Чего не хватает
на сайте?


Случайные статьи

25.06.2009 Стоит ли школьникам идти учиться в гимназию?      Почти все мы учились в школе, когда были молодыми. Однако все школы различаются по своим требованиям к ученикам, кто-то ...
25.06.2009 Ученик, студент, кем станешь завтра?
25.06.2009 Что нужно сделать, чтобы выучить иностранный язык?

 Быстрый переход:

Сацыяльна-эканамічнае i палітычнае становішча Беларусі ў перыяд германскай акупацыі (1917-1919 гг.) i польскай інтэрвенцыі 1919-1920 гг. Барацьба за стварэнне беларускай дзяржаўнасці ў 1917-1920 гг.

     9 снежня 1917 г. паміж Савецкай Расіяй і Германіяй пачаліся мірныя перамовы. Але яны па віне Л. Троцкага былі сарваны. Германскае камандаванне дало сваім войскам загад пачаць 18 лютага 1918 г. наступленне, што рэзка абвастрыла сітуацыю на Заходнім фронце. Германскія войскі хутка набліжаліся да Гомеля і Менска. У такіх умовах балыпавіцкае кіраўніцтва Аблвыканкамзаха і СНК Заходняй вобласці спешна эвакуіраваліся ў Смаленск.
     Створаны ўдзельнікамі разагнанага па загаду бальшавікоў у снежні 1917 г. Усебеларускага з'езда Выканкам вырашыў узяць уладу ў свае рукі. 21 лютага 1918 г. ён звярнуўся да народа Беларусі з Устаўной граматай, у якой абвясціў сябе часовай уладай на тэрыторыі Беларусі. Да адкрыцця Усебеларускага устаноўчага з'езда функцыі новай улады ўсклаліся на створаны Выканкамам Народны Сакратарыят. Старшынёй Народнага Сакратарыята стаў адзін з лідэраў БСГ Я. Варонка.
     Выканкам прыняў 9 сакавіка 1918 г. другую Устаўную грамату, у якой абвясціў Беларусь Народнай Рэспублікай - БНР. Выканкам быў перайменаваны ў Раду БНР, прэзідыум якой узначаліў прадстаўнік БСГ Я. Серада. Яна аб'яўлялася заканадаўчым органам да склікання Устаноўчага з'езду.
     Паміж Савецкай Расіяй і Германіяй 3 сакавіка 1918 г. без удзелу беларусаў быў заключаны Брэсцкі мірны дагавор, па якім беларускія землі, што ляжалі на захад ад лініі Дзвінск - Свянцаны — Пружаны і належалі раней Расіі, перадаваліся Германіі і Аўстра-Венгрыі, якія павінны былі вырашыць будучыню дадзеных земляў. Гэта яшчэ больш падштурхнула развіццё незалежных ад бальшавіцкай Расіі тэнденцый у асяроддзі беларускага нацыянальнага руху. Ва ўмовах процістаяння з бальшавісцкай уладай спадзяванне заставалась толькі на дапамогу Германіі ў будаўніцтве беларускай дзяржавы.
     Пасля доўгіх спрэчак у Выканкаме паміж прыхільнікамі незалежнасці і прыхільнікамі аўтаноміі Беларусі ў складзе Расіі 25 сакавіка большасцю галасоў была прынята трэцяя Устаўная грамата, якая абвяшчала незалежнасць БНР.
     Акт аб незалежнасці БНР прызналі Украіна, Літва, Турцыя, Фінляндыя. Бальшавікі заяўлялі, што стварэнне БНР - гэта спроба буржуазна-памешчыцкіх колаў адарваць Беларусь ад Расіі, далучыць яе да Германіі. Не прызнала БНР і Германія, бо гэта супярэчыла ўмовам Брэсцкага міру. Аднак нямецкая адміністрацыя не перашкаджала Радзе самастойна вырашаць шэраг пытанняў. Рада БНР звярнулася да германскага імператара з тэлеграмай, у якой дзякавала за вызваленне Беларусі, прасіла дапамагчы ў стварэнні яе дзяржаўнай незалежнасці ў саюзе з Германскай імперыяй. Пасылка тэлеграмы імператару Германіі выклікала ў БНР востры палітычны крызіс, Выканкам і сама БСГ раскалоліся, утварыліся новыя палітычныя партыі.
     Пасля рэвалюцыі ў Германіі (лістапад 1918 г.) Савецкі ўрад дэнансаваў Брэсцкі мірны дагавор і рушыў Чырвоную Армію на Захад. Чырвоная Армія 10 снежня 1918 г. заняла Менск. Менскі Савет аб'явіў аб аднаўленні Савецкай улады. Да сярэдзіны лютага 1919 г. амаль на ўсёй тэрыторыі Беларусі зноў усталявалася ўлада бальшавікоў. Урад БНР выехаў у эміграцыю.
