Чего не хватает
на сайте?


Случайные статьи

25.06.2009 Проблема выбора профессии для современной молодежи      Так уж устоялось, что ребенок обязан получать образование, сначала в школе, затем высшее, по будущей специальности. На этом ...
25.06.2009 Ученик, студент, кем станешь завтра?
25.06.2009 Что нужно сделать, чтобы выучить иностранный язык?

 Быстрый переход:

Узнікненне i развіццё першабытнай гаспадаркі на Беларусі, яе асноўныя рысы і асаблівасці. Неалітычныя цывілізацыі старажытнасці

     Чалавек разумны (Homo sapiens) з'явіўся на тэрыторыі паўднёвай Азіі і Вялікім Афрыканскім разломе каля 4,5-5 млн год таму. Там былі знойдзены старажытныя астанкі малпападобнага чалавека. Пад уплывам касмічнай радыяцыі пачалася мутацыя генаў у ДНК і спатрэбілася 3 млн год, каб на планеце пачалася эвалюцыя тыпу хордавых (100 млн год таму), потым класа млекакормячых (60 млн год таму). Пасля гібелі дыназаўраў з'яўляецца атрад прыматаў (да яго адносяцца сучасныя малпы), каб у выніку з'явіўся ў сямействе гамінідаў (2 млн год таму) новы род, які назвалі Ното, які потым атрымаў дадатковую назву заріет (разумны). Зараз нас называюць Homo sapiens urbanize civilize (чалавек разумны, гарадскі, цывілізаваны).
     За 2,5 млн год адбыўся антрапагенез і мозг неандэртальца (ад знаходкі ў даліне р. Неандэр, Германія) ўжо мог пераапрацоўваць інфармацыю, абагульняць, рабіць вывады. Узнікненню сучаснага чалавека садзейнічала прамахаджэнне, ужыванне ў ежу мяса (жывёльнага бялка). Паступова адбываецца асваенне прылад працы і агню. Людзі перайшлі ад статку да абшчын, якія качавалі, вандравалі ўслед за статкамі жывёл - аб'ектамі палявання. Так былі заселены Еўропа, Азія, Афрыка, Амерыка. У аснове арганізацыі працы абшчыны ляжыць полаўзроставы падзел працы і пярвічная кааперацыя. Шчыльнасць насельніцтва - 1 чалавек на 50-100 км2.
     Мільён год таму людзі праніклі ў Міжземнамор'е, а потым на Каўказ і поўдзень Украіны. Першае пранікненне чалавека на Беларусь адбылося 100-35 тыс. год таму. Хутчэй за ўсё старажытныя людзі праніклі на паўднёва-заходнюю Беларусь па далінах рэк Дняпра, Дзясны, Сажа і Прыпяці ў сярэдзіне палеаліту падчас ледавіковага перыяду. Найстаражытнейшыя стаянкі на Беларусі наступныя: в. Юравічы Калінкавіцкага раёна і в. Бердыж Чачэрскага раёна Гомельскай вобласці (адпаведна 26 тыс. год і 23 тыс. год таму). На той час ужо існавала раннерадавая абшчына пры калектыўным спажыванні, размеркаванне прадуктаў было ўраўняльнае, род быў мацярынскім. У эпоху палеаліту людзі выкарыстоўвалі мову і ведалі спосабы фарміруючага насілля (табу-забарона) на кровазмяшэнне і інш.
     Апошні ледавік зыйшоў з Беларусі 15-10 тыс. год таму. На Беларусі наступіла эпоха мезаліту - з'явіліся краманьёнцы. ішло глабальнае пацяпленне клімату. У гэты час значна павялічваецца колькасць насельніцтва, распаўсюджваюцца лук і стрэлы як новы від зброі, павялічваецца распрацоўка крамянёвых радовішч. Вядома ўжо больш за 120 стаянак людзей на рачных далінах беларускіх рэк. З'яўляюцца складаныя прылады працы, пачынае развівацца пачатковае земляробства (матыкавае) ў далінах рэк, першым злакам быў ячмень. Упершыню ячмень з'явіўся ў Палесціне, потым у Малой Азіі, потым (6 тыс. год да н. э.) у Егіпце, Індыі, на Дунаі і Балканах. У жывёлагадоўлі першым быў прыручаны сабака, а потым дробная рагатая жывёла, каровы, свінні і г. д.
