Чего не хватает
на сайте?


Случайные статьи

25.06.2009 Стоит ли школьникам идти учиться в гимназию?      Почти все мы учились в школе, когда были молодыми. Однако все школы различаются по своим требованиям к ученикам, кто-то ...
25.06.2009 Проблема выбора профессии для современной молодежи
25.06.2009 Что нужно сделать, чтобы выучить иностранный язык?

 Быстрый переход:

Культура Беларусі савецкага часу

     Перыяд пад'ёму беларускай культуры прыпаў на 20-я гг. XX ст., калі праводзілася палітыка беларусізацыі. У 1921 г. быў адчынены' Беларускі дзяржаўны універсітэт, у 1922 г. - Інстытут беларускай культуры. У арганізацыі і працы Інбелкульта прымалі ўдзел Я. Карскі, Я. Купала, Я. Колас, Я. Лёсік, З. Бядуля, В. Ластоўскі. У гэты перыяд заявілі аб сабе такія таленавітыя пісьменнікі як К. Чорны, К. Крапіва, М. Зарэцкі, М. Чарот, Ц. Гартны, Я. Маўр і інш. Развіваліся драматургія, тэатр і кіно. У 1926 г. на экранах з'явіўся першы беларускі мастацкі фільм «Лясная быль» - аб грамадзянскай вайне. У 1929 г. была адчынена Акадэмія навук БССР. У 1932 г. была заснавана Беларуская дзяржаўная кансерваторыя, у якой выкладаў вучань А. Рымскага-Корсакава - У. Залатароў. Вучні самога Залатарова - А. Багатыроў, П. Падкавыраў, М. Вайнберг, У. Алоўнікаў - сталі вядомымі кампазітарамі. Прадукцыйна працавалі мастакі У. Волкаў, М. Філіповіч, М. Шагал, К. Малевіч, Я. Драздовіч.
     Значную шкоду нацыянальнай культуры нанеслі рэпрэсіі і Вялікая Айчынная вайна. Гэтыя страшныя гады засталіся ў памяці людзей і ў творчасці пісьменнікаў, мастакоў. Тэма вайны знайшла сваё адлюстраванне ў такіх творах, як «Альпійская балада», «Жураўліны крык» В. Быкава, «Хатынская аповесць», «Вайна пад стрэхамі» А. Адамовіча, «Ваенныя дзённікі» I. Мележа, «Глыбокая плынь», «Вазьму твой боль» I. Шамякіна. У. Караткевіч пісаў раманы на гістарычныя тэмы і набыў вядомасць дзякуючы «Дзікаму паляванню караля Стаха», «Чорнаму замку Альшанскаму».
     Шмат твораў беларускіх празаікаў былі экранізаваны і заваявалі прызнанне ўсесаюзнага гледача: «Альпійская балада», «Бацька» (рэж. У. Сцяпанаў), «Паланэз Агінскага» (рэж. I. Дабралюбаў), «Масква — Генуя» (рэж. Корж-Саблін). Імёны беларускіх драматургаў К. Крапівы, А. Макаёнка, А. Дударава сталі шырока вядомы ў СССР. Любоў гледачоў і прызнанне не толькі ў Савецкім Саюзе заваяваў беларускі балет. Ён увабраў у сябе вопыт савецкай і сусветнай харэаграфіі. Сярод поспехаў балетмайстра У. Елізар'ева балеты «Стварэнне свету» на музыку А. Пятрова, «Спартак» на музыку А. Хачатурана, «Кармэн-сюіта» на музыку Ж. Бізэ і Р. Шчадрына, «Балеро» на музыку М. Равеля.
     У выяўленчым мастацтве дамінавала героіка-патрыятычная тэматыка. Гэта працы М. Савіцкага «Лічбы на сэрцы», I. Ахрэмчыка «Абаронцы Брэсцкай крэпасці». Вялікі інтарэс гледачоў вызываюць працы Л. Шчэмелева, А. Кузьміча, У. Шкарубы, В. Хадаровіча. У памяць аб гераічнай барацьбе беларускага народа і панесеных ахвярах створаны мемарыяльныя комплексы «Хатынь» (С. Селіханаў), «Прарыў» (А. Анікейчык), «Брэсцкая крэпасць-герой» (А. Кабальнікаў). Вялікія дасягненні былі і ў музычнай культуры. Усесаюзную славу набылі ансамблі «Песняры», «Сябры», «Верасы», «Харошкі», хор імя Цітовіча і шмат іншых знакамітых калектываў. Сёння, у постсавецкі час, штогод з вялікім поспехам праходзіць у Віцебску «Славянскі базар», на які з'язджаюцца музыканты і спевакі са ўсёй постсавецкай прасторы і Еўропы. Нязменны поспех у «Залатога шлягера» - яшчэ аднаго музычнага фестываля ў Магілёве і ў харэаграфічнага фестываля «Сожскі карагод» у Гомелі. Праводзяцца таксама дні беларускай культуры ў Расіі. Поспех меў балет У. Елізар'ева «Рагнеда» (музыка А. Мдзівані). На выставе сучаснага выяўленчага мастацтва ў Манежы было прадстаўлена больш за 100 прац беларускіх мастакоў. М. Пташук прадставіў новы фільм «У жніўні 44-га ...». Адбыўся юбілейны канцэрт групы «Песняры», а на алеі зорак была закладзена зорка У. Мулявіна.