Чего не хватает
на сайте?


Случайные статьи

25.06.2009 Проблема выбора профессии для современной молодежи      Так уж устоялось, что ребенок обязан получать образование, сначала в школе, затем высшее, по будущей специальности. На этом ...
25.06.2009 Ученик, студент, кем станешь завтра?
25.06.2009 Что нужно сделать, чтобы выучить иностранный язык?

 Быстрый переход:

Апавяданне пятае. Радзімы знак на вуснах
     Жонка каваля Аўгіня расказвае пану Завальні гісторыю пра чараўніцу Праксэду і яе дачку Варку, якія жылі ў карчме за Дрысай. Суседзі падазравалі, што Праксэда чарамі забірае малако ад кароў з суседніх вёсак. Але сяляне не мелі доказаў, каб абвінаваціць Праксэду перад панам.
     Яе дачка Варка з дзяцінства мела радзімы знак на вуснах — людзі казалі: гэта з тае прычыны, што д'ябал пацалаваў дзяўчо. Маладыя панічы адзначалі, што радзімы знак не толькі не псуе яе, а, наадварот, надае прывабнасці. I чым больш радзімку хвалілі, тым хутчэй тая расла.
     Калі дзяўчыне споўнілася васемнаццаць гадоў, радзімка на вуснах была ўжо вялікая, але Варка яшчэ падабалася хлопцам. Яе заўсёды акружаў гурт залётнікаў, аднак дзяўчына пагарджала ўсімі, бо маці пераконвала яе, што яна выйдзе замуж за шляхціца. Аднак час мінаў, радзімка на дзявочым твары расла і ўжо не ўпрыгожвала, а псавала Варку.
     Ніхто з вяскоўцаў ужо не наважваўся ажаніцца з ёй.
     Аднойчы ўзімку полацкі мешчанін Якуб Плаксун спыніўся на некалькі дзён у карчме Праксэды. Якуб так упадабаў Варку, што пасватаўся да яе і атрымаў згоду. Многія людзі меркавалі, быццам Праксэда чарамі запаліла ў Плаксуне прыхільнасць да Варкі. Якубу шмат дрэннага нагаварылі пра Варку, але ён так кахаў яе, што нікому не хацеў даваць веры.
     Перад вяселлем Якуб параіўся з ксёндзам Будай, якога вельмі шанаваў. Буда падарыў Плаксуну абразкі Божае маці, якія мелі здольнасць адпускаць грахі, — для яго і будучай жонкі.
     Варка з удзячнасцю прыняла гэты падарунак.
     Пад час вяселля перад домам уначы спынілася карэта, якая, аднак, імгненна знікла. Потым у акно зазірнула нейкая пачварына. За сцяной завыла бура, і віхор сарваў дах з карчмы.
     Назаўтра Плаксун з жонкай, цешчай і цесцем з'ехалі ў Полацак. Пасля таго здарэння Праксэда зусім перамянілася: зрабілася набожнаю, выконвала ўсе рэлігійныя абрады і, нарэшце, сустрэла смерць у душэўным спакоі...