Чего не хватает
на сайте?


Случайные статьи

25.06.2009 Стоит ли школьникам идти учиться в гимназию?      Почти все мы учились в школе, когда были молодыми. Однако все школы различаются по своим требованиям к ученикам, кто-то ...
25.06.2009 Проблема выбора профессии для современной молодежи
25.06.2009 Что нужно сделать, чтобы выучить иностранный язык?

 Быстрый переход:

Сярэднявечча: паняцце, перыядызацыя i тыпы станаўлення феадалізму

     Паняцце сярэднявечча было ўведзена італьянскімі гуманістамі ў XV ст. і азначае перыяд у гісторыі чалавецтва, які раздзяляе антычнасць і Адраджэнне. Традыцыйная класіфікацыя сярэднявечча выглядае так: ранняе - V-Х стст., класічнае - ХІ-ХV стст., позняе — XVXVII стст. Пераход ад антычнай да сярэднявечнай цывілізацыі з феадальнай грамадска-гістарычнай сістэмай у Еўропе заняў V-VІІІ стст. Феадалізм — гэта грамадска-гістарычная сістэма, якая характарызуецца прыналежнасцю ўсіх зямель феадалам, марудным развіццём тэхнікі, асабістай залежнасцю сялянства, прымацаваннем сялян да зямлі, натуральнай гаспадаркай. Вылучаецца некалькі тыпаў, або шляхоў, станаўлення феадалізму:
     1. Візантыйскі - усталяванне феадальнага ладу было адзначана суіснаваннем дзяржаўнай, феадальнай, сялянскай, абшчыннай уласнасці. Усходнерымская, або Візантыйская, імперыя здолела захаваць культурную антычную спадчыну (у асноўным грэчаскую) з гарадской цывілізацыяй, моцным юрыдычным рымскім правам і рабаўладаннем. Працягвалі развіццё гарады Канстанцінопаль (Царград), Александрыя, Антыёхія, Эфес, Цір, Бейрут. Былі арганізаваны карпарацыі вольных рамеснікаў, гандляроў, судаўладальнікаў.
     2. Італьянскі тып развіцця феадалізму быў найбольш цяжкі і разбуральны. У V ст. Заходнерымская імперыя была захоплена варварамі, якія ўжо адчулі ўплыў іранскай, азіяцкай культур. Адкінуўшы спачатку за непатрэбнасцю вялікую частку антычнай культуры і дасягненні яе цывілізацыі, варвары да IX ст. адрадзілі рамёствы, аднавілі міжнародныя гандлёвыя сувязі, замацавалі іерархію феадальных зямельных адносін. Вярхі захопнікаў пераўтварыліся ў буйных землеўладальнікаў, а болыпая частка воінаў стала мелкімі землеўладальнікамі, што паступова страчвалі сваю незалежнасць. Варвары прынеслі з сабой культуру апрацоўкі металаў (зааморфны стыль арнаментаў у ювелірнай працы, вытворчасць высокаякаснай зброі), гарбарнае майстэрства. У 843 г. Італія выдзялілася з імперыі Карла Вялікага як самастойная дзяржава (за выключэннем поўдня).
     3. Французскі шлях быў характэрны для краін, што ўваходзілі ў Рымскую імперыю. Яны яшчэ захоўвалі асновы абшчынна-родавага ладу, калі пачалося пераўтварэнне правадыроў плямёнаў ва ўладальнікаў феодаў (вялікіх надзелаў зямлі), а вольных абшчыннікаў - у залежных сялян. У VIII—IX стст. у Франкскай дзяржаве панавала буйная феадальная вотчьша, якую апрацоўвалі калоны (зямельна залежныя сяляне) і сервы (асабіста залежныя сяляне).
     4. Для скандынаўска-рускай мадэлі генезісу феадалізму галоўнай рысай з'яўляецца пераход ад першабытнай грамадска-эканамічнай сістэмы адразу да феадалізму, мінуючы класічнае рабаўладанне (у цяжкіх кліматычных умовах утрыманне вялікай колькасці рабоў і выкарыстанне іх працы было эканамічна нявыгадна. Таму на ўсходнеславянскай тэрыторыі было распаўсюджана толькі патрыярхальнае рабства). У ІХ-Х стст. уласнікам зямель на Старажытнай Русі была дзяржава. Баяры атрымлівалі зямлю ў часовае карыстанне або проста мелі права збору дані з пэўнай тэрыторыі за сваю службу. Таму баярства імкнулася быць бліжэй да княжацкага двара, а не адасабляцца. Абшчына таго часу мела назву «вервь», за сваю зямельную маемасць яна рэгулярна плаціла падаткі (даніну). Феадальнае землеўладанне на Русі расло марудна, і толькі ў ХІ-ХІІ стст. адбылося разлажэнне дзяржаўнай формы маёмасці і ўзнікненне прыватна-феадальнай. Асновай землеўладання стала баярская вотчына, што пераходзіла ў спадчыну ад бацькі да сына. Большасць насельніцтва складалі вольныя сяляне — смерды. Палонныя рабы называліся халопамі і маглі сябе выкупіць. Такі шлях развіцця феадалізму быў характэрны для Расіі, Беларусі, часткі Украіны, Скандынавіі, Усходняй Прыбалтыкі, часткова - шатландскага рэгіену.