     Пасля адыходу нямецкага войска з тэрыторыі Беларусі і аднаўлення Савецкай улады да лютага 1919 г. зноў узнікла пытанне аб самавызначэнні беларусаў. Абласны выканаўчы камітэт Заходняй вобласці (Аблвыканкамзах) не прызнаваў існавання беларускай нацыі. Узначальвалі камітэт А. Мяснікоў і В. Кнорын. У кіраўніцтве РКП(б) панавала думка, што чалавецтва знаходзіцца напярэдадні сусветнай пралетарскай рэвалюцыі. Германія і Полынча быццам бы ўжо стаялі на мяжы сацыяльнага выбуху. Самавызначэнне нацый, стварэнне самастойных рэспублік здавалася справай непатрэбнай, нават шкоднай, таму што стварала бар'еры на шляху сусветнай рэвалюцыі. Аднак надзеі на пралетарскую рэвалюцыю ў Полынчы і Германіі не здзейсніліся. Пашыраўся рух за нацыянальнае самавызначэнне ў Літве, Украіне, на Беларусі. Прабальшавісцкі Беларускі нацыянальны камітэт (Белнацкам) на чале з А. Чарвяковым прапанаваў пераўтварэнне Заходняй вобласці ў аўтаномную рэспубліку ў складзе РСФСР. Прапанову Белнацкама падтрымалі беларускія секцыі РКП(б), якія аб'ядноўвалі беларусаў-камуністаў на чале са З. Жылуновічам. Гэта, а таксама пагроза далучэння беларусаў да толькі што створанай Польскай дзяржавы, прымусіла бальшавіцкае кіраўніцтва прыслухацца да патрабаванняў нацыянальных секцый ЦК РКП(б) аб стварэнні беларускай дзяржаўнасці. ЦК РКП(б) пайшоў насустрач патрабаванням беларускіх камуністаў і прыняў рашэнне аб стварэнні БССР.
     У Смаленску 30 снежня 1918 г. адбылася VII Паўночна-Заходняя абласная канферэнцыя РКП(б). Вырашалася пытанне аб стварэнні Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі Беларусь (ССРБ) і КГЕБ. Было прынята рашэнне аб утварэнні самастойнай сацыялістычнай рэспублікі, перайменаванні Паўночна-Заходняй арганізацыі РКП(б) у КП(б)Б. ЦК КП(б)Б узначалілі А. Мяснікоў і В. Кнорын. Урад БССР узначаліў беларус З. Жылуновіч. 1 студзеня 1919 г. быў абнародаваны Маніфест урада Беларусі, які абвясціў утварэнне ССРБ. Уся ўлада аб'яўлялася толькі за Саветамі. Сталіцай ССРБ стаў Менск, куды са Смаленска пераехаў урад.
     Паколькі ні I з'езд КП(б)Б, ні ЦК КПБ(б) не мелі права абвяшчаць дзяржаву ці ствараць органы ўлады, каб надаць дэмакратычнасць гэтым актам, быў скліканы I Усебеларускі з'езд Саветаў. Ён адбыўся ў Мінску 2-3 лютага 1919 г. У перыяд падрыхтоўкі з'езда адбыліся наступныя змены: ЦК РКП(б) прыняў рашэнне аб далучэнні да РСФСР беларускіх па складу насельніцтва Віцебскай, Магілёўскай, Смаленскай губерняў і аб'яднанні ССРБ з Літоўскай ССР. Гэта рабілася дзеля таго, каб адмежаваць РСФСР ад Польшчы з мэтай прадухілення адкрытай вайны з ёй і для барацьбы супраць БНР за ўсталяванне сваёй улады. На з'ездзе Саветаў было прьшята рашэнне аб'яднаць Беларусь з Літвой, і 27 лютага 1919 г. з'явілася адзіная Літоўска-Беларуская ССР са сталіцай у Вільні.
     У сакавіку 1919 г. пачынаецца савецка-польская вайна. Палякі акупіравалі большую частку Беларусі, фронт стабілізаваўся толькі па лініі ракі Бярэзіны. На захопленай тэрыторыі польскія ўлады ўсталявалі жорсткі рэжым.
     Пасля вызвалення Мінскай губерні ад польскіх акупантаў 31 ліпеня 1920 г. у Мінску была прынята дэкларацыя аб незалежнасці ССРБ, каб падцвердзіць яе існаванне, і адначасова зменена назва рэспублікі на БССР. На вызваленай тэрыторыі аднаўлялася Савецкая ўлада. Так адбылося другое абвяшчэнне БССР. Рыжскі мірны дагавор быў падпісаны 18 сакавіка. Польшчы, як пераможцы, адыходзіла значная частка тэрыторыі з насельніцтвам каля 4,5 млн чалавек. БССР засталося толысі шэсць паветаў Мінскай губерні. Віцебская і Гомельская губерні, заходнія паветы Смаленшчыны знаходзіліся ў складзе РСФСР.
     Такім чынам, стварэнне беларускай дзяржаўнасці ішло ў цяжкіх, супярэчлівых умовах. Супрацоўніцтва бальшавіцкіх і дэмакратычных нацыянальных сіл не атрымалася. Беларускія нацыянальныя сілы зрабілі спробу стварыць беларускую дзяржаўнасць пры падтрымцы нямецкіх акупацыйных уладаў, і гэта спроба пацярпела няўдачу. Бальшавікі прыслухаліся да патрабаванняў нацыянальнага самавызначэння, была створана беларуская савецкая дзяржава, але яна адразу сутыкнулася з цяжкасцямі польскай інтэрвенцыі, у выніку якой значная частка тэрыторыі Беларусі адыйшла да Польшчы.
     30 снежня 1922 г. БССР разам з РСФСР, УССР, ЗСФСР стала заснавальніцай Саюза Савецкіх Сацыялістычных Рэспублік (СССР).