     Тэхнічны пераварот прывёў да маёмаснай дыферэнцыяцыі. З'яўляюцца бедныя і багатыя роды, сем'і. Людзі пачынаюць весці аседлы лад жыцця, з'яўляюцца паселішчы, акружаныя сценамі.
     На тэрыторыі Беларусі неаліт наступіў у 5-3-м тысячагоддзях да н. э. Гэта эпоха плямёнаў грабенчатай керамікі. Насельніцтва на тэрыторыі Беларусі было этнічна неаднародным і належала да чатырох археалагічных культур: I) нёманскай; 2) днепра-данецкай; 3) верхнедняпроўскай; 4) нарвенскай. Частка плямёнаў, што пражывала на поўначы Беларусі, мела кераміку з арнаментацыяй, якую сёння адносяць да фіна-угорскай. У познім неалЦе пачынаецца паступовы пераход да вытворчай гаспадаркі, што атрымала назву неалітычнай рэвалюцыі.
     Дасягненнямі неалітычнай цывілізацыі з'яўляюцца наступныя: 1) грамадскі падзел працы (паляванне, збіральніцтва, рыбалоўства, потым - жывёлагадоўля і земляробства); 2) выдзяленне рамёстваў, будаўніцтва як асобага віду дзейнасці, здабыча крэменю шахтавым метадам; 3) фарміраванне пласта прадстаўнікоў, якія кіруюць працай і жыццём людзей (жрацы, правадыры, воіны); 4) складванне зачаткаў навук (астраноміі, біялогіі, арыфметыкі, медыцыны, аграноміі); 5) адлюстраванне ведаў праз сістэму міфаў і рэлігійных вераванняў (татэмізм, фетышызм, анімізм), магію.
     Калі раней маёмасць была нічыйнай і адначасова агульнай, межы насілі прыблізны характар, то зараз на лепшыя прыродныя рэсурсы зацвярджаецца абшчынная маёмасць. Дамінуе ўраўняльны прынцып размеркавання. Спецыялізацыя сямей і абшчын прывяла да абмену прадуктамі працы, з'яўляюцца плямёны, як буйныя аб'яднанні некалькіх родавых абшчын. Усё часцей адбываюцца ваенныя сутыкненні, але дзяржавы, каб рэгуляваць іх, яшчэ няма.
     Мастацтва, што зарадзілася ў эпоху верхняга палеаліту (паўднёвая Гішпанія - пячора Альтаміра, поўдзень Францыі - пячора Ніо ў Альпах), атрымала яшчэ большае развіццё ў эпоху мезаліту, неаліту, асабліва ў абрадах, музыцы і танцах. З'яўляецца скульптура, так званыя палеалітычныя Венеры (выява цяжарнай жанчыны без галавы, рук і ног, якая сімвалізуе працяг чалавечага жыцця).
     У канцы неаліта ў Еўропе цэнтр цывілізацыі змяшчаецца на тэрыторыю паміж Дняпром і Карпатамі. У сувязі з развіццём земляробства і жывёлагадоўлі ўзрастае роля мужчыны ў грамадстве, патрыярхат прыходзіць на змену матрыярхату.
     Энеаліт (медна-каменны век) - гэта пераходны перыяд ад неаліту да бронзавага веку. Людзі сталі выкарыстоўваць медзь, золата, волава, свінец. Да перыяду энеаліту адносіцца трыпольская культура, якая знаходзілася паміж Дняпром і Карпатамі і датуецца 6-3-м тысячагоддзямі да н. э. Трыпольцы сталі выкарыстоўваць не толькі метал, але і рабоў, прыватную маёмасць, грашовае абарачэнне. Узнікае дзяржава, што сведчыла пра станаўленне раннякласавай цывілізацыі бронзавага веку. У ёй з цягам часу распаўсюдзілася рабаўладальніцтва. Адначасова на зямлі акрэсліліся вялікія культурныя супольнасці, якія, магчыма, адпавядалі моўным сем'ям (індаеўрапейцы, угра-фіны, цюркі, каўказскія плямёны). Так скончыўся даіндаеўрапейскі перыяд і пачаўся на рубяжы 3-2 тысячагоддзя да н. э новы перыяд - індаеўранейскі. Індаеўрапейскія плямёны, што прыйшлі на беларускія землі з Дуная і Днястра, прынеслі больш развітую земляробчую культуру, і спатрэбілася каля 2 тыс. год (з 3500 па 1500 г. да н. э.), каб тэрыторыя сучаснай Беларусі стала аграрным краем.
