Чего не хватает
на сайте?


Случайные статьи

25.06.2009 Проблема выбора профессии для современной молодежи      Так уж устоялось, что ребенок обязан получать образование, сначала в школе, затем высшее, по будущей специальности. На этом ...
25.06.2009 Ученик, студент, кем станешь завтра?
25.06.2009 Что нужно сделать, чтобы выучить иностранный язык?

 Быстрый переход:

Беларусь у гады "Хрушчоўскай адлігі" i сацыяльна-эканамічных рэформаў (1953-1964 гг.)

     Гэты перыяд звязаны з іменем М. Хрушчова, які ўзначальваў партыю і савецкі ўрад у 1953-1964 гг. Гэтыя гады яшчэ называюць «адлігай» па выразу Іллі Эрэнбурга. Гэта азначае, што настала пацяпленне ва ўнутранай і знешняй палітыцы. Перамены сталі магчымымі пасля арышту ў чэрвені 1953 г. Л. Берыі, з якім звязвалі самыя жорсткія рэпрэсіі. У 1956 г. М. Хрушчоў выступіў на XX з'ездзе КПСС з дакладам аб кульце асобы I. Сталіна. Даклад у савецкім друку не апублікавалі, але на Захадзе яго чытаць маглі. У нашай краіне яго пабачылі толькі праз 33 гады. У дакладзе прыводзілася шмат фактаў аб злачынных дзеяннях I. Сталіна па арганізацыі распраў над партыйнымі і савецкімі работнікамі, над камандзірамі Чырвонай Арміі, прадстаўнікамі творчай інтэлігенцыі і дзеячамі народнай гаспадаркі.
     Пасля з'езда на Беларусі пачалася рэабілітацыя ахвяр сталінізму, і з 1956 па 1962 гг. у рэспубліцы было рэабілітавана больш за 29 тыс. чалавек. Сярод іх вядомыя партыйныя, дзяржаўныя, ваенныя, грамадскія дзеячы: М. Галадзед, Е. Убарэвіч, В. Шаранговіч і інш. Былі вернуты сасланыя ў 1944-1945 гг. у Сібір і на Далёкі Усход балкарскі, чачэнскі, калмыцкі, інгушскі, карачаеўскі народы. Праводзілася палітыка галоснасці, з'явіліся дзесяткі новых газет, альманахаў, часопісаў: «Москва», «Юность», «Иностранная литература», «Нева». У «Новом мире» была апублікавана аповесць А. Салжаніцына «Один день Ивана Денисовича» аб жыцці вязняў у лагерах, пачаўся працэс пасмяротнай рэабілітацыі работнікаў культуры, асабліва літаратуры. Разам з рэабілітацыяй вярталася і іх творчая спадчына. Зноў пачалі друкавацца творы Ц. Гартнага, М. Зарэцкага, М. Чарота і інш. Са сталінскіх муроў да творчай працы вярнуліся С. Грахоўскі, С. Шушкевіч, Р. Бярозкін. У 1957 г. у Маскве адбыўся Міжнародны фэст моладзі і студэнтаў.
     М. Хрушчоў быў першым савецкім лідэрам, якога пабачыў Захад, але там ён паводзіў сябе так, як і дома, таму сваёй непасрэднасцю прыводзіў заходнюю грамадскасць у шок. Паляпшэнне адносін з ЗША было пагоршана крызісам 1962 г. з-за савецкіх ракет, размешчаных на Кубе. У той час свет знаходзіўся ў адным кроку ад ядзернай вайны, аднак М. Хрушчоў усвядоміў вялікую адказнасць за лёс народаў і загадаў вывесці ракеты з Кубы.
     Пашыраліся правы саюзных рэспублік у эканоміцы і культуры, пашыраліся правы прафсаюзаў, узрастата роля іншых грамадскіх арганізацый. У краіне ішло аздараўленне маральна-псіхалагічнага клімату, ліквідавалася атмасфера страху. Аднак перамены ў духоўным жыцці былі супрацьлеглымі. Не разглядалася пытанне аб сацыяльнай прыродзе культа асобы, аб адміністрацыйна-каманднай сістэме. Дазвалялася ўмяшанне ва ўнутраныя справы іншых краін, так было падаўлена паўстанне 1956 г. у Будапешце. Парушаліся правы чалавека: напрыклад, была расстраляна мірная дэманстрацыя працоўных у Новачаркасску ў 1962 г. У тым жа годзе М. Хрушчоў раскрытыкаваў у грубай форме мастацкую выставу на Манежы. У 1961 г. была прынята ўтапічная праграма пабудовы камунізму за 20 год. М. Хрушчоў паступова страчваў аўтарытэт у грамадстве, асабліва пасля хлебнага крызісу, выкліканага заменай збожжавых пасяўных плошчаў на кукурузныя, што прывяло да неўраджаю. У выніку змовы ў кастрычніку 1964 г. яго вызвалілі ад пасады кіраўніка ўрада. Барацьба дэмакратычнай і кансерватыўнай плыні скончылася перамогай апошняй. Яшчэ ў 1957 г. была зроблена першая спроба зняць М. Хрушчова, але тады яго падтрымала ваенная і партыйная эліта. У 1964 г. ад яго бесперапынных рэформаў усе стаміліся, супраць яго былі ўжо ўсе слаі грамадства, таму людзі развіталіся з ім без жалю і нават з палёгкай.
