Чего не хватает
на сайте?


Случайные статьи

25.06.2009 Стоит ли школьникам идти учиться в гимназию?      Почти все мы учились в школе, когда были молодыми. Однако все школы различаются по своим требованиям к ученикам, кто-то ...
25.06.2009 Проблема выбора профессии для современной молодежи
25.06.2009 Ученик, студент, кем станешь завтра?

 Быстрый переход:

Палітыка перабудовы, яе неабходнасць i сутнасць

     Слова «перабудова» выкарыстоўваецца для вызначэння перыяду, які звязаны з дзейнасцю М. Гарбачова. У красавіку 1985 г. ён сфармуляваў мэту перабудовы так: «Широко используя достижения НТР, ... добиться сушественного ускорения социально-экономического прогресса». Да гэтага часу грамадства ўжо зразумела, што далей так жыць нельга. Існуючая сацыялістычная сістэма даказала сваю нежыццяздольнасць, не вытрымала спаборніцтва з заходнееўрапейскай капіталістычнай эканомікай. Аднак Гарбачоў спадзяваўся яе рэфармаваць, зрабіць сацыяльна накіраванай, выправіць «асобныя» дэфармацыі сацыялізму.
     З мая 1985 г. пачалася шырокая антыалкагольная кампанія, у выніку якой эканоміка недалічылася 70 млрд рублёў, рэзка павялічылася самагонаварэнне. У студзені 1987 г. на першы план была пастаўлена задача дэмакратызацыі грамадскага жыцця. Вялікую ролю ў інтэлектуальным распрыгоньванні грамадства адыграла прэса. Да пераасэнсавання існуючых парадкаў падштурхнула і чарнобыльская катастрофа 26 красавіка 1986 г. У чэрвені 1987 г. была прынята першая за гады перабудовы эканамічная рэформа. Яе мэтай абвяшчаўся пераход ад адміністрацыйных да эканамічных сродкаў кіравання, да кіравання праз інтарэсы і з дапамогай матэрыяльнай зацікаўленасці людзей. Але механізм гэтай рэформы не адпавядаў пастаўленай мэце. Ён не прызнаваў прыватных формаў маёмасці, не закранаў асноў адміністрацыйнакаманднай сістэмы эканомікі.
     У 1988 г. на XIX канферэнцыі КПСС упершыню за гады савецкай улады было пастаўлена пытанне аб неабходнасці глыбокай рэформы палітычнай сістэмы, бо ў ёй знаходзіўся механізм тармажэння новых рэформаў. У 1989 г. стала відавочным, што эканамічны крызіс паглыбляецца. Дэмакратызацыя самой партыі адставала ад дэмакратызацыі грамадства, яе аўтарытэт падаў, а ініцыятыва пераходзіла да абноўленых пасля выбараў Саветаў, а таксама да новаўтвораных палітычных партый і рухаў. Узнікненне новых палітычных структур адлюстроўвала крызіс камуністычнай ідэі. Палітычны плюралізм закрануў нават КПСС і прывёў да яе расколу.
     Паступова прыходзіла расчараванне народа ў М. Гарбачове, бо яго шматлікія абяцанні не падтрымліваліся рэальнымі зменамі ў жыцці. Эканамічнае становішча пагоршылася, што прывяло да ўзмацнення забастовачнага руху. Напрыклад, у сакавіку 1991 г. баставалі 542 прадпрыемствы. Адной з прычын радыкалізацыі мас стаў канчатковы прарыў інфармацыйнай блакады. Сталі шырока вядомы злачынствы Леніна, Сталіна, кіраўніцтва НКУС-КДБ, КПСС. Запланаваная Гарбачовым рэвалюцыя «зверху» перарастала ў рэвалюцыю «знізу». З мэтай узвышэння аўтарытэту ўлады вясной 1990 г. на III з'ездзе Саветаў быў уведзены пост Прэзідэнта СССР, на які абралі М. Гарбачова. У маі 1990 г. насуперак намаганням цэнтральнай улады старшынёй Вярхоўнага Савета Расіі быў абраны Б. Ельцын, які рашуча выступаў супраць непаслядоўнага курса кіраўніцтва краіны. Вынікам дыскусій дзвюх палітычных ліній, радыкальнай і кансерватыўнай, стала прыняцце дакументаў XXVIII з'езда КПСС, у якіх гаварылася, што адзінай «альтэрнатывай... адміністрацыйна-каманднай сістэме будзе рыначная эканоміка».
     Нягледзячы на такое радыкальнае вырашэнне праблемы супраціўленне кансерватараў узмацнялася. Паралельна ўзрастаў канфлікт паміж цэнтрам і рэспублікамі. Неабходнасць падпісання новага саюзнага дагавора была ўсё больш відавочнай і вясной 1991 г. аб гэтым дамовіліся кіраўнікі саюзных рэспублік і М. Гарбачоў. Але жнівеньскі путч 1991 г. перашкодзіў гэтым планам.
     Рэальным дасягненнем перабудовы стала галоснасць, якая паступова пераўтварылася ў свабоду слова. У другой палове 80-х гг. у краіне быў сапраўдны газетны і часопісны бум. Былі апублікаваны «Дзеці Арбата» А. Рыбакова, «Белыя адзенні» В. Дудзінцава, «Зубр» Д. Граніна, «Начавала хмарка залатая...» А. Прыстаўкіна і шмат іншых раней забароненых кніг.