     На тэрыторыі Усходняй Еўропы пасля перыяду існавання рэдкіх лакальных ачагоў энеаліту ў 3—2-м тысячагоддзях да н. э. з'яўляюцца рысы раннякласавай цывілізацыі бронзавага веку. Цэнтрамі яе сталі Каўказ, Прыкарпацце, Урал. Набыў рэгулярны характар абмен паміж жывёлаводамі, якія ведалі металургію, і земляробамі. Моцных і вялізных дзяржаў тут не ўзнікла. Тлумачыцца гэта тым, што абшчыны былі раскіданы на велізарнай тэрыторыі, прычым толькі ў далінах рэк. Не існавала ірыгацыйнай сістэмы земляробства, буйных гарадоў, а сувязь з цэнтрамі лакальных цывілізацый бронзы была слабая. Глыбокага падзелу працы не адбылося.
     Эпоха сталасці бронзавага веку вядома сваім «вялікім перасяленнем народаў», якое пазнаёміла з тэхналогіяй апрацоўкі бронзы насельніцтва ўсіх мацерыкоў. Плямёны індаеўрапейцаў, якія пражывалі ў Малой Азіі (сёння Турцыя), з-за перанаселенасці сваей прарадзімы і неабходнасці пошуку новых зямель для засялення, пачалі гэта перасяленне. Па адной з версій, на пачатку 3 тысячагоддзя да н. э. індаеўрапейскія плямёны праніклі з Прыбалтыкі ў Панямонне, а пазней у 2 тысячагоддзі да н. э. у верхняе Падняпроўе і прама з Валыні ў паўднёва-заходнія раёны Беларусі. Жывёлаводы-вандроўнікі з больш развітай культурай былі вынаходнікамі кола, а таксама прынеслі на беларускія землі плужнае земляробства і больш высокую форму грамадскай арганізацыі - патрыярхат. Мясцовае старажытнае насельніцтва неалітычнай цывілізацыі было часткова асімілявана. У выніку змяшэння карэннага насельніцтва з індаеўрапейцамі ўтварыўся новы этнас - балты, што засяліў амаль усю Беларусь. Тут балты пражывалі да V ст. н. э., што могуць падцвердзіць назвы рэк і азёр нават на ўсходзе Беларусі, напрыклад, «Сож» з балцкага азначае «вада». Акрамя таго, карані і канчаткі, характэрныя сёння для моў літоўскіх і латышскіх (былых балцкіх плямёнаў), маюць такія назвы рэк і азёр як Друць, Палата, Ула, Асвея, Нарач, Нача, Уса, Сноў, Дрысвяты, Гайна, Клёва, Мытва, Усвеча, Муйса, Мена, Ольса, Рэхта, Рэса. Разам з пранікненнем балтаў у глыбінныя раёны Беларусі ішоў працэс моўнай і культурнай дыферэнцыяцыі саміх балтаў, які завяршыўся іх распадам на дзве вялікія групы: дняпроўскую і вісла-нёманскую. У гэты час налічваецца каля 1 тыс. гарадзішч, дзе людзі жылі ўжо сем'ямі.
     Другія плямёны індаеўрапейцаў, таксама ў выніку міграцыі і змяшэння з карэнным насельніцтвам, страцілі сваё адзінства і стварылі каля 40 народаў, якія належалі да адзінай індаеўрапейскай сям'і. Спачатку вылучыліся паўднёвыя групы - анаталійскі і інда-іранскі моўныя дыялекты (гэта мовы хетаў, іранцаў і арыяў). Прычарнамор'е стала другой прарадзімай для заходняй групы індаеўрапейскіх плямёнаў. Менавіта ад іх рэкі Дон, Днестр, Прут набываюць свае сучасныя назвы. Паўночна-заходняя група індаеўрапейцаў стала продкамі будучых германцаў. Паўночная група індаеўрапейскіх плямён жыла на прамежкавай тэрыторыі ад Балтыкі да верхняга Падняпроўя (тыя самыя прыбалты, якія засялілі Беларусь). Прарадзіма славян размяшчалася на поўдзень ад Одра да Дняпра. Неабходна памятаць, што мовы балтаў і праславянаў у сям'і індаеўрапейскіх моў найбольш блізкія.
