Чего не хватает
на сайте?


Случайные статьи

25.06.2009 Стоит ли школьникам идти учиться в гимназию?      Почти все мы учились в школе, когда были молодыми. Однако все школы различаются по своим требованиям к ученикам, кто-то ...
25.06.2009 Проблема выбора профессии для современной молодежи
25.06.2009 Ученик, студент, кем станешь завтра?

 Быстрый переход:

Народная гаспадарка Беларусі ў парэформенны перыяд (60-90 гг. XIX ст.)

     Эпоха развіцця капіталізма ў Расіі і на беларускіх землях выпадае на адносна кароткі адрэзак часу (1861-1917 гг.).
     Сельская гаспадарка. На змену прыгоннай гаспадарцы прыйшла пераходная сістэма, якая складалася з элементаў феадальнага і капіталістычнага ладу. Сяляне працавалі на паноў з-за эканамічнай неабходнасці. На Беларусі дамінавала буйное латыфундыяльнае памешчыцкае землеўладанне (88,6% зямельных уласнікаў былі латыфундыстамі). Сельская гаспадарка ўцягвалася паступова ў рыначныя адносіны, што патрабавала павелічэння асартыменту і колькасці сельскагаспадарчай прадукцыі. На першым месцы стаяла вытворчасць збожжа, з 70-х гг. XIX ст. Беларусь стала экспарцёрам збожжавых у Расію і замежжа. Да канца 90-х гг. жывёлагадоўля таксама павялічвае тэмпы развіцця і колькасць статкаў узрастае на 50%. Сялянская гаспадарка давала на рынак у другой палове XIX ст. 1/4 таварнага збожжа, 3/4 таварнага ільну, бульбы, мяса і малака. З ростам таварна-грашовых адносін паскорыўся працэс маёмаснага і класавага расслойвання сялянства. Зямля стала аб'ектам куплі-продажу і да канца 70-х гг. XIX ст. 62% сялянскіх двароў мелі па 15 дзесяцін зямлі, каля 10,4% - больш за 20 дзесяцін.
     У 80-х гг. XIX ст. паток таннага і якаснага хлеба з Амерыкі, Канады, Аўстраліі і Аргенціны знізіў яго кошт ў Еўропе. У працэсе сусветнага аграрнага крызісу цана на пшаніцу ўпала на 10-35 %, ячмень - на 3862%, на жыта - у два разы. Беларускія памешчыкі разараліся, бо айчынная пшаніца была нізкай якасці і каштавала даражэй. Памешчыцкая гаспадарка стала пазыковой і пашырылася арэнда зямлі. Падзенне цэн пачынаецца ў 1881 г. і працягваецца да 1897 г. З-за таго, што вываз хлеба ў Рыгу і Варшаву стаў нявыгадным, памешчыкі пераводзілі гаспадарку на малочную жывёлагадоўлю, выраб масла і сыру (трэцяе месца па Расіі пасля Сібіры і Прыбалтыкі), ільнаводства, бульбаводства, вырошчванне канаплі. Пад уплывам крызісу пачынаецца ўвядзенне машыннай тэхнікі. Акрамя таго, хуткімі тэмпамі ішла дыферэнцыяцыя сялянскай гаспадаркі - буйная буржуазія склала 8-10%, сярэднякі - 32, бедната - 60%». У гаспадарках сялянскай буржуазіі працавала 55 тысяч батракоў.
     Сусветны аграрны крызіс прывёў да змены спецыялізацыі сельскай гаспадаркі Беларусі. Галоўнымі цэнтрамі вытворчасці ільна сталі паветы Віленскай, Віцебскай і Магілёускай губерняў. Лён вывозілі ў Германію і Аўстрыю. Вытворчасць канаплі размяшчалася ў асноўным у Магілёўскай губерні. Пяньку вывозілі ў Германію і Англію. Гродзенская і Менская губерніі вырошчвалі бульбу і займаліся вінакурствам.
     Прамысловасць. Развіццё капіталізму на Беларусі праходзіла ў тры этапы: 1) дробнатаварная вытворчасць (дробныя сялянскія промыслы); 2) капіталістычная мануфактура; 3) фабрыка. Першыя два парэформенныя дзесяцігоддзі супадаюць з першым і другім этапамі. Адбываўся рост рамеснай вытворчасці па ўсіх паказчыках: узрасла колькасць прадпрыемстваў, рабочых, прадукцыі. У мястэчках было 63% рамеснікаў, у гарадах - 37%. Невялікія капіталістычныя мануфактуры дзейнічалі ў харчова-смакавай, гарбарнай, суконнай, шкляной, керамічнай, цаглянай і тэкстыльнай прамысловасцях. Іх колькасць узрасла з 7 да 17%. Вялікая ўдзельная вага дробнатаварнай вытворчасці на Беларусі тлумачыцца наступнымі гістарычнымі ўмовамі: 1) прымусова пераселенае з сельскай мясцовасці яўрэйскае насельніцтва не магло ў сваёй пераважнай большасці валодаць вялікімі капіталамі; 2) на Беларусі не існавала адкрытых радовішчаў карысных выкапняў (нафты, вугля, жалезнай руды); 3) адмоўна адбілася суседства з добра развітымі буйнымі прамысловымі рэгіёнамі Прыбалтыкі, Пецярбурга і цэнтральных расійскіх губерняў, Фабрычназаводская прамысловасць развівалася марудна. Асноўная колькасць фабрык і заводаў была пабудавана ў 1880— 1890-я гг. Пераважалі сярэднія і мелкія прадпрыемствы з колькасцю працоўных не больш за 50 чалавек. Буйных прадпрыемстваў з колькасцю працоўных да 500 чалавек было няшмат - дзевяць. Канцэнтрацыя вытворчасці абумовіла стварэнне акцыянерных кампаній. З 1877 г. дзейнічалі аб'яднанне «Віцебскі трамвай» і Гродзенскае таварыства водазабеспячэння.
     Развівалася банкаўская сістэма. Існавалі Менскі камерцыйны банк, пяць аддзяленняў Дзяржаўнага банка, шматлікія філіялы Пецярбургска-Азоўскага, Азова-Данскога банкаў і іншыя. Фабрычназавадская прамысловасць падштурхнула развіццё гарадоў Пінска, Гомеля, Менску, Магілёва, Віцебска. Да буйных прадпрыемастваў належалі машынабудаўнічы і металургічны заводы ў Менску, ільнопрадзільная фабрыка «Дзвіна» ў Віцебску, дрэваапрацоўчы завод у Пінску, запалкава-папяровы завод у Гомелі, піўзавод у Магілёве.
     Увогуле, беларуская прамысловасць мела пераапрацоўчыя галіны спецыялізацыі: пераапрацоўка сельгаспрадукцыі, дрэваапрацоўка, пераапрацоўка мінеральнай сыравіны. Першае месца належала вінакурству. На другім была вытворчасць запалак, паперы, кардону (тут лідзіравалі Менская і Магілёўская губерніі). Тэкстыль стаяў на трэцім месцы (Гродзенская губернія). У выніку эканамічнага крызісу 18811886 гг. сярэднегадавы прырост прадукцыі знізіўся ў два разы. Ажыўленне беларускай прамысловасці пачалося ў 1887-1890 гг., а з 90-х гг. назіраўся бурны пад'ём, асабліва ў буйной прамысловасці. За 10 год узнікла больш за 16 тысяч новых прадпрыемстваў.