Чего не хватает
на сайте?


Случайные статьи

25.06.2009 Стоит ли школьникам идти учиться в гимназию?      Почти все мы учились в школе, когда были молодыми. Однако все школы различаются по своим требованиям к ученикам, кто-то ...
25.06.2009 Проблема выбора профессии для современной молодежи
25.06.2009 Ученик, студент, кем станешь завтра?

 Быстрый переход:

Сярэдневяковая цывілвацыя i яе ўклад у спадчыну чалавецтва

     У сярэдзіне XIII ст. сярэдневяковая цывілізацыя Еўропы, насельніцтва якой павялічылася к 1300 г. да 73 млн чалавек, дасягнула свайго росквіту, і відавочнымі сталі яе асноўныя рысы, пачалі накоплівацца яе дасягненні. Былі закладзены перадумовы стварзння сусветнага рынку, лідзіруючую ролю ў эканоміцы паступова набываюць гарады, дзе з'явіліся цэхі рамеснікаў, аб'яднанні купцоў і палепшыліся ўмовы жыцця насельніцтва. Дыктат рэлігіі ахапіў ужо не толькі духоўную, але і палітычную сферу. Значная частка мастацтва і навукі развівалася ў рэлігійнай форме, пад эгідай царквы ўзніклі універсітэты. На вёсцы панавала натуральная гаспадарка, умацавалася асабістая залежнасць сялян, усталявалася феадальная іерархія. Агульнай рысай сярэднявечча было яшчэ павелічэнне каменнага будаўніцтва, асабліва замкавага і культавага. Тэхніцы сярэднявечча ўласцівы трохпольны севазварот, ужыванне ўгнаенняў, палепшаны плуг. З XI ст. з'явіліся ветраныя, вадзяныя млыны, якія выкарыстоўваліся як зернавыя, сукнавальныя, лесапільныя, папяровыя. Еўропа не толькі пазнаёмілася, але і сама вынайшла порах і паперу. Набыло распаўсюджванне каляровае і аптычнае шкло (параўнаць яго значэнне магчыма толькі са стварэннем компасу), як вынік, сталі ўжывацца акуляры, лінзы, падзорныя трубы. Адначасова з'явіліся марскія компасы і кармавыя рулі.
     У палітычнай сферы перыяд сярэднявечча характарызаваўся барацьбой феадальных манархій (каралеўстваў, княстваў), якія нярэдка насілі намінальны характар. Падмацоўвала іх уладу часцей за ўсё магутнасць царквы. Феадальная раздробленасць нараджала крывавыя сутычкі, калі васалы пераставалі падпарадкоўвацца свайму сюзерэну (спадару). У ВКЛ права не падпарадкоўвацца свайму сюзерэну было замацавана канстытуцыйна (для звяржэння князя, караля падымаўся рокаш, а для адмены яго закона збіралі ўзброеныя канфедэрацыі).
     Месца сусветных імперый антычнасці занялі гандлёва-палітычныя імперыі і саюзы, што падтрымлівала царква. Напрыклад, Ганза — саюз гандлёвых гарадоў цэнтра і поўначы Еўропы са сталіцамі ў Бругге, Любеку. Канкурэнтамі былі Венецыянская і Генуэзская рэспублікі, што ваявалі паміж сабой за панаванне ў паўднёвым рэгіёне Еўропы. З другога боку, ідэалагічнай асновай Візантыйскай імперыі была праваслаўная галіна хрысціянства, а каталіцкая галіна неаднаразова спрабавала адрадзіць Свяшчэнную Рымскую імперыю. Аднак самыя вялікія імперыі сярэднявечча склаліся на Усходзе. Напрыклад, магутны Арабскі халіфат пры дынастыі Амейядаў існаваў да сярэдзіны VIII ст. са сталіцай у Дамаску, а пры дынастыі Абасідаў са сталіцай у Багдадзе - да XIII ст.
     Вялікай была Мангольская імперыя, закладзеная паходамі Чынгісхана на Кітай, Сярэднюю Азію, Закаўказзе, Русь. Адзін з нашчадкаў, хан Батый пайшоў далей на Польшчу і Венгрыю. Частка Мангольскай імперыі ад Іртыша да Крыма, ад нізоўяў Дняпра да Дуная, так званая Залатая Арда, збірала даніну з часткі ўсходнерускіх зямель да 1476 г. Яна паіа пад націскам аднаго з чынгізідаў - Тамерлана (1336-1405 гг.), які таксама захапіў і апустошыў Сярэднюю Азію і яе сталіцу Самарканд, заняў тэрыторыі Таджыкістана, Казахстана, Ірана, Закаўказзя, Малую Азію і частку Індыі з г. Дэлі. Знакамітай на ўвесь свет была імперыя Вялікіх Маголаў у Індыі, што існавала з 1526 г. па 1857 г. Нагадаем толькі яе правіцеля Акбара і сталіцу Агру.
