Чего не хватает
на сайте?


Случайные статьи

25.06.2009 Стоит ли школьникам идти учиться в гимназию?      Почти все мы учились в школе, когда были молодыми. Однако все школы различаются по своим требованиям к ученикам, кто-то ...
25.06.2009 Ученик, студент, кем станешь завтра?
25.06.2009 Что нужно сделать, чтобы выучить иностранный язык?

 Быстрый переход:

Сацыяльна-эканамічнае і палітычнае жыццё ў БССР у 1965-1985 гг. нарастанне крызісных з'яў

     У пачатку 70-х гг. кіраўніцтвам краіны быў абвешчаны курс на павышэнне эфектыўнасці грамадскай вытворчасці. Прадугледжвалася стварэнне і выкарыстанне новых машын, абсталявання, тэхналагічных працэсаў. больш шырокае прымяненне вылічальнай тэхнікі. Рашэнне гэтых задач бачылі ў неабходнасці канцэнтрацыі вытворчасці шляхам утварэння вытворчых, навукова-вытворчых аб'яднанняў і камбінатаў. Да канца дзевятай пяцігодкі ў БССР іх колькасць дасягнула сотні, у склад якіх увайшлі 354 прадпрыемствы.
     Празмерная цэнтралізацыя і канцэнтрацыя вытворчасці ў народнай гаспадарцы прывялі да манапалізму. У той жа час невялікія прадпрыемствы дазвалялі ствараць гібкія тэхналогіі. Вядома, што працягласць цыклаў укаранення новаўвядзенняў на малых фірмах у 2-3 разы меншая, чым у буйных канцэрнах. У другой палове 70-х гадоў свет уступіў у новы этап навукова-тэхнічнай рэвалюцыі (НТР). У жыццё ўваходзілі персанальныя камп'ютэры, міні-заводы, якія мелі робататэхнічныя сістэмы. У нас панаваў экстэнсіўны падыход, пашыраўся апарат кіраўніцтва. На аднаго працуючага прыходзілася шэсць чыноўнікаўкіраўнікоў. Расходы на ўтрыманне апарата чыноўнікаў у БССР склалі ў 1970 г. 49,4 млн р., у 1980-68,5; у 1985 г. - 87,2 млн р. Краіна жыла за кошт продажу рэсурсаў сыравіны. З 1970 па 1980 гг. здабыча і продаж нафты выраслі ў 10 разоў, але атрыманыя грошы расходаваліся на прадукты харчавання і тавары спажывецкага попыту. Сельская гаспадарка развівалася на экстэнсіўнай аснове. Была распрацавана праграма ліквідацыі так званых неперспектыўных вёсак. У БССР былі прызнаны неперспектыўнымі 2745 вёсак. Напрыклад, у Мінскім раёне з 400 вёсак атрымалі права на жыццё толькі 28. Гэта праграма нанесла вялікую шкоду сельскай гаспадарцы.
     Знізіліся тэмпы жыллёвага будаўніцтва. Калі ў дзевятай пяцігодцы ў БССР было пабудавана 434,4 тыс. кватэр, то ўжо ў дзесятай - толькі 391 тыс. Негатыўныя з'явы ўзмацніліся ў галіне аховы здароўя. Скарачалася фінансаванне медыцыны, што адмоўна адбівалася на здароўі людзей. Калі ў 1970 г. на Беларусі на 1 тыс. чалавек прыходзілася 7,6 памерлых, то ўжо ў 1985 г. - 10,6. Да пачатку 80-х гг. СССР апынуўся на 35-м месцы ў свеце па працягласці жыцця. Скарачаліся расходы і на сістэму адукацыі. У выніку краіна адстала ад ЗША па ўзроўні забеспячэння тэхнічнымі сродкамі навучання і па якасці адукацыі.
     Адным з накірункаў дзяржаўнага рэгулявання дабрабыту народу служыць палітыка заработнай платы. У 1970 г. сярэднямесячны заробак склаў у БССР 106,4 рублі, у 1985 - 173,7 рублі. У калгаснікаў суадносна 57 і 155 рублёў. Але пры гэтым збліжаліся ўзроўні заробку розных катэгорый работнікаў. Зніжаўся заробак складанай кваліфікаванай працы, у асаблівасці ў Інжынераў, настаўнікаў, урачоў, работнікаў культуры. Не ўлічваўся ўклад работніка, якасць і вытворчасць ягонай працы. Ураўнілаўка прыводзіла да падзення прэстыжу вышэйшай адукацыі. Прырост заробку быў фактычна з'ездзены павышэннем з 1965 г. па 1988 г. рознічных цэн на харчаванне на 30%, на тавары лёгкай прамысловасці на 80%, на іншыя тавары нават у два разы. Выпуск тавараў, якія не былі забяспечаны грашамі, прыводзіў да інфляцыі і росту цэн.
     Застойныя з'явы ў эканоміцы, забыццё сацыяльнай сферы, закасцянеласць палітычнай сістэмы, абмежаванне дэмакратыі прывялі да крызіснай сітуацыі ў краіне. Кіраўніцтва краіны не здолела зразумець небяспечнасць негатыўных тэндэнцый, якія нарасталі, а тым больш рашыцца на дэмантаж адміністрацыйна-каманднай сістэмы.
