Чего не хватает
на сайте?


Случайные статьи

25.06.2009 Проблема выбора профессии для современной молодежи      Так уж устоялось, что ребенок обязан получать образование, сначала в школе, затем высшее, по будущей специальности. На этом ...
25.06.2009 Ученик, студент, кем станешь завтра?
25.06.2009 Что нужно сделать, чтобы выучить иностранный язык?

 Быстрый переход:

Беларусь напярэдадні i ў час кастрычніцкіх падзей 1917 г. Размежаванне палітычных сіл пасля кастрычніка 1917 г. Першы ўсебеларускі з'езд

     Да восені 1917 г. сацыяльна-эканамічнае становішча краіны пагоршылася. Працягвалася першая сусветная вайна і Заходні фронт праходзіў праз Беларусь. Насельніцтва пакутвала ад цяжару ўтрымання больш як двухмільённай арміі Заходняга фронту, працягваў зніжацца жыццёвы ўзровень. Нявырашаным заставалася пытанне аб міры, як вынік, зноў узраслі антыўрадавыя настроі. Усё гэта было выкарыстана бальшавікамі для ажыццяўлення курса VI з'езда РСДРП(б) на ўзброенае паўстанне. Яны пачалі актыўна праводзіць сваіх прадстаўнікоў у Саветы, таму ў верасні 1917 г. мелі значны поспех у буйных прамысловых цэнтрах, у тым ліку ў Мінску і Гомелі на Беларусі. Каб кампенсаваць слабасць сваіх пазіцый у Саветах па ўсёй Беларусі, бальшавікі разгарнулі моцную агітацыю сярод салдат Заходняга фронту. Апошнія стаміліся ад вайны і ахвотна паддаліся агітацыі за мір. Таму бальшавіцкія арганізацыі на Беларусі на 95% складаліся з салдат. Уплыў на армію даваў бальшавікам магчымасць разгарнуць для захопу ўлады падрыхтоўку ўзброеных фарміраванняў, атрымаўшых назву «Чырвоная гвардыя». Па-балыпавіцку настроеныя рабочыя і салдаты 25 кастрычніка 1917 г. пад кіраўніцтвам ЦК РСДРП(б) скінулі Часовы ўрад. 26 кастрычніка II Усерасійскі з'езд Саветаў абвясціў Савецкую ўладу ў цэнтры і на месцах.
     Весткі аб перамозе ўзброенага паўстання ў Петраградзе трапілі на Беларусь апоўдні 25 кастрычніка. Іх атрымалі па вайсковым радыё бальшавікі Мінска. Мінскі Савет, у якім пераважалі бальшавікі, абвясціў аб пераходзе ўлады ў яго рукі. З вызваленых з турмаў салдат быў арганізаваны Першы рэвалюцыйны полк. Бальшавіцкі кантроль быў усталяваны над урадавымі і ваеннымі ўстановамі, чыгуначным вузлом, поштай, тэлеграфам. Былі створаны ваенна-рэвалюцыйныя камітэты (ВРК), якія абапіраліся на салдацкія масы. Супраціўленне бальшавікам спрабаваў аказаць Камітэт выратавання рэвалюцыі на чале з меншавіком Т. Калатухіным. Камітэт увёў у Мінск Каўказскую дывізію і прад'явіў Мінскаму Савету ультыматум з патрабаваннем перадачы яму ўсёй улады ў горадзе і на Заходнім фронце. На некаторы час усталявалася двоеўладдзе. Перавага сіл спачатку апынулася на баку Камітэта выратавання, што прымусіла Мінскі Савет пайсці на часовы кампраміс з ім. Аднак, адразу пасля прыбыцця 1 лістапада ў Мінск браняпоезда і другіх па-бальшавіцку настроеных ваенных фарміраванняў суадносіны сіл змяніліся. Камітэт выратавання рэвалюцыі не адважыўся пайсці на ўзброены канфлікт. Улада ў Мінску і на Заходнім фронце перайшла канчаткова ў рукі ВРК. Камітэт выратавання рэвалюцыі быў распушчаны, а Т. Калатухін арыштаваны. Пры дапамозе ВРК бальшавікі распускалі Саветы, у якіх не мелі пераважнай большасці, праводзілі іх перавыбары і такім чынам забяспечвалі ўсталяванне сваёй улады. У Магілёве была ліквідавана стаўка Вярхоўнага галоўнакамандуючага рускай арміяй генерала М. Духоніна. Замест яго бальшавікі прызначылі прапаршчыка М. Крыленка. Пераход улады ў рукі Саветаў у арміях Заходняга фронту адбыўся бяскроўна і хутка.
     На Беларусі пасля кастрычніка 1917 г. пачалося фарміраванне бальшавіцкіх органаў улады і кіравання. У кастрычніку 1917 г. прайшлі з'езды рабочых і сялянскіх дэпутатаў, з'езды армій Заходняга фронту. Быў створаны Абласны выканаўчы камітэт Заходняй вобласці і фронту (Аблвыканкамзах), старшынёй якога стаў бальшавік М. Рагозінскі, а таксама Савет Народных Камісараў (СНК) пад старшынствам К. Ландара. Мясцовыя органы кіравання - гарадскія думы, управы, земскія ўстановы - былі ліквідаваны і заменены Саветамі, што праводзілі палітыку толькі бальшавіцкай партыі.
     Летам 1917 года актывізаваліся беларускія нацыянальныя сілы. Яны правялі ў ліпені 1917 г. II з'езд беларускіх нацыянальных арганізацый, дзе прынялі рашэнне дабівацца аўтаноміі Беларусі ў складзе дэмакратычна-рэспубліканскай Расіі. На з'езде была створана Цэнтральная беларуская рада, якая пасля кастрычніка 1917 г. была пераўтворана ў Вялікую беларускую раду (ВБР). ВБР не прызнала ўладу Аблвыканкамзаха і разглядала яго, як выключна франтавы орган улады. Супрацоўніцтва ВРБ і Аблвыканкамзаха ў справе стварэння беларускай дзяржаўнасці не адбылося. У снежні 1917 г. па загаду Аблвыканкамзаха быў разагнаны 1 Усебеларускі з'езд, які быў скліканы ў Менску па ініцыятыве БСГ і ЦБР і галоўнай мэтай якога было самавызначэнне беларусаў, стварэнне на Беларусі нацыянальнадэмакратычнай дзяржавы.