі Плачку, але яна ўмомант знікла — на тым месцы засталося толькі вялікае асінае гняздо. Моладзь вырашыла злосна пажартаваць над старым жабраком у іх вёсцы — укінулі праз акно ў яго хату гняздо з восамі ды ўцяклі. Аднак перад старьга рассыпалася золата. Перад ім з'явілася Плачка і загадала, каб палову золата жабрак пакінуў сабе, а другую раздаў убогім.
     У Інфлянтах пан М. загадаў аканому сабраць сялян і капаць на замкавых руінах, дзе пасля заходу сонца бачылі Плачку.
     Там адкапалі мураваны склеп, поўны шкілетаў. Косці рук і ног — у цяжкіх кайданах.
     Сялянё пахавалі рэшткі на могілках, а пан забраў у маёнтак кайданы як памятку старажытнасці.
     Іншыя людзі бачылі Плачку каля Полацка. I там паспрабавалі шукаць клад. Выкапалі з зямлі шкілет, грудзі якога закрываў жалезны панцыр, а чэрап — чалом-шышак.
     Скарбашукальнікі вырашылі забраць з сабой меч і даспехі. Аднак пры святле маланкі ўзняўся перад імі Волат у жалезным панцыры — ён забараніў людзям зневажаць прах ваяра.
     На Пачаноўскай гары са слёз Плачкі ўтварылася крыніца жывой вады. Людзі, якія падыходзілі да крыніцы, бачылі побач з ёй сіраціну. Але не пазнавалі ў ёй Плачку. Некаторыя ж увогуле яе не заўважалі. I хаця па ўсім краі Плачка з'яўляецца ў адным вобліку, людзі, поўныя пыхі, не пазнаюць яе...