     На фоне агульнасаюзных крызісных з'яў сацыяльна-эканамічныя паказчыкі БССР выглядалі лепш. Па тэмпах росту нацыянальнага даходу на душу насельніцтва і па тэмпах росту вытворчасці працы рэспубліка займала першае месца ў СССР. Гэта тлумачышда стварэннем у пасляваенны перыяд моцнай матэрыяльна-тэхнічнай базы, створанай працай народаў усіх рэспублік.
     Для першай паловы 70-х гг. характэрна зніжэнне канфрантацыі паміж Усходам і Захадам. Быў падпісаны шэраг міжнародных пагадненняў, у тым ліку Заключны акт агульнаеўрапейскага Савета па бяспецы і супрацоўніцтву (Хельсінкі, 1975). Яго падпісалі кіраўнікі 35 дзяржаў. Яны дамовіліся кіравацца прынцыпамі суверэннай роўнасці, тэрытарыяльнай цэласнасці, непарушнасці межаў, а таксама паважаць правы чалавека і яго асноўныя свабоды. Але насуперак гэтаму дакументу і СССР, і ЗША працягвалі гонку ўзбраення. Брэжнеўскім кіраўніцтвам была прапанавана дактрына абмяжаванага суверэнітэту, у адпаведнасці з якой ажыццяўлялася ўмяшанне ва ўнутраныя справы сацыялістычных краін. У прыватнасці, была падаўлена «Пражская вясна» ў 1968 г. у Чэхаславакіі. У 1979 г. пачалася ваенная інтэрвенцыя ў Афганістан, гэта прывяло да падзення аўтарытэта СССР у свеце.
     Ва ўнутранай палітыцы ўсё больш адчувалася нецярпімасць уладаў да праяў свабоднага мыслення. Пачалася паступовая рэанімацыя сталінізму. У асяродку навуковай і творчай інтэлігенцыі сталі ўзнікаць нават цэлыя групы людзей, нязгодных з рэжымам. Яны адкрыта выступалі супраць абмяжавання грамадзянскіх свабод. Улады выкарыстоўвалі разнастайныя сродкі для падаўлення дысідэнцкага руху, але знішчыць яго не здолелі. Асноўнай праявай дысідэнства тады былі пратэсты і звароты ў адрас кіраўніцтва краіны. Узнік друк без цэнзуры - «самиздат». Па руках хадзілі машынапісныя копіі тэкстаў вучоных і літаратараў, накіраваныя супраць афіцыйных улад. Частка гэтай прадукцыі друкавалася на Захадзе - «тамиздат».
     На Пушкінскай плошчы Масквы 5 снежня 1965 г. адбылася першая дэманстрацыя пад лозунгамі грамадзянскіх свабод. Сярод абаронцаў дэмакратыі вызначыліся свае лідэры: А. Сахараў, В. Букоўскі, Ю. Галанскаў. У 1968 г. на Захадзе выйшаў раман А. Салжаніцына «В круге первом», за што ён быў выключаны з Саюза пісьменнікаў. Прысуджэнне Салжаніцыну Нобелеўскай прэміі выклікала хвалю незадавальнення савецкіх сродкаў масавай інфармацыі. У 1973 г. таксама на Захадзе пабачыў свет «Архипелаг ГУЛАГ». За гэта пісьменнік быў пазбаўлены савецкага грамадзянства і высланы з краіны. У тыя ж гады актывізаваў сваю дзейнасць па абароне грамадзянскіх свабод А. Сахараў. Яго імя стала шырока вядомым сусветнаму грамадству. У 1975 г. яму была прысуджана Нобелеўская прэмія міру. У 1980 г. ён быў сасланы ў Горкі, адкуль ён вярнуўся ў 1988 г., калі да ўлады прыйшоў М. Гарбачоў. Геаграфія дысідэнцкага руху была дастаткова шырокай: шмат гарадоў Украіны, Расіі, Беларусі, Казахстан. Такія ж настроі пачалі распаўсюджвацца нават у арміі. У 1975 г. зампаліт вялікага супрацьлодачнага карабля «Старажавы» капітан трэцяга рангу У. Саблін арыштаваў камандзіра, заняў ягонае месца на мосціку і павёў карабль у нейтральныя воды, дзе звярнуўся да кіраўнікоў краіны з адозвай. Ён папярэджваў аб гібельнасці і марнасці курсу, які праводзіла кіраўніцтва краіны. Ваенныя самалёты спынілі «Старажавы», а Саблін пасля суда быў расстраляны.
     У 1965-1980 гг. кіраўніцтва Беларусі ўзначальваў П. Машэраў. Ён карыстаўся сярод народа павагай і аўтарытэтам. Ён мог рэальна змяніць састарэлага Брэжнева, але раптам загінуў у аўтакатастрофе. Доўгі час не мог друкаваць свае творы В. Быкаў, які пісаў пра вайну суровую праўду. Таленавітыя працы рэчыцкага мастака А. Ісачова не адпавядалі нормам сацыялістычнага рэалізму. Ён памёр у 33 гады, але ягоная слава расце год ад году. У. Караткевіч таксама трапіў пад колы цэнзуры і не мог працаваць вольна над творамі, звязанымі з гісторыяй Беларусі.
     Ідэалагічны дыктат не даў магчымасці раскрыць свой талент шмат якім людзям. Гэта быў перыяд застою - час страчаных магчымасцей. У гэтыя гады з пераменным поспехам ішла барацьба дэмакратычнай (якая ішла ад прагрэсіўных дзеячоў культуры) і таталітарнай (якая ішла ад структур пануючай улады) тэндэнцый.