Чего не хватает
на сайте?


Случайные статьи

25.06.2009 Проблема выбора профессии для современной молодежи      Так уж устоялось, что ребенок обязан получать образование, сначала в школе, затем высшее, по будущей специальности. На этом ...
25.06.2009 Ученик, студент, кем станешь завтра?
25.06.2009 Что нужно сделать, чтобы выучить иностранный язык?

 Быстрый переход:

Культура Беларусі апошняй чвэрці XVIII - XIX ст.

     Культура Беларусі развівалася ў новых абставінах, звязаных з фарміраваннем капіталістычных адносін, беларускай нацыі, зараджэннем і паступовым узмацненнем нацыянальнай самасвядомасці беларусаў. У канцы XVIII - першай палове XIX ст. моцныя пазіцыі мела польская культура. Польская мова дзейнічала як размоўная, мова адукацыі, тэатра, кнігадрукавання. Адначасова з паланізацыяй пачынаецца русіфікацыя, але нягледзячы на гэта ішоў працэс росту самасвядомасці беларусаў, станаўлення культуры беларускай нацыі. Станаўленне капіталістычных адносін праходзіла ва ўмовах панавання ідэалогіі Асветніцтва, якое на Беларусі было прадстаўлена рознымі накірункамі: 1) магнацкім (Я. Храптовіч, А. Тызенгауз); 2) шляхецкабуржуазным (Б. Дабшэвіч, М. Пачобут, К. Нарбут); 3) памяркоўнарэфармацыйным (1. Вольскі); 4) радыкальным (Я. Ялінскі, Я. Ясінскі). Пад уплывам ідэй Асветніцтва была праведзена рэформа адукацыі. Віцебская, Гродзенская, Менская і Магілёўская губерніі ўвайшлі ў склад Віленскай вучэбнай акругі. Навуковым цэнтрам стаў Віленскі універсітэт. Пасля падаўлення паўстання 1830-1831 гг. ён быў зачынены, а ў адукацыю паўсюдна ўводзілася руская мова. Адначасова Полацкі царкоўны сабор забараніў дзейнасць уніяцкай царквы. З другога боку, набылі распаўсюджанне свецкія ўстановы адукацыі - школы, прыватныя пансіянаты, прафесійныя вучылішчы. У 1848 г. быў адчынены Горы-Горацкі земляробчы інстытут (але хутка і ён будзе зачынены). Пасля паўстання 1863-1864 гг. на тэрыторыі Беларусі не было вышэйшых навучальных устаноў.
     Літаратура гэтага перыяду прадстаўлена ананімнымі паэмамі «Энеіда навыварат» і «Тарас на Парнасе», творамі Я. Чачота, Я. Баршчэўскага, В. Дуніна-Марцінкевіча. Высокага ўзроўню развіцця дасягнуў прыгонны і прафесійны тэатр, вядомасць набылі Залескі тэатр М. Агінскага, Слуцкі і Нясвіжскі тэатры Радзівілаў, Ружанскі і Дзярэчынскі тэатры Сапегаў, шырокую распаўсюджанасць меў аматарскі тэатр. З'яўляюцца першыя гарадскія прафесійныя тэатры ў XIX ст., па-ранейшаму папулярным быў народны тэатр, у рамках якога працаваў В. Дунін-Марцінкевіч.
     Сярод вядомых дзеячоў музыкальной культуры былі М. К. Агінскі, М. Кл. Агінскі, М. Ельскі, I. Глінскі. У выяўленчым мастацтве дамінаваў класіцызм, які потым змяніўся рамантызмам. У жывапісе развіваюцца жанры партрэту (Я. Рустэм, В. Ваньковіч), гістарычны (Н. Орда, Л. Дамель), пейзажны (В. Дзмахоўскі), нацюрморту (I. Хруцкі). У архітэктуры барока ў канцы XVIII ст. на Беларусі пачынае паступова змяняцца класіцызмам. Найбольш вядомыя наступныя помнікі: палацавы комплекс Румянцавых-Паскевічаў і сабор Пятра і Паўла у Гомелі, Булгакаў у Жылічах, Сноўскі палац, Віцебскі палац генералгубернатара. На змену класіцызму ў сярэдзіне XIX ст. прыйшоў рамантызм, які яскрава праявіў сябе ў садова-паркавым мастацтве (пейзажныя паркі Гомеля, Лагойска, Жылічаў, Савейкаў). Сярод прадстаўнікоў скульптурнага мастацтва атрымалі прызнанне бацька і сыны Ельскія, Я. Астроўскі, Р. Слізень.