Чего не хватает
на сайте?


Случайные статьи

25.06.2009 Стоит ли школьникам идти учиться в гимназию?      Почти все мы учились в школе, когда были молодыми. Однако все школы различаются по своим требованиям к ученикам, кто-то ...
25.06.2009 Ученик, студент, кем станешь завтра?
25.06.2009 Что нужно сделать, чтобы выучить иностранный язык?

 Быстрый переход:

Абвяшчэнне суверэннай Рэспублікі Беларусь. Распад СССР i ўтварэнне СНД

     У канцы 80-х гг. нарастала незадаволенасць палітыкай перабудовы ва ўсіх саюзных рэспубліках. Усе яны жадалі большай незалежнасці ад цэнтра, у першую чаргу эканамічнай. Сепаратысцкія настроі станавіліся ўсё больш прыкметнымі. Іх натуральным вынікам з'явіўся «парад суверэнітэтаў» у 1990 г.э калі абвясцілі верхавенста рэспубліканскіх законаў над саюзнымі. Вярхоўны Савет БССР прыняў 27 ліпеня 1990 г. Дэкларацыю аб дзяржаўным суверэнітэце БССР і гэты дзень быў аб'яўлены Днём незалежнасці Рэспублікі Беларусь. Паўстала пытанне аб далейшым лёсе Савецкага Саюза. У сакавіку 1991 г. яно было вынесена на ўсенародны рэферэндум. Большасць грамадзян выказалася за захаванне абноўленага Саюза. У БССР прагаласавалі за Саюз 82,7% грамадзян. Пасля гэтага пачалася распрацоўка новага саюзнага дагавора. 20 жніўня 1991 г. павінна было адбыцца яго падпісанне, што азначала пераход на самой справе да федэратыўнай дзяржавы. Кансерватары, не здолеўшы сарваць гэты працэс на стадыі распрацоўкі, вырашылі не дазволіць падпісання дагавора ўвогуле. Гарбачова падчас ягонага адпачынку ў Крыму ізалявалі на дачы з 18 жніўня. Адначасова быў створаны дзяржаўны камітэт па надзвычайнаму становішчу (ДКНС-ГКЧП). Віцэ-прэзідэнт Г. Янаеў выдаў указ аб сваім уступленні на пасаду прэзідэнта СССР. Супраціўленне путчыстам узначалілі Б. Ельцын і кіраўніцтва РСФСР. Змоўшчыкі былі арыштаваны. Жнівеньскія падзеі азначалі канец перабудовы. Дзейнасць КПСС была прыпынена, паколькі яна фактычна падтрымала путчыстаў. Падзенне КПСС абумовіла распад СССР. У рэзідэнцыі Віскулі ў Белавежскай пушчы 8 снежня 1991 г. кіраўнікі Беларусі, Украіны і Расіі (С. Шушкевіч, Л. Краўчук, Б. Ельцын) падпісалі пагадненне аб утварэнні Садружнасці Незалежных Дзяржаў (СНД) і ліквідаванні Саюза ССР.
     Пасля гэтага рэспублікі адна за адной абвясцілі аб сваім выхадзе з СССР. Вярхоўны Савет БССР прыняў 25 жніўня 1991 г. пакет рашэнняў аб незалежнасці, палітычнай і эканамічнай самастойнасці рэспублікі. Дэкларацыі аб дзяржаўным суверэнітэце быў нададзены статус канстытуцыйнага закону. На сесіі Вярхоўнага Савета Беларусі 19 верасня былі зацверджаны назва «Рэспубліка Беларусь» і герб «Пагоня», бел-чырвона-белы сцяг. Міністэрства ўнутраных спраў БССР і Камітэт дзяржаўнай бяспекі БССР з саюзна-рэспубліканскіх устаноў былі ператвораны ў рэспубліканскія. Вярхоўны Савет прыняў рашэнне аб дэпартызацыі органаў дзяржаўнай улады і кіравання, дзяржаўных прадпрыемстваў, устаноў і арганізацый. З пачатку 1992 г. пачало дзейнічаць Галоўнае ўпраўленне пагранічных войскаў пры Савеце Міністраў Рэспублікі Беларусь, быў створаны Дзяржаўны мытны камітэт. У сакавіку 1992 г. пачало працу Міністэрства абароны Рэспублікі Беларусь.
     Важнай падзеяй стала падрыхтоўка і прыняцце 15 сакавіка 1994 г. новай Канстытуцыі. 10 ліпеня 1994 г. першым Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь быў абраны А. Р. Лукашэнка. Крах таталітарнай палітычнай сістэмы і абвяшчэнне Рэспублікай Беларусь свайго дзяржаўнага суверэнітэту змянілі яе становішча ў сістэме міждзяржаўных сувязяў. Сёння Беларусь як самастойная дзяржава прызнана ўсімі буйнейшымі краінамі свету. Яна актыўна дзейнічае ў ААН, іншых міжнародных арганізацыях. Беларусь разам з іншымі краінамі стала сааўтарам дакументаў па праблемах раззбраення і барацьбы з апартэідам.