     На Беларусі жалезны век настаў у VIII-VІІ стст. да н. э. (прыкладна на 200 год пазней за Грэцыю), калі першае, так званае крычнае, жалеза выраблялі яшчэ сырадутным шляхам. Гэты час характарызуецца наяўнасцю некалькіх археалагічных культур: днепрадзвінскай (на поўначы), штрыхаванай керамікі (сярэдняя і паўночна-заходняя частка), мілаградскай і зарубінецкай (на поўдні). Балты дняпроўскай і вісланёманскай груп, якія тут пражывалі, маглі ўжо сутыкацца з плямёнамі славянаў на поўдні і германцаў на захадзе. Гэта адбывалася, на думку Э. Загарульскага, яшчэ з бронзавага веку (3-2 тыс. г. да н. э.). Г. Штыхаў і іншыя лічаць, што славяне з'явіліся на Беларусі толькі ў VI-VIII стст. н. э. Аднак большасць вучоных згодна з тым, што выдзяленне славян у асобную этнічную групу патрэбна разглядаць разам з праблемай распаду індаеўрапейскай моўнай сям'і.
     Дакладна, як ішло рассяленне славян ва Усходняй Еўропе, невядома. Мяркуюць, што так (канцэпцыя Э. Загарульскага): славянскія плямёны, якія пачалі міграцыю з Вісла-Одэрскага басейна ў паўднёваусходнім накірунку, былі адрэзаны ад асноўнай сваёй масы плямёнамі германа-кельтаў, якія рухаліся ў тым жа накірунку, толькі хутчэй за славян. Падзеленыя славяне пайшлі ў абход германа-кельтаў, і адны рухаліся на Балканы - тут сфарміраваліся паўднёва-славянскія плямёны, а другія трапілі на паўночны захад Украіны і паўднёвыя раёны Беларусі (Прыпяць). У VІ-VIII стст. славяне адсюль нікуды не рухаліся. Тут яны сфарміраваліся як усходняе славянства. У IX ст. калі яны акрэплі, то пачалі асвойваць суседнія землі балтаў, фінауграў, ірана-цюркаў. Аб гэтым сведчаць даты асваення ўсходнімі славянамі Пабужжа і Панямоння - ХІ-ХІІ стст.
     Дадзеныя археалогіі называюць дзве культуры, якія дакладна належалі славянам: прага-карчагская (V—VII стст.) і лука-райкавецкая (VII-Х стст.). На Беларускім Палессі знойдзена прыкладна каля 100 помнікаў такіх тыпаў: Хатомель і Харомск на р. Гарынь, КажанГарадок і Чэрнічы на р. Прыпяць. Гэта падцвярджае тое, што міграцыя славян на Беларусь і засяленне імі Паазёр'я і Падзвіння ішлі праз усходняе Палессе (з поўдня на Віцебск). Яны прынеслі з сабой культуру паўзямлянак з пячамі-каменкамі, каменныя жорны, жалезныя нажы. Рассяленне прайшло хутка, і ўжо ў VІІІ-ІХ стст. пачаўся балцка-славянскі сінтэз. Шчыльныя кантакты славян з балтамі, якія тут пражывалі, прывялі да асіміляцыі балтаў (акрамя асобных рэгіёнаў Віцебскай вобласці). У выніку славяна-балцкага сінтэзу ў ІХ-Х стст. на Беларусі стыхійна сфарміраваліся новыя ўстойлівыя этнічныя супольнасці ўсходніх славян: крывічы, дрыгавічы, радзімічы. Яны ўяўлялі сабой не плямёны, а протанароднасці, якія ўжо склаліся, і адначасова пачатковыя дзяржаўныя ўтварэнні (протадзяржавы). Племянныя цэнтры ў крывічоў - Полацк, Смаленск, Пскоў, Вільня, іншымі словамі поўнач Беларусі, раёны Падзвіння і Падняпроўя; у дрыгавічоў - Тураў, Пінск, іншымі словамі паўднёвая і сярэдняя Беларусь (паміж Прыпяццю і Заходняй Дзвіной); у радзімічаў - Гомель, іншымі словамі паміж Дняпром і Дзясной, басейн р. Сож.
     Названыя этнічныя супольнасці ўцягваліся ў працэс фарміравання беларускага этнасу (народа).