Чего не хватает
на сайте?


Случайные статьи

25.06.2009 Стоит ли школьникам идти учиться в гимназию?      Почти все мы учились в школе, когда были молодыми. Однако все школы различаются по своим требованиям к ученикам, кто-то ...
25.06.2009 Ученик, студент, кем станешь завтра?
25.06.2009 Что нужно сделать, чтобы выучить иностранный язык?

 Быстрый переход:

Палітычныя i эканамічныя пераўтварэнні на Беларусі ў 90-я гг. XX - пачатку XXI ст.

     Пасля абвяшчэння незалежнасці Рэспублікай Беларусь і стварэння новых органаў дзяржаўнай улады ў галіне знешняй палітыкі была падцверджана прыхільнасць да прынцыпаў ААН усеагульнай дэкларацыі правоў чалавека. Рэспубліка Беларусь падпісала Парыжскую хартыю для новай Еўропы, уступіла ў Міжнародны фонд і Сусветны банк рэканструкцыі і развіцця. Яна з'яўляецца паўнапраўным членам больш за 60 міжнародных арганізацый. Беларусь абвясціла сябе бяз'ядзернай дзяржавай. Стратэгічныя ядзерныя сілы, размешчаныя на тэрыторыі рэспублікі, перайшлі пад юрысдыкцыю Расіі і былі выведзены. Рэспубліка далучылася таксама і да дагавора аб звычайных узброеных сілах у Еўропе і прыступіла да яго выканання ў 1993 г.
     Беларусь мае ўзаемавыгадныя партнёрскія адносіны з дзесяткамі краін Захаду і Усходу. Прыярытэтнымі з'яўляюцца адносіны з Расіяй. Яны атрымалі новае развіццё пасля абрання 10 ліпеня 1994 г. Прэзідэнтам краіны А. Р. Лукашэнкі. У 1995 г. быў праведзены рэферэндум, па выніках якога была прынята новая дзяржаўная сімволіка - чырвона-зялёны сцяг з беларускім арнаментам на белым полі і новы герб, блізкі да былога савецкага, рускай мове быў нададзены статус другой дзяржаўнай мовы. У лістападзе 1996 г. адбыўся яшчэ адзін рэферэндум, па якому 15 сакавіка 1997 г. прынялі новую Канстытуцыю, а дзень незалежнасці перанеслі на 3 ліпеня. Аднак народ выказаўся супраць адмены смяротнай казні за асабліва цяжкія злачынствы.
     Дагавор аб сяброўстве, добрасуседстве і супрацоўніцтве з Расіяй быў заключаны 21 лютага 1995-т. Ён прадугледжваў утварэнне ўмоў для фарміравання адзінай эканамічнай прасторы, каардынацыі фінансавай, мытнай і іншых палітык. Крокамі да паглыблення эканамічнай інтэграцыі стала ўтварэнне спачатку Садружнасці, а потым Саюза Беларусі і Расіі. Дагавор аб утварэнні саюзнай дзяржавы замацаваў міждзяржаўнае аб'яднанне дзвюх краін. Праграма вызначыла асноўныя накірункі сумесных дзеянняў да 2005 г. У 2000 г. пачалася сумесная рэалізацыя 48 канкрэтных праектаў. Паспяхова ідзе стварэнне міждзяржаўных фінансава-прамысловых груп - «БелРусАўта», «Электронныя тэхналогіі», «Фармат», «Інтараграінвест», «Абарончыя сістэмы» і інш. Асабліва патрэбна адзначыць праграму «Саюзны тэлевізар». У СССР выпускалася 12 млн тэлевізараў. Пасля 1991 г. Расія і Беларусь пачалі выпускаць усяго 20 тыс. апаратаў, а пасля стварэння сумеснай праграмы было ўжо выпушчана 1,5 млн тэлевізараў.
     Праграма сумесных дзеянняў дзвюх краін вызначыла 19 накірункаў. Найважнейшыя з іх: стварэнне адзінага плацежнага сродку, адзінай тарыфна-цэнавай палітыкі, адзінай мытнай прасторы, адзінай падатковай базы, адзінай пагранічнай прасторы і агульнага грамадзянства. Эканамічныя праблемы цесна звязаны з сацыяльнымі. Урад вырашае іх наступнымі спосабамі: рэгулярна павышае заробак, пенсіі, дапамогу маламаёмасным, вызначае ільготы малазабяспечаным, але рост цэн з-за інфляцыі зніжае эфектыўнасць гэтых мер. Важнейшай сацыяльнай праблемай з'яўляецца здароўе нацыі. За 10 год нараджальнасць знізілася з 13,9 да 9,3 чалавек на тысячу насельніцтва, а смяротнасць узрасла з 10,7 да 14,2 чалавек на тысячу насельніцтва. Працягласць жыцця знізілася ў жанчын з 71,1 да 68,4 гадоў, а ў мужчын - з 66,3 да 62,7 год. Таму распрацоўваецца дзяржаўная праграма «Здароўе нацыі». Ахова здароўя, асабліва ў чарнобыльскай зоне, стала прадметам пільнай увагі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.
     Пачатак XXI стагоддзя для Беларусі звязаны з вызначэннем галоўных рыс беларускай эканамічнай мадэлі развіцця (сакавік 2002 г.), якой уласцівы дзяржаўная і прыватная формы ўласнасці, сацыяльна арыентаваны рыначны механізм, актыўны ўдзел дзяржавы ў эканамічных працэсах, разважлівы і асцярожны падыход да прыватызацыі, шматвектарнасць знешнеэканамічных сувязей пры захаванні прыярытэту за саюзнай дзяржавай Расіяй і краінамі СНД, арыентацыя на еўрапейскі ўзровень жыцця насельніцтва. 3 сакавіка 2003 г. асаблівую ролю і значэнне набыла ідэалогія беларускай дзяржавы, якая ахопліве ўсе сферы жыцця грамадства, накіравана на ўмацаванне суверэнітэту і незалежнасці Рэспублікі Беларусь, фарміраванне высокіх грамадскіх якасцяў у яе жыхароў, паскарэнне сацыяльна-эканамічнага развіцця краіны. На міжнароднай арэне ўзрастае роля Беларусі як інтэгруючай сілы на прасторах СНД, у славянскім свеце і руху «недалучэння».