     З XIV ст. пачынае фарміравацца Асманская імперыя, якая паступова захапіла Малую Азію, Балгарыю, Сербію, Венгрыю, Крым, Малдову. У 1453 г. султан Махмед II захапіў Канстанцінопаль, зрабіў яго сталіцай імперыі пад назвай Істамбул. Так пала Усходнерымская Візантыйская імперыя, што існавала з IV ст. У канцы XVI ст. Асманская імперыя падпарадкавала сабе Грэцыю, Шырван (Азербайджан) і праіснавала аж да сярэдзіны XIX ст. Пануючай рэлігіяй у ёй было мусульманства. За выхад і панаванне на Чорным моры Расія неаднаразова ваявала з асманамі. Першыя перамогі прынёс канец ХVІІ-ХІХ стст. Рэч Паспалітая адстойвала свае рубяжы ад асманаў з ХV-ХVІ стст., асабліва цяжка прыйшлося ў 1672-1699 гг., калі яна была ўжо больш за 100 год уцягнута ў войны з Масквой і Швецыяй, а наперадзе была яшчэ Паўночная вайна 1700-1721 гг. Духоўнае жыццё сярэднявечнага грамадства вызначаецца панаваннем сусветных рэлігій: хрысціянства, мусульманства, будызму. Ва ўмовах феадальнай раздробленасці рэлігія інтэгравала сярэдневяковую цывілізацыю. На думку Ф. Брадэля, рэлігія была абалонкай фарміравання асобных эканамічных сістэм на цэлых кантынентах з паскораным развіццём рыначных адносін, яна падтрымлівала развіццё архітэктурных школ (гатычны і маўрытанскі стылі), але скавала вольную думку і рэгулярна дыктавала прызывы да падаўлення і знішчэння «няверных», ерэтыкоў. Фундаменталісцкая нецярплівасць вяла да падтрымкі інквізіцыі, шматлікіх войнаў па рэлігійных матывах. Яскравы прыклад - восем крыжовых паходаў з XI па XIII стст., якія прымалі зрэдку ізуверскія формы (маецца на ўвазе дзіцячы крыжовы паход 1212 г.). Акрамя разбурэння гарадоў і гібелі людзей за «вызваленне гроба Гасподня» крыжовыя паходы адцягнулі сацыяльнае незадавальненне з-за аграрнай перанаселенасці ў рамкі рэлігійнай барацьбы і паспрыялі згортванню рэвалюцыйнай сітуацыі ў Еўропе, ажывілі міжземнаморскі гандаль і пазнаёмілі з культурнай спадчынай, з навукова-тэхнічнымі дасягненнямі Усходу.
     Эканоміка сярэдневяковай цывілізацыі адрознівалася эканамічнай зацікаўленасцю сялян, рамеснікаў у выніках сваёй працы і іх параўнальна большай свабодай, калі глядзець на папярэднюю рабаўладальніцкую сістэму. Аднак правы сюзерэна (гаспадара, пана, барына), якому належала ўся зямля, над сялянствам не былі абмежаваны, шматлікія феадальныя падаткі, павіннасці і царкоўныя зборы неаднойчы выклікалі паўстанні. Сяляне былі прымацаваны да зямлі і абшчыны, рамеснікі - да цэхаў, купцы - да разрадаў (гільдый), служыцелі царквы і рыцары - да ордэнаў. Такая карпаратыўнасць жорстка рэгламентавала жыццё чалавека. Гарады былі цэнтрамі пад'ему гандлю, адукацыі, навукі і мастацтва, вольнадумства і ерасі. Таму не дзіўна, што ўклад гарадскога жыцця зноў адрадзіў сістэму гарадскога самакіравання (у Вялікім княстве Літоўскім, Рэчы Паспалітай - магдэбургскае, хэльмскае права) і прывёў да стварэння новага грамадскага класу - бюргерства, які потым заняў лідзіруючае становішча і стаў правобразам буржуазіі. Рост гарадоў прыпаў на другую палову XIII ст., напрыклад, у Германіі было 3000 гарадоў, на беларускіх землях - каля 100. Найбольшых поспехаў на працягу сярэдневяковай цывілізацыі дасягнулі гарады паўночнай Італіі: Генуя, Венецыя, Фларэнцыя. У іх усталяваўся рэспубліканскі лад, калі амаль уся Еўропа была манархічнай. Французскія і нямецкія рыцары-крыжакі атрымалі першае паражэнне менавіта ад гарадскіх абшчын Фларэнцыі і Мілана, таму потым скіравалі сваю захопніцкую актыўнасць на краіны Усходу. Венецыя і Генуя змагаліся паміж сабой за панаванне на марах, яны асвоілі ўзбярэжжы Міжземнага і Чорнага мораў. Напрыклад, Феадосія - гэта генуэзская калонія, што была вядома як Каффа. Фларэнцыя не мела выхаду да мора, яна спецыялізавалася на вытворчасці тканін з воўны. Там упершыню з'явіліся мануфактуры і склаліся класы наступных цывілізацый: прамысловай буржуазіі і наёмных рабочых. Прыток багаццяў, тавараў і хуткі грашовы абарот дазволіў венецыянцам стварыць унікальны помнік архітэктуры ў стылі «палаццо» — горад Венецыю на марской лагуне.
     З сярэдзіны XIV ст. з'явіліся першыя прыкметы крызісу сярэдневяковай цывілізацыі, які ахапіў XIV—XV стст. Ішло паступовае аслабленне эканомікі, рост цэнаў, з-за неўраджаяў прыходзіла ў заняпад сельская гаспадарка, скараціліся пасяўныя плошчы, адбыўся вялікі голад 1313-1317 гг., здараліся бунты, прайшла неаднаразова эпідэмія чумы. Насельніцтва Еўропы скарацілася да пачатку 1400 г. на 42%.