     На пачатку 50-х гг. савецкая эканоміка перажывала значныя цяжкасці. З прыходам да ўлады М. Хрушчова былі прыняты меры па ліквідацыі недахопаў у сельскай гаспадарцы. Аднаўляўся прынцып матэрыяльнай зацікаўленасці, павялічваліся асігнаванні на аграрны сектар, узрасталі закупачныя цэны, была зменена сістэма падаткаабкладання. Калгаснікі сталі атрымліваць пенсіі, ажыццяўлялася электрыфікацыя вёсак, будаваліся дарогі, у вёсках адчыняліся крамы, клубы, бальніцы, школы. У выніку назіраўся рост вытворчасці, паступова паляпшаўся дабрабыт сялян. Адначасова вялося асваенне цалінных і залежных зямель у Казахстане, куды ехала моладзь з усіх саюзных рэспублік.
     З сярэдзіны 50-х гг. у свеце разгарнулася навукова-тэхнічная рэвалюцыя. У БССР пераважнае развіццё атрымалі галіны прамысловасці, якія вызначалі тэхнічны прагрэс: радыётэхнічная, хімічная, нафтахімічная, паліўна-энергетычная, прыборабудаванне. У першай палове 50-х гг. уступілі ў лік дзеючых у Мінску падшыпнікавы, гадзіннікавы, радыятарны заводы, адзін з буйнейшых у Еўропе камвольны камбінат. У другой палове 50-х гг. вялося будаўніцтва Салігорскага калійнага камбіната, Гродзенскага азотна-тукавага завода, Гомельскага суперфасфатнага, Наваполацкага нафтапераапрацоўчага заводаў, у Мінску і Пінску - фабрык штучных скур, у Маладзечне — штучнага каракуля.
     Гаспадарчыя рэформы другой паловы 60-х гг. працягнулі пошукі шляхоў рэфармавання, распачатых у папярэднім дзесяцігоддзі. У сакавіку 1965 г. было вырашана павысіць закупачныя цэны на сельгаспрадукцыю, устанавіць цвёрдыя планы нарыхтовак на пяць гадоў з разбіўкай па гадах, увесці надбаўкі да цэн на прадукцыю, што нарыхтоўвалася звыш плана. Былі скасаваны неабгрунтаваныя абмежаванні на ўтрыманне жывёлы ў асабістым карыстанні. Былі спісаны пазыкі маламоцным гаспадаркам, рэзка павялічыліся капіталаўкладанні. Значна выраслі пастаўкі сельгастэхнікі, аказвалася дапамога вёсцы ў электрыфікацыі і меліярацыі.
     З верасня 1965 г. пачаліся значныя змены ў кіраванні прамысловасцю і будаўніцтвам. Колькасць паказчыкаў, што гшанаваліся зверху, скарачалася са 100 да 8. Пры адзнацы дзейнасці прадпрыемстваў галоўным стаў паказчык рэалізаванай прадукцыі. Для матэрыяльнага стымулявання працы рабочых ствараліся спецыяльныя фонды на прадпрыемствах. Саўнаргасы ліквідаваліся, адбыўся пераход да галіновай сістэмы кіравання праз міністэрствы.
     Вынікам восьмай пяцігодкі стаў рост нацыянальнага даходу на 41%, аб'ёму прамысловай вытворчасці на 59%. Вытворчасць працы ў сельскай гаспадарцы расла на 6,5% штогод. Валавая прадукцыя калгасаў і саўгасаў за другую палову 60-х гадоў узрасла ў параўнанні з папярэдняй пяцігодкай на 45%, вытворчасць збожжа - на 53, мяса - на 73, малака - на 66%. Адзначаныя паказчыкі былі дасягнуты ў пераважнай ступені за кошт экстэнсіўных фактараў.
     Аднак, рэформы 50-60-х гг. не атрымалі свайго далейшага развіцця. Эканамічныя крокі не былі падмацаваны рэформай палітычнай сістэмы. Пераход да галіновага прынцыпу кіравання прывёў да манапалізму і ведамаснага дыктату. Будаваліся гіганцкія ГЭС, у той час як знікалі пад вадою вялікія плошчы і нават гарады. Вялося фарсіраванае развіццё экалагічна шкодных вытворчасцей. Свавольства агульнасаюзных ведамстваў супярэчыла жыццёвым інтарэсам насельніцтва рэгіёнаў. Л. Брэжнеў не разумеў сэнсу рэформаў і быў па-сутнасці супраць іх. Яго пазіцыя ў значнай ступені спрыяла згортванню рэформаў.