     5. Мусульманскі тып развіцця феадальнай грамадска-эканамічнай сістэмы звязаны з узнікненнем ісламу ў VII ст. і яго распаўсюджваннем у краінах Блізкага Усходу і Паўночнай Афрыкі. Для плямёнаў Аравійскага паўвострава ён стаў сцягам імклівых захопаў суседніх тэрыторый. За VІІ-IХ стст. арабы захапілі Блізкі Усход, Іран, Егіпет, Харэзм, Бухару, Іспанію, Паўднёвую Італію, Сіцылію, Корсіку. Нягледзячы на ўсе адмоўныя бакі арабскіх заваяванняў, яны станоўча садзейнічалі развіццю тэхнікі іррыгацыі, гандлю, пашырэнню кола рамёстваў, захаванню буйнах гарадоў, перакладу на арабскую мову антычнай пісьмовай спадчыны і яе захоўванню на працягу сярэднявечча (хрысціянская царква па магчымасці знішчала працы дзеячоў антычнасці). Першыя 200 год арабы не прымушалі сілай прымаць іслам, пры захаванні людзьмі сваёй рэлігіі падаткі з іх проста падымалі ў пяць разоў. Падобную «эканамічную верацярпімасць» прымяняў і князь Уладзімір пры хрышчэнні Русі.
     6. Усходні шлях пераходу да феадалізму назіраўся ў Індыі, Кітаі, Персіі, Сярэдняй Азіі. Тут не існавала класічнай формы рабаўладання, а зямельныя феадальныя адносіны развіваліся паступова. У Іране пераход да сярэднявечча адбыўся падчас Сасанідскай імперыі ў III—VII стст., калі ўсталявалася буйное латыфундыяльнае землеўладанне, з'явіліся саслоўі, залежнае сялянства. Прыкладна ў той жа час складваліся феадальныя адносіны і ў Індыі. У V-VІІІ стст. паступова зменшылася доля рабскай працы, бо рабоў адпускалі на волю і давалі зямлю (калоны). Большая частка вольных сялянабшчыннікаў стала феадальна залежнай, а саноўныя чыноўнікі атрымлівалі землі ў кармленне або спадчыннае валоданне. Вельмі значную ролю ў генезісе феадалізму Індыі адыгралі манастыры, якія валодалі вялікімі зямельнымі гаспадаркамі і прымацаванымі да іх сялянамі. Усё гэта не перашкодзіла Індыі захаваць саслоўна-каставы лад, які застаўся ад першабытнасці. У Кітаі феадалізм аформіўся значна раней - у II ст. пры дынастыі Хань, калі так званыя «моцныя дамы», багатыя землеўладальнікі, бралі пад свой патранат сялянскія гаспадаркі, плацілі за іх падаткі дзяржаве і атрымлівалі за гэта ад сялян натуральную рэнту. У выніку сяляне сталі асабіста залежнымі ад «моцных дамоў», адышлі пад іх суд. Прыкметай усталявання феадалізму стала распаўсюджванне канфуцыянства, філасофска-нарматыўнага вучэння, што падтрымлівала новую грамадска-эканамічную сістэму, забяспечвала яе пераемнасць. Кітайскія чыноўнікі выхоўваліся ў рамках вучэння Канфуцыя, атрымлівалі спецыяльную адукацыю для дзяржаўнай службы і нават здавалі экзамены ў прысутнасці імператара. Потым яны маглі займацца рэгістрацыяй шлюбу, нараджэння, смерці, збіраць падаткі і кіраваць дзяржавай на розных узроўнях улады. Пасля доўгай міжусобіцы III—IV стст. (Траецарства) пачынаецца эпоха росквіту лакальнай Кітайскай цывілізацыі. Развядзенне рысу, градкавае земляробства прасунулася далёка на поўнач, што дало магчымасць забяспечыць узросшае насельніцтва гарадоў прадуктамі. Хуткае развіццё гандлю, грашовай сістэмы і банкаў прывяло да ўвядзення першых пераводных банкаўскіх чэкаў у VII ст. З адкрыццём друкарскага станка ў IX ст. бурна развілося кітайскае кнігадрукаванне. Для параўнання, у Еўропе друкарскі станок набыў распаўсюджванне толькі ў сярэдзіне XV ст.
     У пераходны перыяд да сярэднявечнай цывілізацыі ва ўсіх краінах назіралася аднолькавая тэндэнцыя - перасялянне народаў, міграцыя. Пачалося гэта з вялікай каланізацыі грэкаў, потым адбыліся набегі варварскіх плямёнаў ост-, вестготаў, вандалаў у Еўропу, на Рым у прыватнасці. Далей вядомы перамяшчэнні варагаў, датчан з поўначы, а з усходу ішлі венгры, балгары, мангалоідныя плямёны гуннаў, авараў. У канцы сярэднявечча з усходу хлынуў паток мангола-татарскіх плямёнаў, якія захапілі Усходнюю і Цэнтральную Еўропу, Сярэднюю Азію, Закаўказзе. З Заходняй Еўропы ішлі патокі паломнікаў і крыжакоў на Блізкі Усход, Візантыю, славянскія дзяржавы.